Яраслаў Качынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яраслаў Аляксандар Качынскі
Kaczynski Jaroslaw 1 070.JPG
Прэм'ер-міністар Польшчы
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Папярэднік: Казімер Марцінкевіч
Наступнік: Дональд Туск
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1949
Сьцяг Польшчы Варшава
Нацыянальнасьць: Сьцяг Польшчы паляк
Партыя: Q156874
Сужэнец: няма
Бацькі: Раймунд Качынскі
Ядвіга Ясевіч
Адукацыя: Варшаўскі ўнівэрсытэт
Рэлігія: каталік

Яраслаў Аляксандар Качынскі (па-польску: Jarosław Aleksander Kaczyński; нар. 18 чэрвеня 1949 году ў Варшаве) — польскі праўнік і палітык.

Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата блізьнюка Леха. У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качынскі) і Плацка (Яраслаў Качынскі) у экранізацыі аповесьці Карнэля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысэра Яна Баторыя [1].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзяцінстве Лех Качынскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, у 1967 годзе скончыў XXXIII агульнаадукацыйны ліцэй у Варшаве. У 1971 годзе скончыў факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1971 годзе быў прыняты на аплікацыю пракурорскаю, але яе не пачаў [2]. У 1976 годзе абараняў доктарскую дысэртацыю на Варшаўскім унівэрсытэце [3].

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 197181 гадох быў працаўнікам навуковым, у гадох — 198283 — бібліятэкарам на ўнівэрсытэце. У 1989–1990 гадох быў рэдактарам газэты Салідарнасьць. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Фонду прэсавага Салідарнасьць. У 19941997 гадох быў кіраўнікам аддзелу выдавецтва ў ОАО.

Апазыцыйная дзейнасьць за часам ПНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаў у студэнцкіх маніфэстацыях у 1968 годзе [4]. З 1976 году супрацоўнічаў з Камітэтам аховы працоўных. З 1979 году пісаў у нелегальным пісьме [4]. З 1980 быў сябрам прафсаюза Салідарнасьць, быў кіраўнікам сэкцыі праўнікаў у рэгіёне мазавецкім[4]. За часам ваеннага палажэньня ня быў інтэрнаваны. Супрацоўнічаў з Камітэтам Хэльсынскім, Часавым каардынацыйным камітэтам Салідарнасьці (нелегальнымі ўладамі Салідарнасьці), з 1986 году кіраваў бюро сацыяльна-палітычным ЧКК Салідарнасьці, з 1987 году быў сэкрэтэрам Краёвай выканаўчай камісіі Салідарнасьці. За часам забастовак у суднавэрфі ў 1988 годзе быў дарадчыкам працоўных[4]. Быў удзельнікам круглага сталу і кааліцыйных дагавораў, якія дазволілі стварыць першы некамуністычны ўрад у камуністычным блёку.

Палітычная дзейнасьць пасьля 1989 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-91 гадох быў міністрам стану і кіраўніка канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта Леха Валэнсы. У 1990 году быў адным з заснавальнікаў і да 1998 году — кіраўнікам партыі Пагадненьне цэнтра. У 2001 годзе Яраслаў Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі Права і Справядлівасьць. З 2003 году зьяўляецца яе другім кіраўніком (пасьля брата).

Быў абраны сэнатарам у першых дэмакратычных і свабодных выбарах да Сэнату (кадэнцыя 1989—1991). Пасьля быў дэпутатам Сойму І, ІІІ, IV, V і VI скліканьняў (1991—1993, 1997—2001, 2001—2005, 2005—2007, з 2007). У выбарах 2005 году яго партыя атрымала большаць і стварыла ўрад. 14 ліпеня 2006 году, пасьля адстаўкі Казімера Марцінкевіча, сам стаў прэм’ер-міністрам (да восені 2007 году).

Пасьля сьмерці брата ў смаленскай катастрофе баляціраваўся ў датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах. У другой туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім, атрымаў 7 919 134 галасоў (46,99%) і ня стаў абраны[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jarosław Kaczyński // filmpolski.pl
  2. ^ Piotr Semka, Od Żoliborza do stoczni // rp.pl, 26.05.2010 (пол.)
  3. ^ Edukacyjna lustracja kandydatów // gazeta.pl, 31.05.2010 (пол.)
  4. ^ а б в г Jarosław Kaczyński // Encyklopedia Solidarności (пол.)
  5. ^ Старонка Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы. Вынікі галасаваньня(пол.)

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Odwrotna strona medalu. Z Jarosławem Kaczyńskim rozmawia Teresa Bochwic, Oficyna Wydawnicza "Most", Wydawnictwo Verba, Warszawa 1991, 152 s. ISBN 83-85061-18-5. (пол.)
  • Jacek Kurski, Piotr Semka, Lewy czerwcowy. Mówią: Kaczyński, Macierewicz, Parys, Glapiński, Kostrzewa-Zorbas, Editions Spotkania, Warszawa 1993, 256 s. ISBN 83-85195-88-2. (пол.)
  • Czas na zmiany. Z Jarosławem Kaczyńskim rozmawiają Michał Bichniewicz i Piotr Rudnicki, Editions Spotkania, Warszawa 1993, 192 s. ISBN 83-85195-99-8. (пол.)
  • Opozycja w PRL. Słownik biograficzny 1956-89 (red. nacz. Jan Skórzyński), tom 1, wyd. Ośrodek Karta, Warszawa 2000, s. 139–140 (Andrzej Talaga). ISBN 83-88288-65-2. (пол.)
  • O dwóch takich... Alfabet braci Kaczyńskich. Rozmawiali Michał Karnowski i Piotr Zaremba', Wydawnictwo M, Kraków 2006, s. 300. ISBN 83-7221-789-0. (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яраслаў Качынскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў