Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай! | |
| Ирония судьбы, или С лёгким паром | |
| Рэжысэр | Эльдар Разанаў |
|---|---|
| Сцэнарыст | Эміль Брагінскі Эльдар Разанаў |
| У ролях | Андрэй Мягкоў Барбара Брыльска Юры Якаўлеў |
| Кампазытар | Мікаэл Тарывердзіеў |
| Апэратар | Уладзімір Нахабцаў і інш. |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1975 |
| Час | 184 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | расейская |
| Профіль на IMDb | |
«Іронія лёсу, або Зь лёгкай па́рай!» — савецкі двухсэрыйны мастацкі фільм 1975 году, які аб'ядноўвае элемэнты эксцэнтрычнае кінакамэдыі ды рамантычнае драмы. Кінастужка стала культавым савецкім і пост-савецкім навагоднім фільмам. Упершыню быў паказаны на тэлебачаньні 1 студзеня 1976 году. Аднак ужо 7 лютага фільм паўтарылі па шматлікіх просьбах гледачоў. Фільм узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1977 годзе.
Гісторыя [рэдагаваць]
П'еса «Зь лёгкай парай!, або Аднойчы ў навагоднюю ноч…» напісаная ў 1969 годзе й да моманту пастаноўкі фільму з посьпехам ішла ў некалькіх тэатрах па ўсім Савецкім Саюзе. П'еса мае аднолькавы з фільмам сюжэт.