Іван Ургант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Ургант
па-расейску: Иван Андреевич Ургант
Ivan Urgant in Tbilisi.jpg
Імя пры нараджэньні Иван Андреевич Ургант
Дата нараджэньня 16 красавіка 1978
Месца нараджэньня Ленінград, СССР
Прафэсія актор, тэлевядоўца, сьпявак, радыёвядоўца, Шоўмэн
Узнагароды ТЭФИ (2007, 2008, 2010, 2011)
IMDb ID 1679435
Сайт ivanurgant.com
ivan-urgant.ru
grishaurgant.ru

Іван Ургант (нар. 16 красавіка 1978, Ленінград, СССР) — расейскі актор, тэлевядоўца, музыка, шоўмэн.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і актораў Андрэя Урганта і Валерыі Кісялёвай (нар. 7 красавіка 1951[1]). Унук актораў Ніны Ургант і Льва Міліндэра. Маладая сям’я праіснавала нядоўга, усяго каля года пасьля нараджэньня Івана, аднак менавіта ад іх Івану па спадчыне перадалася характэрная зьнешнасьць і схільнасьць да працы на сцэне, будучае жаданьне стаць артыстам. Пасьля разводу бацькоў пражываў з маці і айчымам — ленінградзкім акторам Дзьмітрыем Ладыгіным (нар. 1955). Выданьне «МК в Питере» ў артыкуле пра бацьку Івана Урганта напісала пра эстонскае паходжаньне прозьвішча Урганта [2], такую ж інфармацыю апублікавала і газэта «Аргументы и факты»[3].

Вучыўся ў ленінградзкай ДМШ № 18, у Гімназіі пры ДРМ. Скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Яшчэ падчас навучаньня ў акадэміі Ургант разам з Алісай Фрэйндліх у ДАВДТ імя Г. Таўстаногава сыграў у спэктаклі «Макбэт», у якім ён атрымаў ролю стражніка №12[4]. Пасьля атрыманьня акторскай адукацыі Іван ня стаў займацца тэатрам як асноўнай прафэсіяй. У першую чаргу маладому чалавеку прыйшлося зарабляць грошы, таму спачатку ён працаваў афіцыянтам, бармэнам, а затым і вядучым начных шоў у клюбах пад псэўданімам Жан-Мішэль. У 1999 годзе Урганту ўдалося атрымаць працу на пецярбурскіх радыёстанцыях. Акрамя гэтага, ён выступаў і на тэлебачаньні, быў вядучым праграмы «Пецярбурскі кур’ер» на Пятым канале. У далейшым яго чакаў пераезд у Маскву і працяг кар’еры на радыё — спачатку на «Расейскім радыё», а затым на «Хіт-ФМ». Празь нейкі час Іван зьявіўся і на маскоўскім тэлебачаньні — на канале MTV. З гэтага моманту папулярнасьць не пакідала Івана Урганта[4].

У цяперашнім часе Іван зьяўляецца тэлевядучым на праграмах «Смак», «Пражэктарпэрысхілтан», «Вялікая розьніца», «Вячэрні Ургант»[5] на Першым канале[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]