Абмеркаваньне:Зорка (неадназначнасьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У Дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў ёсьць вёска «Зьвязда» ў Лепельскім раёне. Ці яна сапраўды па-беларуску Зьвязда (як, напр., Акцябрскі сельсавет), ці мусіць быць Зоркай? — Wizardist г 21:58, 16 траўня 2012 (FET)

Паводле агульнай завядзёнкі, геаграфічныя назвы не перакладаюцца, таму «Зьвязда», «Акцябар» і г.д. --Jauhienij (гутаркі) 22:35, 16 траўня 2012 (FET)
Гэта тычыцца небеларускіх. А вось на расейскую мову яшчэ як перакладаюцца, далёка хадзіць ня трэба, тыя самыя прыклады — «Зьвязда», «Акцябар». Лічу, што калі ўжо ў Беларусі, то вядома Зорка будзе Зоркай. У адваротным выпадку, атрымліваецца нейкая недарэчнасьць, у Беларусі на беларускай мове адзін і той жа геаграфічны аб'ект называецца па-рознаму. P.S. Цікава, а зь якой мовы перакладаюцца назвы населеных пунктаў Беларусі? --Ліцьвін (гутаркі) 22:49, 16 траўня 2012 (FET)
Афіцыйная назва Зьвязда. Наогул, трэба глянуць кнігу «Памяць» Лепельскага раёну, бо хутчэй за ўсё гэта назва ўжо савецкая (таму і Зьвязда, а ня Зорка), а раней вёска мела іншую назву. --Red_Winged_Duck 22:56, 16 траўня 2012 (FET)
Гэта зразумела, але атрымліваецца, што ў Беларусі знаходзіцца населены пункт Расейскай Фэдэрацыі, таму мы яго і не перакладаем.
Пагаджуся, трэба глядзець Памяць, бо гэтай вёскі няма на тых мапах, што ў мяне ёсьць. У ЭГБ — афіцыйная назва. --Ліцьвін (гутаркі) 23:21, 16 траўня 2012 (FET)

Дзякуй усім за адказы. Тады што цяпер рабіць? Зьвязда цяпер перасылае да артыкула пра газэту Звязда (паколькі калісьці пісалася і тарашкевіцай, то ўсё слушна, здаецца). Пэўна, варта зрабіць Зьвязда (неадназначнасьць) і, перанакіраваньне застаецца, а ў артыкуле пра газэту — {{Іншыя значэньні}}. Нічога не згубіў? — Wizardist г 23:26, 16 траўня 2012 (FET)

Можна і так зрабіць. Пакуль ня ведаем, як вёска раней называлася, таму хай фігуруе пад афіцыйнай назвай. --Ліцьвін (гутаркі) 23:37, 16 траўня 2012 (FET)