Astana Dragons

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
Astana Dragons
AD
Краіна Казахстан
Заснаваны 2013 год
Спонсары FCSK
Падразьдзелы

Astana Dragons (цмокі з Астаны) — кібэрспартовая арґанізацыя Казахстану. Заснаваная ў ліпені 2013 року. Праект спансуецца кібэрспартоваю фэдэрацыяю Казахстану.

Пра праект[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґрунтам праекту стаў контр-страйк падразьдзел. Пазьней зьявіліся склады па іншых дысцыплінах, як Point Blank і LOL. У кожнага падразьдзелу быў мэнэджар, што арґанізоўваў працу калектыву. У КС-падразьдзелу была арэндаваная квартэра ў Кіеве для трэнаваньняў.

Зь сярэдзіны сьнежня 2013 року Astana Dragons пачалі партнэрства з расейскім хостынґам сэрвэраў — ImbaServer.NET.

Counter-Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2013 року быў сабраны першы склад у дысцыпліне CS GO, ён жа стаў асноваю арґанізацыі.

Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, абгуляўшы ўсіх сваіх супернікаў. На лан фінале ў Кіеве, хлопцы адолелі супернікаў з каманды fnatic зь лікам 2:0 па мапах.

Наступным лан турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абгулялі каманду n!faculty ды выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі зь лікам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.

У пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле вэрсіі ESWC.

Пасьля чэмпіянату сьвету адбыліся зьмены ў складзе каманды. Арґанізацыю пакінуў Іаан Сухараў. На замену гульцу быў запрошаны Арман Масін. Новым складам каманда працягнула рыхтавацца да DreamHack Winter 2013, аднак добрага выніку каманда паказаць ня здолела і выйдзячы з ґрупы з другога месца ўжо ў 1/8 цмокі саступілі камандзе з ЗША — compLexity й вылецелі з турніру.

Спроба добра скончыць рок таксама правалілася, у восьмым сэзоне SLTV StarSeries хлопцаў разьбілі ў абодзьвюх сустрэчах і яны здолелі заняць толькі чацьвертае месца.

Пасьля зачыненьня арґанізацыї склад некаторы час знаходзіўся без арґанізацыі, аднак перад турнірам EMS Katowice 2014 гульцоў падпісала арґанізацыя HellRaisers.

Былыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад 7 лістапада — 30 сьнежня 2013 року[1]

Склад 19 чэрвеня — 6 лістапада 2013 року[2]

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
5-8 Mad Catz Invitational 2013 Сьцяг Нямеччыны Кёльн 20 жніўня 2013 року нет[3]
1 TECHLABS Cup Ukraine 2013 Сьцяг Украіны Кіеў 1 верасьня 2013 року $3 500[4]
3-4 FACEIT Cup August 2013 online 9 верасьня 2013 року $150[5]
3-4 DreamHack Bucharest 2013 Сьцяг Румыніі Бухарэст 14 — 15 верасьня 2013 року $1 500[6]
7-8 MSI Beat it! 2013 European Finals online верасень 2013 року няма[7]
1 RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #3 online 17 — 18 верасьня 2013 року $600[8]
1 ESWC Украіна 2013 Сьцяг Украіны Кіеў 6 кастрычніка 2013 року квота ў фінал[9]
2 SLTV StarSeries VII Сьцяг Украіны Кіеў 10 — 13 кастрычніка 2013 року $4 000[10]
3 Electronic Sports World Cup 2013 Сьцяг Францыі Парыж 1 — 2 лістапада 2013 року $5 000[11]
1 FACEIT Cup October 2013 online 14 лістапада 2013 року $800
1 TECHLABS Cup 2013 Grand Final Сьцяг Расеі Масква 16 — 17 лістапада 2013 року $10 000[12]
5-8 DreamHack Winter 2013 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 28 — 30 лістапада 2013 року $10 000[13]
5-8 Fragbite Masters 2013 online лістапад — сьнежань 2013 року $700
5 ESEA Invite Season 15 Europe online лістапада — сьнежань 2013 року няма
4 SLTV StarSeries VIII Сьцяг Украіны Кіеў 20 — 22 сьнежня 2013 року $1 500[14]

Тлустым вылучаны Major-турнір.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зводная статыстыка па турнірах.

Рок Колькасьць турніраў 1 месца 2месца 3 месца Прызавыя Прызавыя на чалавека
2013 15 5 1 3 $37 750 $7 550

Point Blank[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 кастрычніка 2013 року ў арґанізацыі зьявіўся дывізіён Point Blank. Да цмокаў далучыліся былыя гульцы A-Gaming. Склад пакінуў арґанізацыю адначасова з камандаю па Counter Strike.[2]

Былыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Расеі Дзяніс «Gray» Данілюк
  • Сьцяг Расеі Кірыл «Belgiume» Лук’янаў
  • Сьцяг Расеі Сяргей «Push» Іўлеў
  • Сьцяг Расеі Алег «z1» Каноўнін
  • Сьцяг Расеі Радыён «PVO» Страганаў
  • Сьцяг Расеі Кірыл «Makko» Башкатаў

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
3 SLTV StarSeries VII Сьцяг Украіны Кіеў 10 — 13 кастрычніка 2013 року $2 500
2 TECHLABS Cup 2013 Grand Final Сьцяг Расеі Масква 16 — 17 лістапада 2013 року $2 000
1 SLTV StarSeries VIII Сьцяг Украіны Кіеў 21 — 23 сьнежня 2013 году $8 000

League of Legends[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 26 лістапада 2013 року адчынены новы, трэці па ліку гульнявы дывізіён — League of Legends. Уся пяцёрка гульцоў — досьведныя польскія гульцы[15].

Былыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Польшчы Марцін «Xaxus» Мазцка
  • Сьцяг Польшчы Марцін «Jankos» Янкоўскі
  • Сьцяг Польшчы Рэміґі «Overpow» Пуш
  • Сьцяг Польшчы Павал «Celaver» Капрыянюк
  • Сьцяг Польшчы Оскар «VandeRnoob» Баґдан

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
2 DreamHack Winter 2013 Сьцяг Швэцыі Ёнчэпінґ 28 — 30 лістапада 2013 року $5 250[16]

Інфармацыйная падтрымка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У арґанізацыі няма афіцыйнага сайту, аднак ё публічная старонка УКантакце й facebook. Таксама ёсьць інфармацыйныя каналы ў Twitter і на YouTube.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Astana Dragons страчваюць склад па CS:GO (анг.)  Праверана 2017-11-01 г.
  2. ^ [1]
  3. ^ VG stomp fnatic to win Mad Catz Праверана 2013-09-15 г.
  4. ^ Astana win TECHLABS over fnatic
  5. ^ FACEIT Cup August 2013
  6. ^ NiP win DH Bucharest over LD Праверана 2013-09-15 г.
  7. ^ MSI Beat it! 2013 European Finals Праверана 2013-10-02 г.
  8. ^ Astana win RC EMS One Fall Cup #3 Праверана 2013-09-19 г.
  9. ^ ESWC Ukraine 2013 Праверана 2013-10-07 г.
  10. ^ SLTV StarSeries VII Праверана 2013-10-13 г.
  11. ^ ESWC 2013 Праверана 2013-11-14 г.
  12. ^ TECHLABS Cup 2013 Grand Final Праверана 2013-11-17 г.
  13. ^ DreamHack Winter 2013 Праверана 2013-11-30 г.
  14. ^ SLTV StarSeries VIII Праверана 2013-12-23 г.
  15. ^ Astana Dragons падпісваюць польскі склад па League of Legends Праверана 2013-11-26 г. Архіўная копія ад 2013-12-03 г.
  16. ^ DreamHack Winter 2013 League of Legends Праверана 2013-12-04 г. Архіўная копія ад 2013-11-30 г.