Nokia Nseries

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Nokia Nseries — сэрыя прадуктаў, якія вытворца пазыцыянуе як "мультымэдыйныя". Усе прадукты дадзенае сэрыі падтрымліваюць мінімум адзін з наступных стандартаў - 3G, HSDPA, або WLAN.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 красавіка 2005 году, кампанія Nokia анансавала новую сэрыю сваіх прадуктаў на выставе ў Амстэрдаме.[1] Першымі такімі прадуктамі сталі Nokia N70, Nokia N90 і Nokia N91. 2 лістапада 2005 году Nokia анансавала новыя Nokia N71, Nokia N80 і Nokia N92, а 25 красавіка 2006 прадставіла на суд публікі тэлефоны Nokia N72, Nokia N73 і Nokia N93.

Апэрацыйныя сыстэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя прылады гэтай сэрыі, N90 і N70 працавалі на Symbian 8.1. Неўзабаве ўсе наступныя тэлефоны кампаніі працавалі на 9-й вэрсіі Symbian (акрамя N72, у аснову якой легла N70). Найноўшыя тэлефоны (такія, як N82) працуюць на Symbian 9.2.

N770, N800 і N810 зьяўляюцца адзінымі прадуктамі, якія не выкарыстаюць Symbian OS. У іх аснове ляжыць OC GNU/Linux.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Nokia Nseriesсховішча мультымэдыйных матэрыялаў