Абмеркаваньне:Беларуская літаратура

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэты артыкул часткова або цалкам прадстаўляе пераклад старонкі «Белорусская литература» з расейскай Вікіпэдыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribute/Share-Alike 3.0, могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце сьпіс аўтараў на старонцы гісторыі рэдагаваньняў арыгінальнага артыкула

Беларуская літаратура фармавалася на агульнай глебе з рускай і ўкраінскай літаратурай эпохі Кіеўскае Русі — не зусім разумею, што ў дадзеным выпадку маецца на ўвазе пад «рускай літаратурай», калі старабеларускі = рускі? --Казімер Ляхновіч 18:13, 27 лістапада 2009 (UTC)

Напэўна маецца на ўвазе старажытнаруская культура да фармаваньня бел, укр і рас моў, альбо не? --Jauhienij 18:27, 27 лістапада 2009 (UTC)
Напэўна. Аднак зь цяперашняга сказу вынікае (прынамсі для мяне), што ў эпоху Кіеўскай Русі існавалі асобныя беларуская, «руская» і ўкраінская літаратуры, што не зусім адпавядае рэчаіснасьці. Магчыма, такая фармулёўка будзе больш слушнай: Беларуская літаратура фармавалася на базе старажытнарускай літаратуры эпохі Кіеўскае Русі?
Так. Будзе цалкам слушна. --Jauhienij 18:57, 27 лістапада 2009 (UTC)