Ubuntu

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ubuntu
Logo-ubuntu no(r)-black orange-hex.svg
Ubuntu with Unity.png
Ubuntu 13.04 Raring Ringtail з абалонкай Unity
Распрацоўнік
Canonical Ltd. (Лёндан, Ангельшчына)
Выпускі
Сямейства АС Лінукс
Апошні стабільны рэліз 13.04 Raring Ringtail (23 кастрычніка 2012 г.; 2 гады таму)
Мовы 55, у тым ліку беларуская
Тып ядра Маналітнае (Ядро Лінукс)
Стандартны інтэрфэйс Unity, Gnome, KDE
Ліцэнзія агульная грамадзкая
Вэб-сайт www.ubuntu.com
Бягучы стан

Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[1]апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical Ltd.. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu карыстаюцца прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[2] , што робіць яго найпапулярным дыстрыбутывам Linux (на момант 26 красавіка 2011 года) для настольных кампутараў[3]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[4] і яго папулярнасьць хутка расьце [5].

Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду і падтрымліваюцца абнаўленьнямі бясьпекі на працягу паўтара году, а вэрсіі LTS[6], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 гадоў, як сэрвэрныя, так і дэсктапныя варыянты[7]. Пачынаючы з вэрсіі 12.04 падтрымка LTS-вэрсіяў вырабляецца на працягу 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[8][9].

Ubuntu пастаўляецца з падборкай праграмнага забесьпячэньня[10] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя пэрсанальныя кампутары з дапамогай LiveCD [11], LiveUSB або г.зв. тэкставага ўсталёўшчыка[12]. Існуюць вэрсіі для афіцыйна вядомых архітэктураў працэсараў, такіх як i386, AMD64, ARM.

Рэлізы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны рэліз мае кодавае імя й вэрсыю, заснаваную на годзе й месяцы выхаду. Кодавыя імёны вэрсый складаюцца з двух ангельскіх словаў: прыметніка й назвы жывёлаў, якія пачынаюцца на адну й тую ж літару. Пачынаючы з 6/6 Dapper Drake (LTS) першыя літары слоў кодавага імя зьмяняюцца ў адпаведнасьці з лацінскім альфабэтам.[13]

Вэрсія Дата рэлізу Кодавая назва Кодавая назва па-беларуску Тэрмін падтрымкі Вэрсія ядра Linux
4.10 20 кастрычніка 2004[14] Wary Warthog Пільны бародавачнік 30 красавіка 2006 2.6.9
5.04 8 красавіка 2005[15] Hoary Hedgehog Сівы Вожык 31 кастрычніка 2006 2.6.11
5.10 13 кастрычніка 2005[16] Breezy Badger Бадзёры Барсук 13 кастрычніка 2007 2.6.13
6.06 LTS 1 чэрвеня 2006[17]
10 жніўня 2006 (6.06.1)[18]
21 студзеня 2008 (6.06.2)[19]
Dapper Drake Кемлівы Качар 14 чэрвеня 2009[20] (для працоўных станцыяў)
июнь 2011 (сэрвэрная вэрсыя)
2.6.15
6.10 26 кастрычніка 2006[21] Edgy Eft Пасьпешлівы Трытон 25 красавіка 2008 2.6.18
7.04 19 красавіка 2007[22] Feisty Fawn Адважны Аленяня 19 кастрычніка 2008 2.6.19
7.10 18 кастрычніка 2007[23] Gutsy Gibbon Геройскі Гібон 18 красавіка 2009 2.6.20
8.04 LTS 24 красавіка 2008[24]
3 ліпеня 2008 (8.04.1)[25]
22 студзеня 2009 (8.04.2)[26]
16 ліпеня 2009 (8.04.3)[27]
28 студзеня 2010 (8.04.4)[24]
Hardy Heron Чэпкая Чапля 12 мая 2011 (для працоўных станцыяў)[28]
апрель 2013 (сэрвэрная вэрсыя)
2.6.24
8.10 30 кастрычніка 2008[29] Intrepid Ibex Калёны Казярог 30 красавіка 2010[30] 2.6.27
9.04 23 красавіка 2009[31] Jaunty Jackalope Забіяцкі Зайцалоп 23 кастрычніка 2010[32] 2.6.28
9.10 29 кастрычніка 2009[33] Karmic Koala[34] Кармічная Каала 29 красавіка 2011[35] 2.6.31
10.04 LTS 29 красавіка 2010[36]
17 жніўня 2010 (10.04.1)
18 лютага 2011 (10.04.2)[37]
20 ліпеня 2011 (10.04.3)
16 лютага 2012 (10.04.4)
Lucid Lynx[13] Світальны Рысь красавік 2013 (для працоўных станцыяў)
красавік 2015 (сэрвэрная вэрсыя)
2.6.32
10.10 10 кастрычніка 2010[37] Maverick Meerkat[38] Вальнадумны Сурыкатак / Мігрыруючы Мангуст красавік 2012 2.6.35
11.04 28 красавіка 2011 Natty Narwhal[39] Прыбраны Нарвал кастрычнік 2012 2.6.38
11.10 13 кастрычніка 2011[40] Oneiric Ocelot[41] ацэлот, яківыспаўся красавік 2013 3.0.4
12.04 LTS 26 красавіка 2012[42]
24 жніўня 2012 (12.04.1)[43]
Precise Pangolin[44] Прэцызійны / Дакладны Пангалін красавік 2017[7][8][9] 3.2
12.10 18 кастрычніка 2012[45] Quantal Quetzal[46] Квантавы Кетцаль / Квезаль красавік 2014 3.5
13.04 25 красавіка 2013[47] Raring Ringtail[48] Нецярплівы Какаміцлі кастрычнік 2015 3.х
13.10 17 кастрычніка 2013 Saucy Salamander
14.04 LTS 17 красавіка 2014 Trusty Tahr
14.10 23 кастрычніка 2014 Utopic Unicorn
15.04 23 красавіка 2015 Vivid Vervet
15.10 22 кастрычніка 2015 Wily Werewolf
Умоўныя абазначэньні:
запланаваная / у распрацоўцы тэставая вэрсыя бягучая вэрсыя падтрымліваецца падтрымліваецца толькі
сэрвэрная вэрсыя
не падтрымліваецца

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цягам 20062008 гадоў дзеля спрашчэньня кіраваньня сваімі 400 сэрвэрамі Вікіпэдыя ажыцьцявіла іх перавод з дыстрыбутываў Рэд Хэт і Фэдора на Ubuntu[49].
  • У 2006 годзе француская паліцыя пачала перавод 90 тыс. сваіх кампутараў з Wndows XP на Ўбунту Лінукс дзеля ашчаджэньня сродкаў[50].
  • У Францыі ў 2007 годзе ў Парлямэнце адмовіліся ад карыстаньня Windows XP і перайшлі на карыстаньне Ubuntu. Ubuntu выкарыстоўваецца як сыстэма па змоўчваньню ў школах Грузіі, Македоніі. У Гішпаніі разгортваецца праект на больш за 400 тыс. кампутарных сыстэм з Ubuntu для вучэбных установаў.[51]
  • У 2009 годзе дзеля ашчаджэньня грошай на Ўбунту перайшла Тэхнічная школа Ісьляндыі[52].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Linux Mint — дыструбутыў, заснаваны на Ubuntu

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ubuntu Documentation About Ubuntu
  2. ^ Canonical launches Ubuntu 11.10 update. Computerworld UK (14 кастрычніка 2011). Праверана 18 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  3. ^ Linux Distributions - Facts and Figures. distrowatch.com. Праверана 26 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  4. ^ Matthias Gelbmann Highlights of web technology surveys, February 2011: Ubuntu increases its market share on web July 2011 Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  5. ^ .builtwith.com / Server / Ubuntu Ubuntu Usage Statistics. builtwith.com. Праверана 19 красавіка 2010 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  6. ^ ад па-ангельску: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»
  7. ^ а б LTS - Ubuntu Wiki
  8. ^ а б Ubuntu 12.04 to feature extended support period for desktop users  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  9. ^ а б Час падтрымкі настольнай рэдакцыі Ubuntu 12.04 LTS падоўжаны да 5 год  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  10. ^ Ubuntu packages  Архіўная копія ад 24 жніўня 2011 г.
  11. ^ версія «Desktop».
  12. ^ вэрсія «Alternate»
  13. ^ а б DevelopmentCodeNames — Ubuntu Wiki
  14. ^ Ubuntu 4.10 announcement
  15. ^ Ubuntu 5.04 announcement
  16. ^ Ubuntu 5.10 announcement
  17. ^ Ubuntu 6.06 LTS announcement
  18. ^ Ubuntu 6.06.1 LTS announcement
  19. ^ Ubuntu 6.06.2 LTS announcement
  20. ^ Ubuntu 6.06 LTS Desktop Edition reaches end-of-life on July 14, 2009
  21. ^ Ubuntu 6.10 announcement
  22. ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.04 (Feisty Fawn)
  23. ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.10 (Gutsy Gibbon)
  24. ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04 LTS (Hardy Heron)
  25. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.1 LTS (Hardy Heron)
  26. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.2 LTS (Hardy Heron)
  27. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.3 LTS (Hardy Heron)
  28. ^ Ubuntu па-беларуску | PR: Завершаньне падтрымкі Ubuntu 8.04 Desktop
  29. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.10 (Intrepid Ibex)
  30. ^ Ubuntu 8.10 reaches end-of-life on April 30, 2010
  31. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.04 (Jaunty Jackalope)
  32. ^ Ubuntu 9.04 reaches end-of-life on October 23, 2010
  33. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.10 (Karmic Koala)
  34. ^ Introducing the Karmic Koala, our mascot for Ubuntu 9.10
  35. ^ Ubuntu па-беларуску| PR: Завяршэнне падтрымкі Ubuntu 9.10
  36. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.04 (Lucid Lynx)
  37. ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.10
  38. ^ Shooting for the Perfect 10.10 with Maverick Meerkat
  39. ^ N-imal?
  40. ^ OneiricReleaseSchedule — Ubuntu Wiki
  41. ^ Next after Natty? (англ.) Артыкул Марка Шаттлворта пра выбар кодавага імя для Ubuntu 11.10.
  42. ^ PrecisePangolin — Ubuntu Wiki
  43. ^ 12.04.1
  44. ^ P is for… (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  45. ^ Quantal Quetzal — Ubuntu Wiki
  46. ^ Quality has a new name (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  47. ^ Raring Ringtail — Ubuntu Wiki
  48. ^ Not the Runty Raccoon, the Rufflered Rhino or (even) the Randall Ross (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  49. ^ Wikipedia перавяла 400 сервераў з Red Hat на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008
  50. ^ Вольнае ПА дапамагло францускім жандарам зэканоміць 50 млн эўра// Беларускія навіны ІТ. 13 сакавіка 2009
  51. ^ Владимир Крюков: «Ubuntu — операционная система, не подверженная вирусной угрозе» (рас.)
  52. ^ Тэхнічная школа Ісландыі перайшла на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 жніўня 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ubuntuсховішча мультымэдыйных матэрыялаў