Ярашоўка (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ярашоўка
трансьліт. Jarašoŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Койданаўскі
Насельніцтва: 59 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′10.0″ пн. ш. 27°7′39.8″ у. д. / 53.719444° пн. ш. 27.127722° у. д. / 53.719444; 27.127722Каардынаты: 53°43′10.0″ пн. ш. 27°7′39.8″ у. д. / 53.719444° пн. ш. 27.127722° у. д. / 53.719444; 27.127722
Ярашоўка на мапе Беларусі ±
Ярашоўка
Ярашоўка
Ярашоўка
Ярашоўка
Ярашоўка
Ярашоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ярашо́ўка[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 5 км ад Койданава, 36 км ад Менску, 7 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 59 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 37 двароў, 62 жыхары
  • 1999 год — 70 жыхароў

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова баярскае паселішча ў складзе маёнтка Навасёлкі, які належаў роду Гладкіх. Ярашоўка першы раз згадваецца ў інвентары маёнтка Навасёлкі падчас перадачы ў застаўнае валоданне ад Багданы Гладкай Сестранцэвічавай да Мацея Ламжыньскага ў 1594 г. і пазначана як "Ярашоўскае паселішча, дзе баяры жывуць", а таксама як "паселішча баяр Ярашоўскіх насупраць Асінавага лесу". Ад Ламжыньскіх у 1633 г. маёнтак перайшоў застаўным правам да Даніэля Скіндара, у 1635 г. быў праданы яму вечным правам. Ад Даніэля Скіндара паводле застаўнага права 1639-1642 гг. мясцовыя землі баяр Казінцоў трымаў Марка Калечыц. Іншыя грунты ў 1635 г. былі пераданыя зяцю Скіндара Аляксандру Аравінка-Аўсядоўскаму застаўным правам, а ў 1653 г. прададзеныя ў вечнасць. У 1640-1670-х гг. маёнткам валодалі Пётр Ашчаклінскі, суддзя старадубскі, Міхал Аравінка-Аўсядоўскі, падчашы пінскі.

З інвентара фальварка Ярашоўка Казінцоўшчына 1635 года:

"...Фальварк той селішча Марціна Казінца. Увашэдшы на двор

перад варотамі домік пабудаваны з святліцай, сенцамі і пякарняй насупраць..печ у святліцы з кафлі белай, вокнаў у святліцы 7..лавы..домік драніцамі крыты..

Насупраць таго дома сьвіран на слупах..ад тых варот сад вішнёвы і ябланевы....стайня, у сярэдзіне бровар, лазня, хлявоў вялікіх два і адрына сенам і саломай пакрыта, гумно..

Двор і гумно часткова жэрдзем, часткова тынам (частаколам) агароджаныя..штука да таго фальварка (аддзеленая ад Навасёлак) Баброўка (зараз таксама існуючая вёска)..

  Пры тым фальварку баяраў двое сядзяць: аднаму імя Андрэй Казінец, другая ўдава Раманава Казінцова.

Павіннасць тых баяр чынш..касіць..ехаць у дарогу куды кажуць з лістамі і пасылкамі..больш нічога не павінныя..

Да таго фальварку прыданыя 4 сялян, якія жывуць ў Навасёлках: Іван Смех,Грышкава ўдава, Фёдар Жук і Станіслаў Мова.."

У інвентары 1642 г. дом мянуецца избой белай з альковам и каморай, печ ужо з зяленай кафли и камін пры ёй.. перад варотамі пруд і мосцік новы зроблены..

Баяр у 1642 г. няма, сядзіць двое падданых: Яська Прытыка і Івашка Кароткі; і 4 падданых да Ярашоўкі Казінцоўшчыны, што ў Навасёлках жывуць..

У 1668 г. Ярашоўка перададзена застаўным правам зяцю Аляксандра Аўсядоўскага Яну Таргоне-Жыдовічу. У 1700-1702 г. У валоданні Станіслава Касцюшкевіча, лоўчага Менскага, цесця Людвіка Аўсядоўскага. З 1703 г. фальварк Ярашоўка перададзены другой жонцы Людвіка - Станкевічаўне. Ад Аўсядоўскіх у XVIII ст. Ярашоўка перайшла да роду Ўмецкіх, пасля да Кастравіцкіх. У 1712 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтку Галубоўскія Навасёлкі ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі: на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў і ахвяр фашызму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 177
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 947

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Рэестр спраў маёнтка Ярашоўка, 1673 г. LVIA, Фонд 1135 - вопіс 20 - 1132
  • Матэрыялы на валоданне рознымі асобамі маёнтка Навасёлкі і Ярашоўка Менскага ваяводства, 1598. 1608-1648. LVIA 1135-20-1287