Ісьляндзкі конь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ісьляндзкі конь

Ісьляндзкі конь — парода коней, якіх вырошчваюць у Ісьляндыі.

Характэрныя рысы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яе характэрныя рысы — невялікі рост (да 144 см у карку), каржакаватасьць і грубаватасьць, вялікая галава, густая, дыхтоўная чолка, даўгія грыва і хвост. Масьці коней могуць быць розныя — напрыклад, рудая, гнядая, шэрая, вараная, пегая, альбо з рыскамі на нагах. Ісьляндзкіх коней ня трэба блытаць з поні, нягледзячы на іх падабаенства.

Ісьляндзкія коні дасягаюць зрэласьці позна — у 7-8 год, але жывуць доўга — да 40 год. Гадуюцца ў г.зв. табунным развядзеньні, на сьвежым паветры. Толькі з надыходам зімы іх заганяюць ва ўкрыцьці. Коні не пужаюцца маразоў, бо абрастаюць тоўстай, дыхтоўнай поўсьцю, і рэдка хварэюць.

Асаблівасьць іх у тым, што яны пяціалюрны. Яны валодаюць трыма асноўнымі алюрамікрокам, рысьсю і галопам, а таксама скэйдам і тэльтам — чатырохтактным хуткім алюрам (пяреднія ногі робяць крокавыя рухі, а заднія рушаць далёка наперад, што дазваляе каню энэргічна рухацца наперад.

Ісьляндзкія коні вельмі кемлівыя. Яны вельмі хутка пераадольваюць такія перашкоды, як коўзкія льды, вострыя камяні альбо хуткаплынныя рэкі. Характар — спакойны, добразычлівы. дзякуючы таму, што на працягу доўгага часу сваёй гісторыі коні не сустракаліся з драпежнікамі. Яны не баяцца чалавека і давяраюць яму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ісьляндзкі коньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў