Эмблема Індыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эмблема Індыі уяўляе сабой выява «Львінай капітэлі» Ашокі ў Сарнатхэ. Імпэратар Ашока Вялікі ўсталяваў Слуп Ашокі з капітэлю, каб адзначыць месца, дзе Буда Гаўтама ўпершыню выкладаў Дгарму і дзе была заснавана буйная будыйская сангха. Чатыры львы, якія стаяць шчыльна адзін да аднаго, усталяваны на абаку з бардзюрам.

Герб Брытанскай Індыі, 1858—1947

Выява гэтай скульптуры абвешчана Нацыянальнай эмблемай Індыі 26 студзеня 1950, у дзень, калі Індыя стала рэспублікай.

На гербе намаляваны чатыры індыйскіх ільвы на круглай абацы. Чацьвёрты леў знаходзіцца ззаду і, такім чынам, схаваны зь віду. Герб сымбалізуе нацыю, якая «адважная ў храбрасьці, моцная ў целе, разважлівая ў парадзе і страшыць праціўнікаў». Абака ўпрыгожана чатырма жывёламі — сымбалямі чатырох кірункаў: Леў — поўначы, Слон — усходу, Конь — поўдня і Бык — захаду (бачны Конь і Бык). Абака абапіраецца на лётас, які сымбалізуе крыніцу жыцьця.

Ніжэй абакі знаходзіцца дэвіз, запісаны дэванагары: सत्यमेव जयते (Satyameva Jayate, «Толькі Ісьціна перамагае»). Гэта цытата з Мундака Упанішады (завяршальнай часткі сьвятога індускага пісаньня Веды).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]