Krasnogruda

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Krasnogruda
Выдавец Фундацыя „Пагранічча“[d]
Дата заснаваньня 1993
Мова польская мова
Узнагароды
Афіцыйны сайт pogranicze.sejny.pl/… (пол.)

«Krasnogruda» (па-беларуску: Краснагру́да) — польскі часопіс, які выдаваўся з 1993 року фундацыяй «Пагранічча(d)» ў Сейнах[1]. Галоўны рэдактар — Крыштаф Чыжэўскі(d)[2].

У «Краснагрудзе» друкаваліся матэрыялы, прысьвечаныя праблематыцы мультыкультурных рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Сярод традыцыйных рубрыкаў: размовы і эсэ; літаратурны куток; нацыянальныя і рэлігійныя супольнасьці; альтэрнатыўная і народная культура. Большасьць нумароў цалкам прысьвечаныя адной тэматыцы, напрыклад, Празе (№5), Босьніі (№№6—7), Букавіне (№9)[1], Беларусі (№12)[3] ці Ўкраіне[4]. У 1998 року дзеля прэзэнтацыі на фэстывалі «Стакгольм — культурная сталіца Эўропы» выйшаў спэцыяльны ангельскамоўны нумар часопісу.

Ва ўласным выдавецтве «Краснагруды» выходзілі кнігі польскіх аўтараў, пераклады твораў сучасьнікаў з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Krasnogruda (пол.) Katalog czasopism kulturalnych. Fundacja Otwarty Kod Kultury. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  2. ^ Matusiak, Dariusz (6 жніўня 2001) Tradycja i sacrum przyrody. Rozmowa z Krzysztofem Czyżewskim (пол.) Dzikie życie. Stowarzyszenie Pracownia na rzecz Wszystkich Istot. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  3. ^ Krasnogruda — Numer 12 (пол.) Artykuły. Ośrodek „Pogranicze — sztuk, kultur, narodów“ (7 сьнежня 2010). Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  4. ^ а б Krasnogruda (анг.). Eurozine. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  5. ^ Laureaci nagród „Kultury” (пол.). Kultura. — Nagrody «Kultury» za 1996 r. miały charakter specjalny i odbiegały od normalnego szablonu, tj. Nagrody Literackiej im. Zygmunta Hertza, Nagrody Publicystycznej im. Juliusza Mieroszewskiego, Nagrody Przyjaźni i Współpracy. Dla podkreślenia, jak wielkie znaczenie dla Polski mają regiony pograniczne, nagrody przyznano pismom i redaktorom zajmującym się tym problemem.
    • «Ziemia Kłodzka» — red. Adam Kwas
    • «Borussia» — red. Kazimierz Brakoniecki
    • «Krasnogruda» — red. Krzysztof Czyżewski. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  6. ^ Leszek Szaruga(d). Nagrody „Kultury“ za 1996 rok // Jerzy Giedroyc Kultura. — Instytut literacki, 1997. — № 1/592—2/593. — С. 186—188. — ISSN 0023-5148.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]