Элвіс Прэсьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элвіс Прэсьлі
Elvis Aaron Presley
Элвіс Прэсльлі ў 1970 годзе
Дата нараджэньня 8 студзеня 1935
Месца нараджэньня Т’юпэла, Місысыпі, ЗША
Дата сьмерці 16 жніўня 1977 (42 гады)
Месца сьмерці Мэмфіс, Тэнэсі, ЗША
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, актор
Гады дзейнасьці 1954—1977
Жанры госпэл, рок-н-рол, кантры, рытм-энд-блюз
Вакал барытон
Інструмэнты вакал, гітара, фартэпіяна
Псэўданімы кароль рок-н-ролу
Лэйблы Sun Records[d] і RCA Victor[d]
Бацька Вэрнан Элвіс Прэсьлі[d]
Маці Глэдыс Прэсьлі[d]
Дзеці Ліза Марыя Прэсьлі[d]
Узнагароды
Сайт elvis.com
Подпіс Выява аўтографу

Элвіс Аарон Прэсьлі (па-ангельску: Elvis Aaron Presley; 8 студзеня 1935 году ў Т’юпэла, Місысыпі — 16 жніўня 1977 году ў Мэмфісе, Тэнэсі) — амэрыканскі пясьняр і актор. Элвіс Прэсьлі стаў адным з найвыбітнейшых выканаўцаў музычнага жанру рок-н-рол, а таксама культавай постацьцю масавай культуры ХХ стагодзьдзя. З Элвісам Прэсьлі асацыюецца ўстойлівае словазлучэньне «Кароль рок-н-ролу».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элвіс Прэсьлі нарадзіўся ў небагатай сям’і ў Т’юпэла ў штаце Місысыпі. Яго бацькамі былі Глэдзіс Лав Прэсьлі (1912—1958) і Вэрнан Прэсьлі (1912—1979)[1]. У 1948 годзе сям’я пераехала ў горад Мэмфіс. У дзяцінстве Элвіс сьпяваў у царкоўным хоры[1].

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 годзе ў студыі гуказапісу «Sun Records» была запісана першая песьня «That’s All Right Mama», якая стала хітом мясцовых радыёстанцыяў. Хутка папулярнасьць Прэсьлі значна вырасла. У 1955 годзе на адным зь яго канцэртаў зьявіўся палкоўнік Том Паркер, які, убачыўшы хуткі рост папулярнасьці сьпевака, падпісаў з ім кантракт. Хутка Элвіс стаў пісаць свае песьні ў студыі «RCA». Адной зь першых песьняў запісаных тут была «Heartbreak Hotel»[2]. У 1956 годзе пачалася яшчэ і акторская карь’ера Элвіса, пасьля здымкаў у вэстэрне «Love Me Tender». У гэтым жа годзе Прэсльі атрымаў нефармальную мянушку «кароль рок-н-ролу», якой яго называюць і ў нашы дні. У пэрыяд 1956—1958 гадоў было створана шмат хітоў. Акрамя ўзгаданай песьні «Heartbreak Hotel», былі яшчэ і «I Got a Woman», «Hound Dog», «Don’t Be Cruel», «Jailhouse Rock», «Teddy Bear», «One Night», «An American Trilogy» і «Burning Love».

Войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сакавіка 1958 году Элвіс зьвярнуўся ў прызыўную камісію і быў прызваны ў войска ЗША[3]. У гэтым жа годзе памерла яго маці Глэдзіс. Два гады Прэсьлі праслужыў на амэрыканскіх вайсковых базах у Заходняй Нямеччыне. Двухгадовая адсутнасьць не адбілася на яго папулярнасьці, запісаныя матэрыялы дазвалялі выпускаць яго альбомы і безь яго прысутнасьці. Служба ў войску надала Элвісу Прэсьлі яшчэ большую папулярнасьць, асабліва сярод кансэрватыўнага старэйшага асяродзьдзя. Пасьля вяртаньня з войска (у званьні сяржанта) Элвіс працягваў музычную і акторскую кар’ёру.

Вяртаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля перапынку Элвіс вярнуўся да канцэртаў са спэцыяльнай тэлевізійнай праграмай «Elvis Comeback Special», якая пачала выходзіць у сьнежні 1968 году. У 1969 годзе, у студыі «American Sound» у Мэмфісе былі запісаныя песьні якія злучалі стылі госпэл, блюз і рок-н-рол. У жніўні 1969 году Элвіс, з новымі песьнямі вярнуўся на сцэну ў Лас-Вэгасе. Пасьля гэтага адбыўся тур па ўсёй Амэрыцы, а так сама запісваліся новыя музычныя альбомы. Былі зьнятыя дакумэнтальныя фільмы зь яго канцэртаў у Лас-Вэгасе зь верасьня 1970 году («That’s the way it is»), а так сама зь яго канцэртаў ў красавіку 1972 году («Elvis on Tour»).

У 1960-х гадах ён здымаўся, у асноўным, у музычных камэдыях. Менавіта ў гэты час утварыўся яго імідж, які адбіўся на ўсёй масавай амэрыканскай культуры. Элвіс стаў адным з самых вядомых і аплачваемых актораў Галівуду.

У гэты ж час Прэсьлі стаў самым папулярным амэрыканскім сьпеваком, яго вядомасьць не зьнізілася нават пад час «вялікай брытанскай інвазіі»[4], калі на амэрыкаснкі музычны рынак прыйшлі шматлікія брытанскія рок-н-рольныя а потым і рок музыкі. З посьпехам Прэсьлі сьпяваў музыку стыляў кантры, рытм-энд-блюз, поп, рок а так сама госпэл, за што атрымаў тры ўзнагароды Грэмі. Увогуле быў намінаваны на ўзнагароду Грэмі 14 разоў. Акрамя гэтага ён атрымаў узнагароду «Grammy Lifetime Achievement Award» у 1971 годзе.

1 траўня 1967 году Элвіс Прэсьлі ажаніўся ў Лас-Вэгасе з Прысцылай Булье, зь якой пазнаёміўся падчас вайсковай службы ў Нямеччыне ў 1959 годзе[3]. 1 лютага 1968 году нарадзілася дачка Элвіса — Ліза Мары Прэсьлі.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 студзеня 1973 году Элвіс Прэсьлі даў дабрачынны канцэрт на Гаваях, які атрымаў назву «Aloha from Hawaii», і гэта быў першы канцэрт, які, праз спадарожнік, перадаваўся на ўвесь сьвет[4]. Ён сабраў перад тэлевізарамі каля 1,5 млрд чалавек. У лютым 1973 году студыя «RCA Records» выпусьціла альбом з матэрыяламі гэтага міжнароднага канцэрту. Элвіс займаўся канцэртнай дзейнасьцю да канца жыцьця. З 1974 да 1977 году ён атрымаў дадатковую папулярнасьць, у 1974 годзе атрымаў яшчэ адну ўзнагароду Грэмі за песьню «How great thou art». Апошні канцэрт Элвіс даў у Індыянапалісе 26 чэрвеня 1977 году[5]. Пасьля вяртаньня на сцэну з 31 ліпеня 1969 году Прэсьлі даў 1156 канцэртаў, зьдзейсьніў 52 канцэртныя туры і прадаў міл’ёны плытаў. Яго апошняя плыта «Elvis in Concert» была выдана 3 кастрычніка 1977 году.

Элвіс Прэсьлі памёр 16 жніўня 1977 году ва ўласным доме ў Мэмфісе, за дзень перад пачаткам заплянаваным новым канцэртным турам. Афіцыйнай прычынай сьмерці была абвешчана спыненьне дзейнасьці сэрца. Яго пахаваньне адбылася 18 жніўня 1977 году[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя року. - Elvis Presley Enterprises, Inc. (анг.)
  2. ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleytwo.htm Гісторыя року.
  3. ^ а б Biography Элвіс.com (анг.)
  4. ^ а б Гісторыя року.
  5. ^ а б Гісторыя року.