K23

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
k23
Kazakhstan 2030
Краіна Казахстан
Заснаваны 2004 год

k23 (Kazakhstan 2030) — казахстанская кібэрспартовая каманда, заснаваная ў 2004 годзе.

Пра арґанізацыю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэґ «k23» вядомы па СНД ды сьвеце з 2004 року. Каманду неаднаразова спансаваў Мурат «Arbalet» Жумашавіч.

k23 на WCG 2005[1]

Ґранд фінал WCG 2005 адбыўся з 16 па 20 лістапада ў найбуйнейшым сынґапурскім выставачным цэнтры Suntec Singapore, дзе для правядзеньня гульняў была ўсталяваная велізарная сцэна і арґанізаваная найбуйнейшая ў гісторыі турніраў па кампутарных гульнях глядальная зала. Спаборніцтвы па ўсіх 8-іх афіцыйных дысцыплінах трансьляваліся мясцоваю далякампаніяю MediaCorp TV Singapore для мяшканцаў ды гасьцей Сынґапуру штодня ў абыйме ня менш гадзіны на каналах Channel U ды TV Mobile. Свае здымачныя ґрупы для асьвятленьня падзеі даслалі найбуйнейшыя сусьветныя даляканалы CNN, BBC, ABC, NHK ды іншыя. Паводле арґанізатараў, назіраць за ходам гульняў з глядзельнае залы цягам 5 дзён спаборніцтваў змаглі амаль 40000 сынґапурцаў.

Зборная Казахстану прадставіла каманду ўдзельнікаў па чатырох афіцыйных дысцыплінах: Starcraft Broodwar, Warcraft 3 the Frozen Throne, Need for Speed Underground 2 й CounterStrike: Source. У фінальных спаборніцтвах 2002—2003 рокаў каманда займала другое месца ў дысцыпліне Starcraft Broodwar 2×2 (Nation vs Nation), саступаючы толькі камандзе Карэі, якая традыцыйна моцная ў стратэґічных гульнях. Дзякуючы гэтым дасягненьням Казахстан займаў у гэтыя рокі 7 і 12 агульнакаманднае месца адпаведна, што вельмі ганарова, улічваючы найсур’ёзную канкурэнцыю ў сьвеце кампутарных гульняў. Аднак на ґранд фінале 2004 року ў CounterStrike: Source каманда k23 прабілася ў фінал спаборніцтваў і ў цяжэйшай бітве саступіла амэрыканцам з TEAM 3D, заваяваўшы срэбны мэдаль у найцяжэйшай гульнявой дысцыпліне, дзе каманда ня толькі не лічылася фаварытам, але нават не разглядвалася перад пачаткам гульняў у якасьці сур’ёзных канкурэнтаў непераможным паўночнаэўрапейскім ды амэрыканскім камандам. k23 трыюмфальна выйшла першаю з сваёй падґрупы ды разьбіла на шляху да фіналу грозных супернікаў — GoodGame (Францыя), Mousesports (Нямеччына) й Virtus.pro (Расея).

Склады дывізіёнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Counter-Strike 1.6[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад на GameGune 2012[2]

  • Сьцяг Казахстану Аляксандар «beAst» Якаўлеў
  • Сьцяг Казахстану Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  • Сьцяг Казахстану Малік «N1CK3L» Суаліраў
  • Сьцяг Казахстану Адлет «keeN» Нурсеітаў
  • Сьцяг Казахстану Дастан «dastan» Акбаеў

Былыя гульцы Counter-Strike 1.6

  • Сьцяг Казахстану Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  • Сьцяг Казахстану Аляксандар «beAst» Якаўлеў[3]
  • Сьцяг Казахстану Алішэр «Turbo» Бакіеў[4]
  • Сьцяг Казахстану Міхаіл «MihaO» Макашаў
  • Сьцяг Казахстану Анвар «Anv1k» Насыраў
  • Сьцяг Казахстану Малік «N1CK3L» Суаліраў
  • Сьцяг Казахстану Рустэм «mou» Целепаў[3]
  • Сьцяг Казахстану Адлет «keeN» Байсеітаў
  • Сьцяг Казахстану Асет «Solaar» Сембіеў
  • Сьцяг Казахстану Нуртас «Nur1k» Мамытбаеў
  • Сьцяг Казахстану Дастан «dastan» Акбаеў

Counter-Strike Source[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Состав на WCG 2005[5]

  • Сьцяг Казахстану Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  • Сьцяг Казахстану Аляксандар «beAst» Якаўлеў
  • Сьцяг Казахстану Асет «Solaar» Сембіеў
  • Сьцяг Казахстану Нуртас «Nur1k» Мамытбаеў
  • Сьцяг Казахстану Анвар «Anv1k» Насыраў

Counter Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад, што прымаў удзел на WESG 2016[6]

  • Сьцяг Казахстану Адлет «KeeN» Нурсеітаў
  • Сьцяг Казахстану Бекціяр «fitch» Бахытаў
  • Сьцяг Казахстану Рамазан «Ramz1k» Башызаў
  • Сьцяг Казахстану Яўгені «dreaM» Багатыроў
  • Сьцяг Казахстану Маґжан «fANTASTIKA» Цемірбалат
  • Сьцяг Казахстану Ільнар «cau» Галееў (трэнэр)

Таксама ў адборачным этапе ў складзе каманды прымалі ўдзел[7]

  • Сьцяг Казахстану Рустэм «mou» Целепаў
  • Сьцяг Казахстану Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  • Сьцяг Казахстану Абай «HObbit» Хасенаў

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Counter-Strike[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
2 World Cyber Games 2005 Сьцяг краіны або тэрыторыі Сынґапур 16-20 лістапада 2005 $25000
5-8 ASUS Summer 2007 Сьцяг Расеі Масква 2007 $
5-6 Extreme Masters Global Challenge Dubai Сьцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Дубай 2009 $1000[8]
1 Arbalet Cup Masters Сьцяг Казахстану Алматы 2009 $5000
3 Arbalet Cup #3 Сьцяг Расеі Масква 2009 $2000
3 ASUS Spring 2009 Сьцяг Расеі Масква 2009 $
1 Arbalet Cup #2 Сьцяг Расеі Масква 2009 $5000[9]
3 Arbalet Cup #1 Сьцяг Расеі Масква 2009 $2000
3 ASUS Winter Сьцяг Расеі Масква 2009 $
2 ASUS Summer Сьцяг Украіны Кіеў 2010 $
1 Arbalet Cup Almaty Сьцяг Казахстану Алматы 2010 $[10]
3 OSPL Spring Сьцяг Казахстану Алматы 2011 $1000[11]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]