Энрыке Іларыю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энрыке Іларыю
Энрыке Іларыю
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1975 (48 гадоў)
Сан-Пэдру-да-Кова, Партугалія
Рост 189 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995
1995—1996
1996—2004
1998—1999
2001—2002
2003
2003—2004
2004—2006
2006—2014
Навал
Акадэміка
Порту
Эштрэла
Варзым
Акадэміка
Насьёнал
Насьёнал
Чэлсі
27 (0)
33 (2)
40 (0)
27 (0)
24 (0)
10 (0)
19 (0)
40 (0)
20 (0)
Зборныя
2010 Партугалія 1 (0)

Энрыке Іларыю (поўнае імя Энрыке Іларыю Мэйрэліш Алвіш Сампаю; па-партугальску: Henrique Hilario Meireles Alves Sampaio; нарадзіўся 21 кастрычніка 1975 году, Сан-Пэдру-да-Кова, Партугалія) — былы партугальскі футбольны брамнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён далучыўся да «Чэлсі» ў ліпені 2006 году з партугальскага «Насьёналу» пры трэнэры «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню, да таго ён гуляў за «Порту», зь якім у той жа самы час працаваў Маўрыньню, які выдатна ведаў Іларыю. Менавіта па патрабаваньні Маўрыньню, якому быў патрэбны надзейны запасны брамнік у камандзе, і быў набыты Іларыю, каб быць трэцім брамнікам для «Чэлсі», пасьля Пэтра Чэха і Карлё Кудычыні.

Ён зьявіўся на замене ў матчы супраць «Рэдынгу» 14 кастрычніка 2006 году, бо Чэх і Кудычыні былі траўмаваныя. Ягоны дэбют у асноўным складзе «Чэлсі» адбыўся ў матчы на «Стэмфард Брыдж» 18 кастрычніка 2006 году супраць «Барсэлёны» ў матчы Лігі чэмпіёнаў. Іларыю згуляў у сэзоне 2006—2007 гадоў 18 матчаў, паказаў у іх добры ўзровень майстэрства, але гэта не дапамагло яму замацавацца ў аснове пасьля вяртаньня ў лад Пэтра Чэха ў лютым 2007 году і Кудычыні, ён ізноў сеў на лаву запасных. У сэзоне 2007—2008 гадоў зрэдку выходзіў на поле (галоўным чынам пасьля траўмаў асноўных брамнікаў), у цэлым нядрэнна гуляў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

«Чэлсі»:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]