Nemiga Gaming

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
Nemiga Gaming
Краіна Беларусь
Заснаваны 2017 год
Спонсары MakeMy.Bet
MSI
Cyberspace
DXRacer
Падразьдзелы
Вэб-сайт https://nemiga.gg/

Nemiga Gaming — беларуская мультыґеймінґавая кібэрспартовая арґанізацыя. Заснаваная ў 2017 годзе.

Counter-Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 чэрвеня 2017 року ў арґанізацыю Nemiga Gaming пераходзіць каманда K29, што складалася з Рамана «CyberFocus» Дзергача, Уладзімера «ROBO» Няскея, Кірыла «hitMouse» Царова, Ігара «dERZKIY» Радасаўлевіча й Рамана «roman» Радзіхіна.[1]

31 ліпеня 2017 року Ігар «dERZKIY» Радасаўлевіч пакінуў склад каманды праз ґеаґрафічныя бар’еры; да каманды на выпрабавальны тэрмін далучыўся Аляксандар «mds» Рубец[2]. 21 кастрычніка 2017 року арґанізацыя яго падпісвае і ён становіцца гульцом Nemiga Gaming на сталай аснове[3].

24 студзеня 2018 року склад каманды пакідае Раман «CyberFocus» Дзяргач. Неўзабаве ягонае мейсца займае брат mds’а — Вячаслаў «fAst» Рубец.

1 жніўня 2018 року склад каманды пакідае Раман «roman» Радзіхін, на яго мейсца запрошаны колішні гулец каманды FlipSid3 Tactics Ігар «lollipop21k» Саладкоў

17 кастрычніка 2018 року ў каманду на мейсца Вячаслала «fAst» Рубца прыходзіць эстонскі гулец Расім «Jyo» Валіеў.

24 кастрычніка 2018 року арґанізацыя аб’яўляе пра стварэньне акадэміі па дысцыпліне CS:GO. У якасьці капітана зьвяртаецца Раман «roman» Радзіхін. Астатнія мейсцы ў камандзе атрымліваюць Канстанцін «dub1kos» Смык, Уладзіслаў «sakova» Саковіч, Сяргей «f1n3tw» Чарняўскі ды Мікалай «elmo» Машук[4].

5 лютага 2019 року з асноўнага складу каманды на зэдаль запасных сыходзіць Кірыла «hitMouse» Цароў[5].

11 сакавіка 2019 року Кірыла «hitMouse» Цароў пакідае склад каманды й сыходзіць у інактыў[6]. 5 сакавіка 2019 року на ягонае мейсца прыходзіць Антон «boX» Бурко[7].

9 жніўня 2019 року арґанізацыя аб’яўляе пра роспуск складу акадэміі Zorka. Прычынаю стала згуба ідэі моладзевага складу, бо чарга заменаў у камандзе амаль зраўняла сярэдні век гульцоў зь сярэднім векам асноўнага складу па CS:GO[8]. На наступны дзень Nemiga Gaming адчыняе адкрыты набор у акадэмію па заяўках да 22 жніўня[9].

15 жніўня 2019 року ў арґанізацыю вяртаецца Кірыла «hitMouse» Цароў у якасьці трэнэра каманды Zorka[10].

17 верасьня 2019 року стала вядома, што Аляксандар «mds» Рубец прапусьціць пачатак новага сэзону праз злом правае рукі. На наступны дзень было абвешчана, што яго заменіць колішні гулец Vega Squadron Павал «hutji» Лашкоў да таго часу, як Аляксаднар ачуняе[11].

19 верасьня 2019 року быў абвешчаны новы склад каманды Zorka. Уладзіслаў «sakova» Саковіч ды Сяргей «F1n3tw» Чарняўскі зьвярнуліся на свае папярэднія пазыцыі, былі ўзятыя Павал «lanqq» Насеньнік ды Арцём «Chill» Манкевіч, а таксама ў FCDB Esports быў набыты Мікіта «matusik» Матусевіч[12].

29 лістапада 2019 року арґанізацыю пакідае Уладзімер «ROBO» Няскей, асноўны снайпэр каманды[13]. Наступным днём на ягонае мейсца прыходзіць казаскі снайпэр Дзіяр «spellfull» Ісаханаў, што пранейша выступаў за OneWay eSports[14].

10 сьнежня 2019 року Павал «lanqq» Насеньнік вымушаны пакінуць акадэмічны склад Zorka праз стан здароўя. Ягонае мейсца часова займае трэнэр каманды Кірыла «hitMouse» Цароў[15].

8 студзеня 2020 року Дзіяр «spellfull» Ісаханаў, па сканчэньні тэставага пэрыяду, пакідае асноўны склад арґанізацыі[16]. Праз 16 дзён, 24 студзеня 2020 року, з каманды Hard Legion на ягоную пасаду прыходзіць Антон «speed4k» Цітоў[17].

Актуальны асноўны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка[18] Поўнае імя
Нацыянальны сьцяг Беларусі 1eer Аляксандар Нагорны (капітан)
Сьцяг Расеі BELCHONOKK Андрэй Ясінскі
Сьцяг Расеі xsepower Багдан Чэрнікаў

Трэнэр каманды: Нацыянальны сьцяг Беларусі Юры «keep3r» Мікульчык.

Папярэднія ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Перайшоў у
Нацыянальны сьцяг Беларусі dERZKIY Ігар Радасаўлевіч Quantum Bellator Fire
Нацыянальны сьцяг Беларусі CyberFocus Раман Дзяргач Evolution
Нацыянальны сьцяг Беларусі roman Раман Радзіхін Zorka
Нацыянальны сьцяг Беларусі fAst Вячаслаў Рубец
Нацыянальны сьцяг Беларусі hitMouse Кірыла Цароў Zorka
Нацыянальны сьцяг Беларусі ROBO Уладзімер Няскей
Сьцяг Казахстану spellfull Дзіяр Ісаханаў
Сьцяг Эстоніі Jyo Расім Валіеў K23
box Антон Бурко PLATOON Alpha
Сьцяг Расеі iDisbalance Арцём Ягораў K23
lollipop21k Ігар Саладкоў INDE IRAE

Актуальны склад Zorka[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя
Нацыянальны сьцяг Беларусі hitMouse Кірыла Цароў
Нацыянальны сьцяг Беларусі Chill Арцём Манкевіч
Нацыянальны сьцяг Беларусі matusik Мікіта Матусевіч
Нацыянальны сьцяг Беларусі sakova Уладзіслаў Саковіч
Нацыянальны сьцяг Беларусі F1n3tw Сяргей Чарняўскі

Папярэднія ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Перайшоў
Нацыянальны сьцяг Беларусі elmo Мікалай Машук
Нацыянальны сьцяг Беларусі roman Раман Радзіхін
Нацыянальны сьцяг Беларусі dub1kos Канстанцін Смык
Нацыянальны сьцяг Беларусі sakova Уладзіслаў Саковіч Zorka
Нацыянальны сьцяг Беларусі F1n3tw Сяргей Чарняўскі Zorka
Нацыянальны сьцяг Беларусі MistikyM Віктар Сярэдзіч
Нацыянальны сьцяг Беларусі lanqq Павал Насеньнік

Dota 2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 кастрычніка 2017 року аб’яўляецца, што склад арґанізацыі Nemiga Gaming па гульні Dota 2 змагацьмецца за слоты на «Кубок вызова TNA». Падразьдзел складаецца з «aptu3ubatya», «Lexello», Дзьмітрыя «qazer» Сарокі, Аляксандра «pio_65» Залівакі, «xSEREGAx»[19].

У сьнежні 2017 року склад па гульні зьмяняецца. З старое каманды застаецца толькі Дзьмітры «qazer» Сарока, а да яго далучаюцца Цімафей «Funster» Кучынскі, Сяргей «dsr» Іваноў, Аляксей «SametS» Вінчэўскі ды Аляксей «TheChosenOne» Караневіч. Аляксей «Enot» Клачко становіцца трэнэрам.

У студзені 2018 року мейсца Дзьмітрыя «qazer» Сарокі займае Мікіта «young G» Бочка.

14 верасьня 2018 року Nemiga Gaming анансуе абнаўленьне складу падразьдзелу. Разам з Аляксеем «TheChosenOne» Караневічам ды Мікітам «young G» Бочкам з старога складу ў новым сэзоне за арґанізацыю гуляцьмуць Дзьмітры «Fishman» Паляшчук, Генадзь «Astral» Мотуз й Аляксей «Zitraks» Ішчанка[20].

1 кастрычніка 2018 року каманду пакідае Мікіта «young G» Бочка.

13 сьнежня 2018 року мейсца мід-лэйнэра займае Кірыла «Sunlight» Качынскі. На наступны дзень у якасьці трэнэра далучаецца Раман «RoMaLL1Ka» Цырын[21].

На адкрытых кваліфікацыях да Major-турніру EPICENTER Major 2019 каманда гуляе без Кірыла «Sunlight» Качынскага, мейсца якога займае ўкраінскі stand-in Максім «mellojul» Пнёў[22]. 23 траўня 2019 року каманду пакідае капітан Дзьмітры «Fishman» Паляшчук, які выстаўляецца на трансфэр[23].

1 ліпеня 2019 року афіцыйна абвяшчаецца пра сыход з каманды да інактыву Кірылы «Sunlight» Качынскага. Разам з гэтым да каманды далучаюцца новы капітан Яўген «Fervian» Аксёнаў, а пазыцыю кэры займае колішні stand-in Максім «mellojul» Пнёў[24].

25 лістапада 2019 року каманду пакідае Аляксей «Zitraks» Ішчанка, што пераходзіць у Team Singularity[25]. За ім 28 лістапада 2019 року да Winstrike Team пераходзіць мідэр каманды Максім «mellojul» Пнёў[26].

27 студзеня Максім «mellojul» Пнёў вяртаецца да каманды на пазыцыю мідлэйнэра, а на апошнюю вольную пасаду сядае Дзімітры «Nefrit» Тарасіч[27].

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Пазыцыя
Сьцяг Украіны Nefrit Дзімітры Тарасіч 1
Сьцяг Украіны mellojul Максім Пнёў 2
Нацыянальны сьцяг Беларусі TheChosenOne Аляксей Караневіч 3
Нацыянальны сьцяг Беларусі Astral Генадзь Мотуз 4
Сьцяг Расеі Fervian Яўген Аксёнаў 5

Трэнэр каманды: Нацыянальны сьцяг Беларусі Раман «RoMaLL1Ka» Цырын

Папярэднія ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Перайшоў у
Нацыянальны сьцяг Беларусі young G Мікіта Бочка
Нацыянальны сьцяг Беларусі Fishman Дзьмітры Паляшчук
Нацыянальны сьцяг Беларусі Sunlight Кірыла Качынскі
Сьцяг Расеі Zitraks Аляксей Ішчанка Team Singularity

Hearthstone[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 верасьня 2017 року арґанізацыя абвесьціла пра адкрыцьцё падразьдзелу па дысцыпліне Hearthstone, склад па якой пачалі прадстаўляць Ягор «Tvist» Бялковец ды Аляксандар «NoName» Сабалеўскі[28].

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны сьцяг Беларусі Аляксандар «NoName» Сабалеўскі

FIFA[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 верасьня 2017 року Nemiga Gaming адчыняе FIFA-падразьдзел, падпісваючы Ільлю «Shima» Шыманскага[29].

17 студзеня 2020 року склад пашыраецца, калі Дзяніс «mel» Крумкачоў далучаецца да арґанізацыі Nemiga Gaming[30].

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны сьцяг Беларусі Ільля «Shima» Шыманскі
Нацыянальны сьцяг Беларусі Дзяніс «mel» Крумкачоў

Quake Champions[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2018 року Nemiga Gaming адчыняе падразьдзел па кібэрспартовай дысцыпліне, падпісваючы колішніх гульцоў каманды Virtus.pro — Мачэя «Av3k» Кжыкоўскага ды Аляксея «Cypher» Янушэўскага[31].

16 лютага 2018 року, пасьля сканчэньня тэрміну кантрактаў, арґанізацыя вырашае не падаўжаць іх, зачыняючы склад клюбу па гэтай гульні[32].

Склад на момант закрыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя
Сьцяг Польшчы Av3k Мачэй Кжыкоўскі
Нацыянальны сьцяг Беларусі Cypher Аляксей Янушэўскі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nemiga Gaming подписала состав k29 (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  2. ^ Команду покидает Игорь «dERZKIY» Радосавлевич (рас.) Праверана 19 лютага 2019 г.
  3. ^ Nemiga Gaming подписала mds (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  4. ^ Nemiga Gaming открыла молодежный состав по CS:GO (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  5. ^ Nemiga Gaming перевела hitMouse в запас (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  6. ^ Кирилл hitMouse Царёв покидает Nemiga Gaming (рас.) Праверана 11 сакавіка 2019 г.
  7. ^ Изменения в составе команды Nemiga Gaming по CS:GO! (рас.) Праверана 15 сакавіка 2019 г.
  8. ^ Nemiga Gaming распускает академический состав по CS:GO (рас.) Праверана 17 жніўня 2019 г.
  9. ^ Объявляем открытый набор в CS:GO академию Nemiga Gaming (рас.) Праверана 17 жніўня 2019 г.
  10. ^ Кирилл "hitMouse" Царёв возвращается! Теперь в роли главного тренера академии Zorka! (рас.) Праверана 17 жніўня 2019 г.
  11. ^ hutji заменит mds на ближайших матчах Nemiga (рас.) Праверана 19 верасьня 2019 г.
  12. ^ Рады представить обновленный состав CS:GO академии Zorka! (рас.) Праверана 19 верасьня 2019 г.
  13. ^ ROBO is leaving Nemiga (анг.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  14. ^ spellfull joins Nemiga Gaming (анг.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  15. ^ hitMouse: «Сейчас люди не знают, для чего играют» (рас.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  16. ^ Дияр "spellfull" Исаханов покидает Nemiga Gaming (рас.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  17. ^ Антон "speed4k" Титов присоединяется к CS:GO составу Nemiga (рас.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  18. ^ Nemiga Gaming (анг.) Liquipedia Counter-Strike Wiki Праверана 16 лютага 2023 г.
  19. ^ Уже завтра Nemiga будет бороться за слоты на Кубке вызова TNA. (рас.) Праверана 19 лютага 2019 г.
  20. ^ Nemiga готова к старту нового игрового сезона в дисциплине Dota 2! (рас.) Праверана 19 лютага 2019 г.
  21. ^ Извините, Maincast, мы увели вашего аналитика. (рас.) Праверана 19 лютага 2019 г.
  22. ^ EPICENTER MAJOR CIS QUALIFIER #2 (анг.) Праверана 8 жніўня 2019 г.
  23. ^ 🔥 Nemiga Gaming changes Dota 2 roster. (анг.) Праверана 8 жніўня 2019 г.
  24. ^ 🔥 Состав Nemiga Gaming по Dota 2 официально укомплектован! (рас.) Праверана 8 жніўня 2019 г.
  25. ^ Zitraks transfers to Singularity (анг.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  26. ^ mellojul transfers to Winstrike Team (анг.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  27. ^ mellojul & Nefrit join Nemiga (анг.) Праверана 27 лютага 2020 г.
  28. ^ В нашей СЕМЬЕ пополнение! (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  29. ^ Сегодня в семье Nemiga Gaming пополнение! (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.
  30. ^ Денис "mel" Крумкачёв — новый фифер Nemiga Gaming (рас.)  Праверана 27 лютага 2020 г.
  31. ^ Cypher и Av3k стали игроками Nemiga Gaming по Quake Champions (рас.)  Праверана 18 верасьня 2019 г.
  32. ^ Nemiga Gaming закрыла состав по Quake Champions. Cypher и Av3k остались без организации (рас.)  Праверана 19 лютага 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]