Рэдынг (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэдынг
Reading FC.png
Поўная назва Reading Football Club
Мянушкі Роялз
Заснаваны 1871
Горад Рэдынг, Ангельшчына
Стадыён Стадыён Мадэйскі
Умяшчальнасьць: 24 161
Прэзыдэнт Джон Мадэйскі
Галоўны трэнэр Стыў Кларк
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2014—2015 19 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Рэдынг» (па-ангельску: Reading FC) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Клюб мае даўнюю мянушку «Роялз» (па-ангельску: Royals), у сувязі зь разьмяшчэньнем у Каралеўскім графстве Бэркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клюб зьяўляецца адным з найстарэйшых камандаў у Ангельшчыне, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 году, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе ангельскай футбольнай сыстэмы да сэзону 2006—2007 гадоў.

Хатнія матчы клюб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існаваньня. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клюбу сэра Джон Мадэйскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гады аматарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клюб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клюбу ў Кубку Ангельшчыны адбыўся ў 1890 годзе. Выступы клюбу ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зьневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клюбам «Прэстан Норт Энд» зь лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клюб атрымаў прафэсійны статус.

Першая палова XX стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першыя гады XX стагодзьдзя каманда знаходзілася ў падвале ангельскай Футбольнай лігі. Толькі ў сэзоне 1920—1921 гадоў каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэньня ў яго Паўднёвай лігі. Празь пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся посьпеху й перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Ангельшчыны. Гэта дасягненьне да сёньняшняга дня зьяўляецца рэкордным для клюбу ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клюб зноўку апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны, у верасьні 1946 году, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» зь лікам 10:2.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 4 лютага 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстраліі Бр Эдам Фэдэрыкі 1985
2 Сьцяг Ўэйлзу Аб Крыс Гантэр 1989
3 Сьцяг Ірляндыі Аб Стывэн Келі 1983
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Энтан Фэрдынанд 1985
5 Сьцяг Ірляндыі Аб Алекс Пірс 1988
6 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Олівэр Норўуд 1991
7 Сьцяг Расеі Нап Павал Паграбняк 1983
9 Сьцяг Ўэйлзу ПА Гал Робсан-Кану 1989
10 Сьцяг Ірляндыі Нап Сайман Кокс 1987
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Обіта 1993
12 Сьцяг Ямайкі ПА Гэрэт Макліры 1987
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Натаніел Чэлоба (ар. Чэлсі) 1994
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Гэктар 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Нігерыі ПА Гоўп Экпан 1991
17 Сьцяг Аўстраліі ПА Раян Эдўардс 1993
19 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймі Макі (ар. Нотынггэм) 1985
20 Сьцяг Нігерыі Нап Якубу Аегбэні 1982
21 Сьцяг Турэччыны ПА Джэм Караджан (капітан) 1989
22 Сьцяг Ангельшчыны Нап Нік Блэкман 1989
23 Сьцяг ЗША ПА Дэні Ўільямз 1989
24 Сьцяг Ангельшчыны Аб Зэт Найт 1981
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ааран Кул 1996
29 Сьцяг Славеніі Аб Юрэ Траўнэр 1985
31 Сьцяг Даніі Бр Мікель Андэрсэн 1988
35 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйк Купэр 1995
43 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Натан Аке (ар. Чэлсі) 1995

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэдынг (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў