Юлія Цімашэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юлія Цімашэнка
Yulia Tymoshenko November 2009-3cropped.jpg
18-ы Прэм'ер-міністар Украіны
18 сьнежня 2007 — 3 сакавіка 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Віктар Януковіч
Наступнік: Мікола Азараў
15-ы Прэм'ер-міністар Украіны
24 студзеня 2005 — 8 верасьня 2005
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Мікалай Азараў
Наступнік: Юры Еханураў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 27 лістапада 1960 (53 гады)
Днепрапятроўск, УССР
Нацыянальнасьць: украінка
Партыя: БЮТ
Сужэнец: Q3350320
Адукацыя: Q4314987
Рэлігія: праваслаўе

Ю́лія Цімашэ́нка (па-ўкраінску: Юлія Тимошенко), дзявоцкае прозьвішча Грыгян (нарадзілася 27 лістапада 1960 году) — украінскі палітык, лідэрка палітычнага руху «Бацькаўшчына» і БЮТ (Блёк Юліі Цімашэнкі), прэм'ер-міністар Украіны, (2005 і 2007—2010 г.г.) асноўная паплечніца Віктара Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне ў 2004 годзе, адна зь лідэраў «Памаранчавай рэвалюцыі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт тамтэйшага ўнівэрсытэту. А ў 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным службоўцам Александрам Цімашэнкам.

На пачатку 90-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнэсам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаніяў «Аб’яднаныя энэргасыстэмы Ўкраіны» (асноўны імпартэр газу з Расеі ва Ўкраіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.

У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасьля адстаўкі ўраду Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнэс-імпэрыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блёк («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парлямэнцкіх выбараў (7,2%), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзыдэнта Кучмы.

У першым студзеньскім нумары 2005 году вядомы ўкраінскі часапіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянэрам году» (2004). На думку рэдакцыі, безь яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасьці давесьці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай ды адначасна галоўнай слабасьцю» ўкраінскай апазыцыі.

У студзені 2005 году прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў Юлію Цімашэнку прэм’ер-міністрам. У верасьні 2005 году Віктар Юшчанка зьняў Юлію Цімашэнку з пасады прэм’ер-міністра. Ад 18 сьнежня 2007 году Юлія Цімашэнка зноў на пасадзе прэм’ер-міністра.

22 лютага 2014 г. Вызвалена. Прыбыла на «Еўрамайдан». Публічна абвясьціла пра рашэньне балатавацца на пост Прэзыдэнта Ўкраіны[1][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юлія Цімашэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў