Іван Юрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Юрын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1998(1998-01-14)[1] (26 гадоў)
Рост 183 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2021 Рух Берасьце 27 (4)
2019 Мікашэвічы 28 (8)
2021 Шахцёр Петрыкаў 27 (0)
2022 Шахцёр Петрыкаў 4 (0)
2023 Белшына 18 (0)
2024—4 Слуцак 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Іва́н Ю́рын (нар. 14 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскага «Руха». У сакавіку 2019 году на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту»[3]. Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 13 красавіка ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва». 22 чэрвеня адзначыўся першымі галамі ў прафэсійнай кар’еры, улучыўшы два мячы ў браму «Ліды». 24 жніўня ў сустрэчы з «Баранавічамі» учыніў чарговы дубль. 28 верасьня забіў яшчэ два галы, засмуціўшы пінскую «Хвалю». Цягам сэзонам быў асноўным гульцом каманды. Па заканчэньні арэнды пакінуў каманды ды выправіўся служыць у войска.

Пасьля службы ў красавіку 2021 году прыяднаўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[4]. Дэбютаваў у складзе каманды 18 красавіка ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу». Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, пры гэтым галамі не адзначаўся. Такі вынік быў зьвязаны зь перакваліфікацыяй футбаліста з нападніка ў абаронцы. У лютым 2022 году працягнуў супрацу з клюбам[5], аднак Юрын страціў месца ў асноўным складзе, зьявіўшыся толькі ў чатырох матчах. Каманда здабыла бронзавыя мэдалі чэмпіянату краіны ў Першай лізе, а абаронца па сэзоне зышоў з клюбу[6].

У сакавіку 2023 году вольным агентам далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[7], якая спаборнічала ў Найвышэйшай лізе. Запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне 19 сакавіка, калі зьявіўся ў стартавым складзе ў гасьцявым матчы супраць «Смаргоні». Тым ня менш, абаронца ня здолеў замацавацца ў каманды, выходзячы пераважна на замены. Толькі напрыканцы сэзону згуляў некалькі матчаў цалкам. Паводле вынікаў сэзону бабруйскі клюб страціў месца ў Найвышэйшай лізе, а гулец паводле згоды бакоў скасаваў кантракт[8]. У студзені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]