Ідэаграфічнае пісьмо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ідэаграфічнае пісьмо (па-грэцку: idea вобраз, панятак і па-грэцку: graphō пішу) — разнавіднасьць пісьма, у якой знак (ідэаграма) перадае значэнне аднаго слова, панятку.

Ідэаграфічнае пісьмо разьвілася зь піктаграфічнага пісьма дзеля неабходнасьці перадачы асобных паняткаў. Найстарэйшае вядомае ідэаграфічнае (іерагліфічнае) пісьмо ўзьнікла ў Старажытным Эгіпце каля 4 тыс. да н.э. (магчыма, каля 3200 да н.э. Прыкладам сучаснага ідэаграфічнага (іерагліфічнага) пісьма зьяўляецца кітайскае пісьмо.