Гутаркі ўдзельніка:Jauhienij

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зьмест

Тамаза Кампанэла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Я выдаліў старонку зь няправільнай назвай Тамазо Кампанэла, цяпер увесь зьмест знаходзіцца на старонцы Тамаза Кампанэла. Увогуле, калі вам трэба зьмяніць назву старонкі, выкарыстоўвайце, калі ласка, кнопку «перанесьці» ўверсе старонкі, куды варта ўпісаць новую назву і прычыну пераносу замест капіяваньня тэксту з аднаго артыкула ў іншы. Гэта з аднаго боку зручней, а зь іншага — гэтага дзеяньня патрабуе ліцэнзія, пад якой публікуюцца матэрыялы ў Вікіпэдыі. Дзякуй. —zedlik 20:53, 2 кастрычніка 2009 (UTC)

Пясочніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі вы жадаеце спакойна пісаць і папраўляць праекты артыкулаў перад іх загрузкай, варта зрабіць сабе падстаронку, дзе ніхто ня будзе вам мяшаць і можна правяраць, як артыкул будзе прадстаўлены. Гэтую пясочніцу можна зрабіць так: Удзельнік:Jauhienij/Пясочніца і для зручнасьці зрабіць сабе спасылку на старонцы карыстальніка. Як бачыце, я так сабе зрабіў. Bocianski 10:54, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Адам і іншыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, пазначайце ў кароткім апісаньне крыніцу, адкуль паходзіць тэкст артыкула, калі гэта пераклад з іншай Вікіпэдыі альбо копія з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. --EugeneZelenko 14:24, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

  1. Ці ёсьць якая ўстойлівая фармулёўка, каб пазначыць адкуль артыкул перакладаўся?
Што-небудзь зразумелае :-) Напрыклад, пераклад з en/ru, з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. --EugeneZelenko 15:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
  1. А калі я сам аўтар артыкула з якога перакладаю? напрыклад з be у be-tarask? Jauhienij 15:34, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Калі ніхто іншы артыкул не зьмяняў і Вашае імя ўдзельніка такое ж, тады ня трэба. --EugeneZelenko 15:46, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Прывітаньне! Датычна вось гэтай [1] і іншых правак па даданьні да артыкулаў тэксту «Гэтая старонка ўтрымлівае матар'ял з адпаведнага артыкула беларускае Вікіпэдыі афіцыйным правапісам»: мелася на ўвазе пазначаць крыніцу не ў артыкуле, а ў «кароткім апісаньні» (то бок ў полі «Кароткае апісаньне зьменаў» — пры стварэньні або рэдагаваньні артыкулаў, пад ім яшчэ месьцяцца зялёныя гузікі артаграфія пунктуацыя стыль і г.д.). Як прыклад, гл. апісаньне да маёй праўкі [2] («з be.wikipedia.org» або можна проста «з аф. БелВП» ці якім іншым чынам). --Казімер Ляхновіч 19:15, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
А, зразумела. Дык мне прыбраць тыя надпісы?
Так, калі ласка. Увогуле, дадзены пункт па пазначэньні крыніцы не зьяўляецца нейкім абавязковым правілам, але адносіцца да, як бы мовіць, вікі-этыкету. Да таго ж, гэтак зручней усталяваць першаапачатковае аўтарства артыкулу, каб пры ўзьнікненьні нейкіх пытаньняў ведаць, да каго зьвяртацца за тлумачэньнямі. --Казімер Ляхновіч 19:23, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Файл:Azmutheye.jpg[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію файла з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 11:23, 7 кастрычніка 2009 (UTC)

Файл:Bahdanovič Maryja Apanasaŭna.jpg і іншыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскім правам і пазначаныя шаблёнам {{FairUse}} максымальным дазволеным памерам ёсьць 0,1 мэгапіксэлу (або прыкладна 300×300 піксэлаў). Калі ласка, паменшыце загружаныя вамі выявы да адпаведнага памеру і загрузіце іх наноў. --Red_Winged_Duck 14:33, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Вось вы гэта й зробіце. --Jauhienij 14:39, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Мяркую, што паспрабаваць знайсьці зьвесткі пра дату здымка і/альбо фатографа. Хутчэй за ўсё гэты здымак у грамадзкай уласнасьці. --EugeneZelenko 14:44, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Я не магу гэтага зрабіць, бо ўся адказнасьць за загружаныя файлы, а таксама за дакладнасьць крыніцы, пазнакі аўтарства і ліцэнзіі ляжыць на тым, хто файлы загрузіў. Я магу толькі выставіць файлы на выдаленьне, бо іх загрузка сюды ў такім выглядзе парушае аўтарскія правы. --Red_Winged_Duck 14:47, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Дата здымка - максімум 1896 г. Зараз 2009г. Максімальная розьніца 113 гадоў. Гэты файл павінен быў ужо двойчы ў грамадскай ўласнасьці (Як і фотаздымак бацькі) --Jauhienij 14:50, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
А што вядома пра фатографа? --EugeneZelenko 14:57, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
да Red_Winged_Duck, захоўваеце сабе на комп, зьмяняеце памер, выдаляеце старую версію, запампоўваеце новую, вуаля. --Jauhienij 14:54, 16 кастрычніка 2009 (UTC)
Невядомы --Jauhienij 15:02, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Файл:Slucki-poyas2.jpg[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра файл (аўтарства, крыніца, ліцэнзія) з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Калі файл ня мае вольнай ліцэнзіі, дадайце таксама {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 11:28, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

  • Зроблена. --Jauhienij 15:25, 7 лістапада 2009 (UTC)

Файл:Язэп Лёсік.jpg і іншыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што цяпер згодна з прынятым правілам для файлаў, якія ня маюць свабоднай ліцэнзіі, мусіць запаўняцца {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, а таксама выконвацца ўсе крытэры добрасумленнага выкарыстаньня. --Red_Winged_Duck 14:13, 2 лістапада 2009 (UTC)

Прывядзіце прыклад старонкі дзе слушна аформлены гэтыя крытэры выкарыстаньня --Jauhienij 13:23, 4 лістапада 2009 (UTC)
Напрыклад, тут. --Red_Winged_Duck 13:46, 4 лістапада 2009 (UTC)

Выяву трэ выдаліць. Там не Лёсік. --Jauhienij 16:22, 7 лістапада 2009 (UTC)

Зрабіў. Bocianski 16:30, 7 лістапада 2009 (UTC)

наркамаўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітанне! Калі ласка, калі капіруеце артыкулы з наркамаўкі, то пазначайце аб гэтым у "Кароткім апісанні падзей"...--Гарадзенскі 19:21, 5 лістапада 2009 (UTC)

Так, так. Іногды забываю. --Jauhienij 19:23, 5 лістапада 2009 (UTC)

Шаблён:Амбасадары Беларусі ў....[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Такіх шаблёнаў я зрабіў 84, таму што не мае сэнсу паправяць іх сваімі рукамі. Гэтае простае заданьне для робата, які вядзе Зэдлік. Лепш будзе, калі б ваша энэргія найшла выйсьце ў дапаўненьні інфармацыі ў шаблёнах. У некаторых не найшоў пачатку дыпадносінаў або адкрыцьця пасольства (патрэбнае даты з прэзыдэнцкіх актаў), не маю ўсіх асобаў (напрыклад Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый). Bocianski 19:53, 20 лістапада 2009 (UTC)

Калі бот Зэдліка пачне правіць, я знойду сваёй энэргіі іншае выйсьце. Аб вышыні загалоўкаў мы ўжо дамовіліся. --Jauhienij 20:01, 20 лістапада 2009 (UTC)

Шаблён:Аб'ект сусьветнае спадчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! Зрабіў шаблён для аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО: {{Аб'ект сусьветнае спадчыны}}. Калі яшчэ актуальна, там ёсьць апісаньне і прыклад. —zedlik 03:09, 29 сьнежня 2009 (UTC)

Дзякую. Можа яшчэ зрабіць так, каб катэгорыі Падаўжэньня і Ў небясьпецы не адлюстроўваліся пустымі (калі не нясуць тэкставае інфармацыі). --Jauhienij 10:09, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Ага, сапраўды, разьметка крыху зьляцела. Цяпер усё мусіць быць добра. —zedlik 04:12, 31 сьнежня 2009 (UTC)

Спасылкі на ВікіКрыніцу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варта было бы дадаць спасылкі на арыгінальныя тэксты ў ВікіКрыніцы іншамоўных аўтараў (калі яны там ёсьць). Таго ж Шылера. --EugeneZelenko 14:49, 12 студзеня 2010 (UTC)

Просьба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скажыце мне, калі ласка, ці добра разумею. Я б хацеў запытаць чытача, ці ведае, як (якім спосабам) нацыяналісты хацелі ушанаваць паэта. Актуальнаю вэрсію я разумею так: што рабілі нацыяналісты, каб ушанаваць паэта? Я б хацеў падкрэсьліць ідэю нацыяналістаў, а не іх дзеяньні для рэалізацыі гэтай ідэі. Bocianski 15:51, 30 студзеня 2010 (UTC)

Калі я вас зразумеў, то мусіла быць так? якога спосаба ушанаваньня памяці паэта Робэрта Бёрнса дамагаліся шатляндзкія нацыяналісты? --Jauhienij 15:55, 30 студзеня 2010 (UTC)
Здаецца, так, дзякуй. лынь сьвядомасьці - ў першай вэрсіі было больш таямніча :) (не было вядома, чаго датычыцца гэты тэрмін, можа напрыклад, якай весялосьці. Так, вядома, літаратура, нецікава) Bocianski 15:57, 30 студзеня 2010 (UTC)
І якога спосабу яны дамагаліся? Гэта даволі дзіўна гучыць. Пра плынь сьвядомасьці, я муркую, будзе больш важным паставіць пытаньне аб літаратарах, якія выкарыстоўвалі гэты прыём, а не пра наратыўна-апавядальны спосаб, які ўласьцівы гэта прыёму :) --Jauhienij 16:01, 30 студзеня 2010 (UTC)
Вы аўтар, вы уладальнік :) Добра, што ўдзельнічаеце ў гэтым ж праекце. На будучае, калі вы пішаце артыкул, можаце самі дадаваць прапазыцыі да шаблёну. Прашу толькі заўсёды дадаць крыніцы да артыкулу, ў прыватнасьці да гэтых цікавых фактаў. Bocianski 16:06, 30 студзеня 2010 (UTC)
Добра. Калі што, буду дадаваць зьвесткі. --Jauhienij 16:10, 30 студзеня 2010 (UTC)

Шаблён:Пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў, што калі, напрыклад, з Абмеркаваньне:Праект беларускай азбукі Каруся Каганца перайсьці па спасылцы на арыгінальны артыкул, то паказваецца памылка. Нешта ня тое з трэцім парамэтрам у шаблёне {{Пераклад}}. Трэці парамэтар — нумар апошняй рэвізіі старонкі. Напрыклад, для артыкула Праект беларускай азбукі Каруся Каганца апошняй рэвізіяй зьяўляецца 611295 — [3]. Нумар рэвізіі можна атрымаць, напрыклад, з адрасу спасылкі «Сталая спасылка» зьлева ўнізе ў мэню, альбо ў апошняй спасылцы ў гісторыі зьменаў, яна розная для ўсіх артыкулаў. —zedlik 04:55, 31 студзеня 2010 (UTC)

Не зусім зразумеў адкуль вы ўзялі гэтыя лічбы. --Jauhienij 11:40, 31 студзеня 2010 (UTC)
Гэта можа залежыць ад браўзэра й яго установак (кадаваньне). У МФ 3.5.7 нумар вэрсыі паказваецца у ніжняй частцы старонкі (на травэрзе), калі на старонцы гісторыі зьменаў старонкі паказаць курсорам спасылку на дадзеную вэрсію. Але ў ІЭ 8.0 гэта мяне не дзейнічае, нават назва старонкі шыфруецца сымбалямі. Bocianski 12:51, 31 студзеня 2010 (UTC)
У мяне Google Chrome --Jauhienij 13:10, 31 студзеня 2010 (UTC)
Ну й як, дзейнічае? Відаць там нумары? Bocianski 13:11, 31 студзеня 2010 (UTC)
Нешта не бачу я ніякіх нумароў ) --Jauhienij 13:31, 31 студзеня 2010 (UTC)
Тады пакуль не буду перакладаць артыкулы --Jauhienij 13:33, 31 студзеня 2010 (UTC)
А карыстаеце з старонкі гісторыі артыкулу? Можна яшчэ іншым спосабам, але таксама трэба ўвайсьці на гэтую старонку. Патам калі выбіраю дадзеную вэрсію, бачу нумар у адрасе, пасьля фразы &oldid. Напрыклад, апошняя вэрсія гэтай старонкі абмеркаваньня мае адрас http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=Гутаркі_ўдзельніка:Jauhienij&oldid=611647. Bocianski 13:43, 31 студзеня 2010 (UTC)
  • О, зразумела. Буду празь лінк глядзець. --Jauhienij 13:48, 31 студзеня 2010 (UTC)
    Так, празь лінк я і меў на ўвазе, магчыма не зусім ясна выказаўся. Гэты ж лінк на апошнюю вэрсію ёсьць як апошні ў гісторыі, так і ў спасылцы «Сталая спасылка» на самой старонцы ў мэню справа. Проста Хром чамусьці калі спасылка доўгая гэтыя лічбы не паказвае ў радку статусу пры навядзеньні курсора на спасылку, замяняючы іх шматкроп’ем. —zedlik 23:15, 31 студзеня 2010 (UTC)

Файл:Jan z Wiślicy Wojna pruska.Kraków1910.jpeg[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі гэты файл сапраўды ўжо перайшоў у грамадзкую ўласнасьць, дык мела бы сэнс перанесьці яго ў Commons, бо ў нас ён не выкарыстоўваецца, а там мог бы некаму спатрэбіцца. --Red_Winged_Duck 12:33, 12 лютага 2010 (UTC)

Можа было б. Толькі я не ведаю, што напісаць у апісаньні файла. --Jauhienij 15:23, 12 лютага 2010 (UTC)

Commons[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі файл перададзены/знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці, сьмела загружайце файл у Commons! Wizardist г 19:27, 17 лютага 2010 (UTC)

Там нейкі адмысловы шаблён для карцінаў. Не магу скеміць як яго запоўніць. Дзіўна што, гэтае карціны Дэлакруа няма ў Сховішчы. --Jauhienij 19:55, 17 лютага 2010 (UTC)
Дык спытаўся б у мяне. :) Тым больш, што я яго перакладаў. Там жа нічога складанага няма. Wizardist г 21:32, 17 лютага 2010 (UTC)
Ну там такія крыніцы супэраўтарытэтныя. А я спампаваў выяву зь першай спасылкі ў гугле. --Jauhienij 21:37, 17 лютага 2010 (UTC)
Крыніца ёсьць крыніца. Наконт аўтарскіх правоў вагацца ня трэба, глядзі. Wizardist г 21:40, 17 лютага 2010 (UTC)

Зрабіў --Jauhienij 21:51, 17 лютага 2010 (UTC)

Дадаў картку, можаш паглядзець. Wizardist г 22:06, 17 лютага 2010 (UTC)
А вось такі ёсьць файл. Дадам у іншыя вэрсіі. Wizardist г 22:08, 17 лютага 2010 (UTC)
І сапраўды, не заўважыў. Дзякуй --Jauhienij 22:10, 17 лютага 2010 (UTC)

Дадам яшчэ: і тая, і гэтая выявы — вольныя. :) Згодна пункту гледжаньня Фундацыі Вікімэдыя, і тым больш з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства. Калі мы маем дакладную рэпрадукцыю твору (а не вытворную працу), то мы фактычны маем справу з самім творам (з-за адсутнасьці свабоды панарамы), як я разумею сытуацыю. Але ж тая выява з францускай назвай мае куды лепшую якасьць, чым гэтая, хоць і крыху большы агляд. Wizardist г 22:17, 17 лютага 2010 (UTC)

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Хацеў зьвярнуць увагу, што паводле слоўніка Нашай Нівы [4] мае быць менавіта «Вялікае Княства Літоўскае» (т.б. слова «Княства» пішацца зь вялікае літары). Дзякуй за паразуменьне! --Казімер Ляхновіч 19:55, 24 лютага 2010 (UTC)

Дзякуй за наводку. Буду ведаць. --Jauhienij 19:57, 24 лютага 2010 (UTC)

Пан Тадэвуш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Наезд» — старажытны славянскі тэрмін, які азначае вайсковы напад. — «Наезд» (па-польску: najazd) дакладна так, але польскае слова zajazd мае іншы сэнс і азначае форму выкананьня прысуду ў справах маёнткавых. Напад гэта беззаконьне, а заезд быў формай грамадзянскага правасудзьдзя, з часам — нават афіцыйна прызнанага законным. [1] [2].

Выпраўце, калі ласка. І як перакласьці слова woźny? --Jauhienij 21:49, 28 лютага 2010 (UTC)
  1. ^ zajazd // Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  2. ^ Zajazd // Encyklopedia WIEM (пол.)
За часам Рэчы Паспалітай так называўся чыноўнік суду, які даручаў пісьма ды аб'яўляў прысуды. За маіх часаў гэта быў спадар, які ў школе сачыў за парадкам, званіў на перапынак, можа нешта напраўляў, ну быў пагрозьлівы :) Bocianski 21:58, 28 лютага 2010 (UTC)

Паглядзіце пра наезд (zajazd). Ці слушная фармулёўка семантыка? --Jauhienij 22:01, 28 лютага 2010 (UTC)

ОК. Bocianski 22:06, 28 лютага 2010 (UTC)
Можа зробіце невялічкі артыкул пра возьняга? А тое, не зразумела што за ён :) --Jauhienij 22:09, 28 лютага 2010 (UTC)
не маю ніякіх крыніцаў, толькі польскі ды украінскі артыкул. Bocianski 22:19, 28 лютага 2010 (UTC)
дык перакладу з полськай будзе больш чым дастаткова --Jauhienij 22:23, 28 лютага 2010 (UTC)

Attribution у bewiki[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ты правільна зрабіў, што праставіў шаблёны на сп..сьцягнутых артыкулах, але іх ні ў крыніцы, ні ў літаратуру нельга дадаваць. Вікіпэдыя не зьяўляецца АК падчас стварэньня артыкулаў у Вікіпэдыі. Вось крыніцы, якія пэўны артыкул выкарыстоўвае - калі ласка. :) Таму хопіць шаблёнаў на talkpage. Wizardist г 21:28, 1 сакавіка 2010 (UTC)

Мне ў размовы напісалі, што лепш ставіць у крыніцах, а не ў размовах. --Jauhienij 21:46, 1 сакавіка 2010 (UTC)
ToS кажа пра ўказаньне спасылкі/oldid ці ў "апісаньні зьменаў", ці на старонцы абмеркаваньня. А крыніцы - гэта крыніцы. Вядома, ня трэба даводзіць да абсурду кожнае правіла (нават падобнай значнасьці), але тут усё лягічна. Ну, гэта іх шлюпка; калі паглядзець, ні з аўтарскімі правамі, ні з крыніцамі яны не зьбіраюцца нічога рабіць. Wizardist г 21:49, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Буду адсочваць IP пацука і ставіць транвікі ў Крыніцах. Усё роўна ў іх суцэльны хаос. --Jauhienij 21:52, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Ну, падобныя ацэнкі лепш пакінуць па-за межамі Вікіпэдыі (можна ў IRC :)), але "пацук" рэгулярна працуе зь Віцебскай вобласьці. Гэта было заўважана ня раз і zedlik'ам, і мною, кімсьці яшчэ. Wizardist г 22:06, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Не зусім так, перакладалі ж :) У арыгінале гутарка пра тое, што пры міжвікіпэдыйным капіяваньні трэба пазначаць крыніцу in reasonable fashion і гіпэрспасылкай, дзе гэта магчыма; а пазначэньне крыніцы ў апісаньні зьменаў ідзе ў якасьці прыкладу гэтага самага reasonable fashion, хаця можна любым прымальным чынам, каб была або спасылка, або сьпіс аўтараў. То бок як па маёй лёгіцы, у сэкцыі «Крыніцы» (калі не апісаньні зьменаў) спасылцы на арыгінал самае месца. Толькі гэта проста думкі ўголас :) —zedlik 22:09, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Крыніцы, гэта тое, адкуль ідзе крынічная інфармацыя, якая сыстэматызуецца і пераўтвараецца ў артыкул у Вікіпэдыі. А транспарт артыкулу ў аднаго разьдзела да другога — гэта, фактычна, пераклад, таму крыніцы застаюцца тымі ж, што і ў зыходным артыкуле. Wizardist г 22:17, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Мяне гэта не цікавіць. Сьцягваньні будуць пазначацца --Jauhienij 22:26, 1 сакавіка 2010 (UTC)

ВікіКрыніца для філёзафаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варта было бы дадаць спасылкі на ВікіКрыніцу ў артыкулы пра філёзафаў. Глядзіце таксама Абмеркаваньне шаблёну:Філёзаф. --EugeneZelenko 14:47, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Янка Філістовіч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за пасланьне фатаграфіі. Гэты артыкул хацеў напісаць больш за год таму назад, але не было часу...Bocianski 22:08, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Калі ласка. Я яшчэ крыху паправіў стыль мовы. --Jauhienij 22:09, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Масавы імпарт артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трошкі прайшоўся па артыкулах, якія Вы сёньня імпартавалі і ёсьць некалькі заўваг пра тое, што варта зрабіць адразу пры імпартаваньні:

  • выпраўляць артаграфію
  • замяняць ангельскія спэцыяльныя словы на беларускія
  • дадаваць спасылку на Commons

EugeneZelenko 14:48, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Варта было б дадаць у вакно рэдагаваньняў гатовы сынтаксычны код для паменшага выгляду іконкі ВікіСховішча. --Jauhienij 14:52, 4 сакавіка 2010 (UTC)
Слушна, але трэба дадаваць 2 радкі, мабыць у MediaWiki:Edittools не атрымаецца. Іншае вырашэньне: стварыць старонку з падобнымі карыснымі кавалкамі і капіяваць. --EugeneZelenko 15:02, 4 сакавіка 2010 (UTC)
А чаму 2 радкі? Дадаў Commons: [5], здаецца, усё працуе. Ці я ня так зразумеў?
А ўвогуле нармальная такая партызанка атрымалася :)) —zedlik 22:01, 4 сакавіка 2010 (UTC)
Меў на ўвазе, што часта трэба дадаваць і == Вонкавыя спасылкі ==. Таксама мае сэнс дадаць да ўстаўкі {{Commons}} Category:. --EugeneZelenko 14:50, 5 сакавіка 2010 (UTC)
А, зразумела. З Category: рацыя, а 2 радкі сапраўды могуць атрымацца толькі пры дапамозе зялёных гузікаў пад радком апісаньня зьменаў. А можа і == Вонкавыя спасылкі == таксама ёсьць сэнс дадаць туды для хутчэйшаг выкліку? —zedlik 13:42, 6 сакавіка 2010 (UTC)
Уласна я, супраць == Вонкавых спасылак ==. Сэнс? Тут ня трэба пераключаць раскладку як у выпадку з Commons.
Зь іншага боку так, таксама слушна. —zedlik 13:50, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Таксама, у добныя артыкулы дадаваць {{Накід}} (пажадана тэматычны). --EugeneZelenko 15:02, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Калі ласка, дадавайце спасылку на катэгорыю ў Commons (калі існуе). --EugeneZelenko 16:36, 7 сакавіка 2010 (UTC)

  • Трэба дадаць у гэты код {{Commons||выгляд=міні}} слова Category:, накшталт {{Commons|Category:|выгляд=міні}}

Допіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзень добры. Пры капіраванні артыкулаў, кшталту Мэдычная мэбля і падобнае, не абавязкова пазначаць іх аўтараў і прыналежнасць, таму што яны ўтрымоўваюць трывіяльную інфармацыю, якая не абкладаецца АП. --Гарадзенскі 18:25, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Дзякуй, буду ведаць. --Jauhienij 18:28, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Cross-wiki importing[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мы з zedlik’ам пазаўчора абмяркоўвалі, і прышлі да высновы, што правільна будзе пазначаць URL oldid старонкі, бо нават калі пазначаны oldid і разьдзел, фармальна ўмовы не выконваюцца. Таму лепш рабіць спасылку ў апісаньні зьменаў кшталту "http://iso.wikipedia.org/?oldid=1234567". Wizardist г 16:49, 4 сакавіка 2010 (UTC)

І яшчэ: калі капіююцца interwiki, трэба дадаваць інтэрвікі-спасылку на разьдзел, адкуль перакладаецца зьмест, бо праект спасылку на сябе не зьмяшчае. З-за гэтага, у прыватнасьці, скажаецца статыстыка. Wizardist г 20:17, 4 сакавіка 2010 (UTC)

інтэрвікі-спасылку гэта што? --Jauhienij 20:20, 4 сакавіка 2010 (UTC)
[[be:Кандэнсатар]] --Ліцьвін 20:43, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Jauhenij, паставіць [[be-x-old:]] у ангельскай Вікіпэдыі — гэта ж нескладана. Навошта гэта на потым адкладваць? Хопіць дадаць спасылку ў ангельскі разьдзел, а там жа робаты падхопяць :) Wizardist г 10:58, 7 сакавіка 2010 (UTC)

Вось і не адкладвайце. --Jauhienij 11:03, 7 сакавіка 2010 (UTC)

Пан Тадэвуш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мо быць, цікавы для вас факт. У навэлі Генрыка Сянкевіча «Ліхтарнік» (1881) чытаньне «Пана Тадэвуша» праз галоўнага вельмі важная ніць, аснова твору. Bocianski 19:47, 8 сакавіка 2010 (UTC)

Трэ' прачытаць, калі ёсьць пераклад на беларускую. Непрачытаўшы твор, складана пісаць пра яго зьмест --Jauhienij 19:51, 8 сакавіка 2010 (UTC)
Дарэчы пра Сянкевіча. Гляджу, у польскай ВП паасобна разабраныя шмат яго твораў. Было б цудоўна, калі бы вы скапіявалі пару артыкулаў на сянкевічскую тэматыку :-) --Jauhienij 20:09, 8 сакавіка 2010 (UTC)
Пабачу, але не абяцаю. Цікавы факт: ягоны прапра..унучак, вучань, нядаўна выдаў апавяданьні для дзяцей :) Bocianski 20:29, 8 сакавіка 2010 (UTC)

Пазбаўленьне і паніжэньне статусаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я наконт вось гэтага. Па-першае, заўвагі. Падпісвайцеся ня толькі пад сваім галасаваньнем, але і пад ініцыяваньнем. Калі вы прапануеце панізіць статус да добрага, тады трэба ўстаўляць шаблён {{Панізіць статус}} (як вы і зрабілі), але калі прапануеце ўвогуле пазбавіць якога-кольвечы статусу, трэба ўстаўляць {{Пазбавіць статусу}} (выпраўце гэта калі ласка, каб не блытаць астатніх). Па-другое, меркаваньне. Лічу, што ня трэба сьпяшацца са зьменамі статусаў усіх магчымых артыкулаў запар. Гэта наш першы вопыт і невядома як усё пойдзе. Можа лепш было б выставіць спачатку 1-3 артыкула, разабрацца зь імі, магчыма нехта здолеў бы выправіць недахопы і статус пакінулі б. Пасьля гэтага выставілі б наступныя 1-3 артыкула і г.д. А так нават проста праглядзець уважліва і ацаніць усе выстаўленыя на пазбаўленьне статусу артыкулы ня кожны здолее, каб выказаць сваё меркаваньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:22, 17 сакавіка 2010 (UTC)

Рацыя. Ня трэба сьпяшацца. Проста не разумею, як такія артыкулы трапілі ў групу абраных, калі ў іх няма ніводнай спасылкі на АК і літаратуру. Яны відавочна вартыя пазбаўленьня, але сьпяшацца, сапраўды, ня трэба. --Jauhienij 15:34, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Усё проста. Тады, калі такія артыкулы выбіраліся абранымі, яны насамрэч былі лепшымі з таго, што было раней, а таму маглі цалкам лічыцца выбранымі. Можна ўявіць, якімі былі іншыя артыкулы :) Гэта цяпер наяўнасьць пацьверджанай крыніцамі інфармацыі і дадатковай літаратуры выглядае відавочнай, раней было зусім іначай. А гэта значыць што разьвіцьцё ідзе, і гэта добра. Вядома, гэтыя старыя артыкулы варта альбо паляпшаць, альбо пераглядаць статус, але, як па мне, гэта хутчэй натуральны працэс, ня бачу тут нічога кепскага. —zedlik 21:42, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Наконт паніжэньня давайце абмяркуем на старонцы праекту «На пазбаўленьне». Wizardist г 15:35, 17 сакавіка 2010 (UTC)

Скарочаныя назвы моваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я зрабіў падтрымку моўнымі шаблёнамі скарочаных назваў моваў (кшталту «анг.», «ням.» і пад.) — цяпер іх можна дадаваць туды, дзе поўная назва мовы па нейкіх прычынах ня можа быць ужытая (напрыклад, у шаблёнах-картках або спосабах утварэньня слова). Прыклады выкарыстаньня ёсьць на старонцы апісаньня шаблёнаў: {{Мова}}. —zedlik 00:33, 29 сакавіка 2010 (UTC)

Перайменаваньне старонак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для перайменаваньня старонак, калі ласка, выкарыстоўвайце закладку перанесьці. У гэтым выпадку будзе захоўвацца гісторыя ў адрозьненьне ад простага капіяваньня зьместу. --EugeneZelenko 13:45, 30 сакавіка 2010 (UTC)

Можа, будзе карысна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае вітаньні! Хацеў вось зьвярнуць увагу, што існуе магчымасьць падлучыць адмысловую кнопку-«вікіфікатар», якая адной пстрычкай мышы дазваляе зьмяняць разнастайныя па выглядзе працяжнікі, двукосьсі і іншыя элемэнты афармленьня на слушныя тыпаграфскія (напрыклад, вось тут я яго застасоўваў). Каб усталяваць прыладу дастаткова зайсьці ў «Мае ўстаноўкі» -> «Гаджэты», дзе ў разьдзеле «Рэдагаваньне артыкулаў» паставіць птушку насупраць надпіса «Вікіфікатар». Пасьля варта не забыцца націснуць кнопку «захаваць» — і пры наступным жа рэдагаваньні ў верхняй панэлі інструмэнтаў перад ужо існымі Button bold.pngButton italic.png зьявіцца дадатковы гузік. Вядома, як і ва ўсякім машынным альгартме, тамака ёсьць пэўная хібы (прыкладам, ён у пэўных выпадках можа сказіць код ISBN або выдаліць кропку пасьля с.=старонкі і інш.), але перавагаў усё ж такі значна больш. --Казімер Ляхновіч 22:18, 9 красавіка 2010 (UTC)

О, дзякуй. А я думаў вы ўручную вікіфікуеце :) --Jauhienij 22:22, 9 красавіка 2010 (UTC)
Няма за што :) Сам некалі мучыўся з працяжнікамі і двукосьсямі, не разумеючы пра які такі «вікіфікатар» навокал гамоняць. Увогуле, трэба было раней напісаць, але з гэтымі грандыёзнымі) плянамі па напісаньні-рэдагаваньні неяк усё забываўся. --Казімер Ляхновіч 22:33, 9 красавіка 2010 (UTC)

Афармленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Наконт гэтай праўкі хацеў зазначыць, што ў энцыкляпэдычных выданьнях навуковыя званьні (прафэсар, дацэнт, доктар, кандыдат і інш.) звычайна аддзяляюць кропкай — накрыклад, Памяць: гіст.-дакум. хроніка Менску або энцыкляпэдыя ВКЛ. --Казімер Ляхновіч 13:39, 11 красавіка 2010 (UTC)

Выбачай, не ведаў. Проста неяк глядзелася ня вельмі. --Jauhienij 13:43, 11 красавіка 2010 (UTC)
Выглядала, сапраўды, ня вельмі, бо на жаль у мяне не атрымалася знайсьці, у якой навуковай сфэры было нададзенае тое званьне + год прысваеньня. Але пагадзіся, што выраз «беларускі пісьменьнік, лексыкограф, фальклярыст, прафэсар» таксама неяк нягегла успрымаецца, бо ідзе зьмяшаньне сфэраў прафэсійнай дзейнасьці з навуковым званьнем. Карацей, калі ты ня супраць, я аддзялю прафэсара ";" да атрыманьня дадатковай інфармацыі. --Казімер Ляхновіч 17:37, 11 красавіка 2010 (UTC)
Цалкам згодны. --Jauhienij 17:40, 11 красавіка 2010 (UTC)

Яана Агацкая-Індэцкая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі дзякуй за фота...Bocianski 22:59, 11 красавіка 2010 (UTC)

rz[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скажыце, калі ласка, ці польскае rz перакладаецца як ш, ці ж, а можа рж? Вымаўляецца таксама як ż, але правапіс іншы. Думаў што больш блізкае — ж, але ў сьпісе загінуўшых найшоў з выкарыстаньнем ш. Інакш, Закжэнскі ці Закшэнскі? Bocianski 21:03, 12 красавіка 2010 (UTC)

Януш Закшэньскі, бо адбываецца аглушэнне ад k на rz (krzak-кшак) --Jauhienij 21:16, 12 красавіка 2010 (UTC)
Перад «п», «т», «к» аглушаецца ў ш, у астатніх выпадках — ж --Jauhienij 21:22, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дык тут жа, здаецца, перад э і пасьля к? —zedlik 21:41, 12 красавіка 2010 (UTC)
Ой, ня так напісаў, калі перад rz (рзэтам) стаіць «п», «т», «к», то аглушаецца ў ш --Jauhienij 22:10, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй. Bocianski 22:19, 12 красавіка 2010 (UTC)
Так, дзякуй, цяпер зразумела. —zedlik 22:52, 12 красавіка 2010 (UTC)

Пазначэньне крыніцы ў кароткім апісаньні зьменаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў, што скрыпт, які фарматуе спасылку ў полі кароткага апісаньня зьменаў, працуе не зусім слушна, напрыклад, тут: [6]. Пакуль не зусім разумею, чаму так адбываецца, але калі я тэставаў, то ў выпадках, калі проста капіяваць адрас старонкі з радка браўзэра або калі капіяваць адрас на апошнюю вэрсію старонкі і ўстаўляць яе бязь зьменаў у кароткае апісаньне, то ўсё працавала карэктна. Можа ёсьць нейкі варыянт капіяваньня спасылкі, які я не ўлічыў, з-за якога спасылка пачытае выглядаць ня так, як задумвалася першапачаткова? —zedlik 13:12, 13 красавіка 2010 (UTC)

Проста скрыпт не ўлічвае прабелы. Трэба капіяваць спасылку наўпрост з браўзэра, дзе прабелы замяняюцца рыскамі __ --Jauhienij 13:48, 13 красавіка 2010 (UTC)
А зразумела, значыць справа ў гэтым. Рабіў гэта адмыслова з улікам, што апроч спасылкі можа быць яшчэ які-небудзь тэкст. Сапраўды, лепей капіяваць з браўзэра: гэта і хутчэй, і больш зручна. Проста для інфармацыі. —zedlik 14:25, 13 красавіка 2010 (UTC)

неактуальнае перанакіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З неактуальнага перанакіраваньня не варта прыбіраць тэксту, таму што гэтая старонка хаця пустая, па-ранейшаму існуе, робаты дадаюць да пустога артыкулу інтэрвікі ітд. Трэба яе выдаліць. Гэта робяць адміністратары, кожны ўдзельнік можа гэта прапанаваць дадаючы да артыкулу шаблён delete.

Элегі Пранціш Вуль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чаму найперш Элегі Францішак Карафа-Корбут, а пасьля - Элегі Пранціш Вуль? Ці гэта мянушка? Варта дапісаць. 21:12, 23 траўня 2010 (UTC)

Страчаны музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за папраўкі. Але чаму ўэб-сайт, калі ў катэгорыі ды асноўным артыкуле - Вэб-сайт? Bocianski 18:06, 25 траўня 2010 (UTC)

Хм, сапраўды. Але гэта дзіўна. Бо ў тарашкевіцы ангельскае W трансьлітэруецца ў нескладовым (гл. прыклады БКП 56.1. Але вы можаце выправіць зноў на вэб-сайт. Гэта відаць не прынцыпова, улічваючы, што назва артыкула ўсё ж такі Вэб-сайт --Jauhienij 18:56, 25 траўня 2010 (UTC)

Спасылкі на іншыя моўныя вэрсіі ў катэгорыях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не забывайцеся дадаваць спасылкі на іншыя моўныя вэрсіі ў катэгорыі, якія ствараеце. Вядома, калі ёсьць на што спасылацца :-) --EugeneZelenko 13:46, 27 траўня 2010 (UTC)

Улялюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадайце, калі ласка, які цікавы факт на старонцы Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы. Варта, што б такі шырокі артыкул быў на галоўнай старонцы. Bocianski 09:50, 5 чэрвеня 2010 (UTC)

Таблічны хак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Той таблічны хак для цытат з паведамленьнямі прынамсі ў Google Chrome не працуе. Толькі горш атрымліваецца. Таму лепей пакуль устрымацца ад гэтай меры. А з цытатамі ўсё ок, там працуе. Wizardist г 20:33, 7 ліпеня 2010 (UTC)

У меня Google Chrome і ўсё ок --Jauhienij 20:40, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Цікава. У мяне 5.0.375.99 і вынік. Шырыня 1366 дзесьці. 20:48, 7 ліпеня 2010 (UTC)
А, ну ў мяне тое ж самае. Гэта так жахліва? :-) Па-мойму гэта лепей, чым калі зьмешваюцца літары ў двух шаблёнах --Jauhienij 20:49, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Сапраўды. Гэта проста ў мяне экран занадта шырокі. :) Трэба са стылямі штосьці зрабіць. Wizardist г 20:51, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Перанос артыкулаў пра беларускіх пісьменьнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не пераносьце артыкулаў пра беларускіх пісьменьнікаў з Вікіпэдыі афіцыйным правапісам без перапрацоўкі. Хутчэй за ўсё тэкст скапіяваны з даведніка «Беларускія пісьменнікі». На гэты конт былі дыскусіі, але яны не зьмянілі сытуацыю. Варта было бы ствараць артыкул з фактамі з некалькіх крыніц і пісаць тэкст самому. --EugeneZelenko 13:45, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Так, я заўважыў гэта. Дзякуй. Я перапрацую гэтыя артыкул згодна з аўтарскімі правіламі. --Jauhienij 13:51, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Устаноўка Сьцяга Перамогі над Райхстагам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякую Вас. Я дрэнна ведаю беларускую мову, таму прабачце мяне за некаторыя памылкі. :) З павагай --А. Погодин 09:06, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Калі ласка! --Jauhienij 19:56, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Мультатулі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Можа пры магчымасьці перакладзіце ru:Доувес Деккер, Эдуард. Мне падаецца, што ён паўплываў на Маўра: карэлюе геаграфія і тэматыка (напрыклад, ru:s:Саидья и Адинда (Доувес Деккер/Чеботаревская)). Дзякуй. --EugeneZelenko 13:49, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Калі ласка, Эдуард Доўвэс Дэкер. У вольны час паперакладаю з ангельскай артыкул пра раман «Макс Хавэлаар». --Jauhienij 16:44, 15 ліпеня 2010 (UTC)
Вялікі дзякуй! Тады яшчэ прапаную pl:Henryk Sienkiewicz, ru:Гарин-Михайловский, Николай Георгиевич, калі Вам будзе цікава. --EugeneZelenko 13:44, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Калі ласка, Мікалай Гарын-Міхайлоўскі. Наконт Сянкевіча, у перакладах з польскай мне звычайна дапамагалі, таму мне самому будзе складана перакласьці такі артыкул. --Jauhienij 17:20, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Вялікі дзякуй! Здаецца, en:Henryk Sienkiewicz таксама вельмі падрабязны. --EugeneZelenko 14:13, 17 ліпеня 2010 (UTC)

Дробная праўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажадана прытрымоўвацца гэтай рэкамэндацыі. --Reveraince 23:28, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Перапрошваю, пастараюся не забываць. --Jauhienij 23:32, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Польска-тэўтонскія войны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паважаны Jauhienij, гэта добра, што Вы перакладаеце артыкулы па польска-літоўска-тэўтонскім войнам, але я павінен Вам паведаміць, што артукулы ў рускай Wiki ня ёсьць арыгінальныя - гэта мае переклады из польскай ды іншых моваў. Пераклад перекладу можа сур'ёзна змяніць пачатковы сэнс. Таму лепш перекладаць з мовы-арыгіналу. --Azgar 12:53, 26 ліпеня 2010 (UTC)

Шчыра дзякую, буду мець на ўвазе. --Jauhienij 13:00, 26 ліпеня 2010 (UTC)

Помнік будовы берасьцейскай дарогі (Варшава)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэба спасылаць не горад у Малдавіі (Tiraspol), а ў Польшчы (Terespol, пагранічны з Беларусьсю). Bocianski 19:16, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Так, тады Тэрэспаль. --Jauhienij 19:19, 29 ліпеня 2010 (UTC)
Thx. Bocianski 19:34, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Заўвага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вашае меркаваньні слушныя таксама й таму, што паводле пратаколу дыпляматычнага і звычаяў, каралеўства заўсёды за імпэратарствам, але перад вялікім княствам, княствам, графствам ітд (гл. тытулы манархаў). Bocianski 19:34, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Міхаіл Кенька[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі добра разумею бібліяграфію, то А. Верабей напісаў працу Верабей А. Шматграннасць яго асобы. Пра сябе? Што гэта мае супольнага са спадарам Кенькай? Ці можа тут памылка? Bocianski 19:56, 1 жніўня 2010 (UTC)

Перакладаў з наркамаўкі. Можа быць такі варыянт, калі ў сваёй манаграфіі ён узгадаў Міхаіла Кеньку ў якасьці сябра, паплечніка і г.д. --Jauhienij 19:57, 1 жніўня 2010 (UTC)
Бачыў, што гэта пераклад (ці можа адаптацыя), але гэта дзіўна. Можа ён напісаў пра Кенькі і там памылка ў тытуле? Варта праверыць, калі будзе магчымасьць. Можна запытаць прыхільнікаў акадэмічнага правапісу. Bocianski 20:01, 1 жніўня 2010 (UTC)

Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здаецца, зрабіў (Грунвальдзкая бітва#Польшча, Беларусь, Летува). Гляньце, калі ласка, ці так. А наконт добрага - быў бы вам вельмі ўдзячны. Грунвальдзкая бітва - гэта для мяне асобная тэма, да якой я стаўлюся зь вялікай павагай.--Gruszecki 19:20, 2 жніўня 2010 (UTC)

Вялікі дзякуй! Я крыху паправіў тэкст і стварыў асобны разьдзел Сьвяткаваньні. Паглядзіце, калі ласка. Мажліва, што я чагосьці зьмяніў і не дакладна перафармуляваў вашую думку. Дадаў крыху выяваў --Jauhienij 22:51, 2 жніўня 2010 (UTC)
Усё файна. Дарэчэ, гэты ж здымак (забойства магістра сам хацеў сёньня дадаць). Толькі у частцы пра Гальшаны убраў слова - было, бо гэта яшчэ адбудзецца, таму і стараўся пісаць у неазначальнай форме. А ці можна вас папрасіць выставіць яго на добрыя, бо шчыра кажучы, я нават не разумею, як гэта зрабіць. Чытаў, але замудрона.--Gruszecki 17:03, 3 жніўня 2010 (UTC)
Ужо выстаўлена, Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грунвальдзкая бітва :-) Ёсьць некалькі заўвагаў, але мы гэта вырашым. Я даперакладаю з ангельскага артыкула невялікі ўрывак, а Удзельнік:zedlik дадасьць з нямецкага артыкула крыху пра рэцэпцыю бітвы ў Польшчы і Летуве --Jauhienij 18:02, 3 жніўня 2010 (UTC)

Амэрыканскія прэзыдэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадавайце спасылку на Commons (гэтага дабра там хапае :-). Таксама, выкарыстоўвайце САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ замест DEFAULTSORT. --EugeneZelenko 15:38, 8 жніўня 2010 (UTC)

Я гэта пасьля ў вольны час зраблю. Дзякуй за заўвагу. --Jauhienij 15:39, 8 жніўня 2010 (UTC)

Выдаленьне зьместу старонак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, калі вы жадаеце выдаліць старонку ня проста выдаляйце яе зьмест, а пазначайце яе таксама шаблёнам {{Выдаліць}} з прычынай выдаленьня і спасылкай на слушную старонку, каб адміністратары маглі выдаліць старонку і пазначыць, куды яна была перанесеная. --Red_Winged_Duck 14:39, 11 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй. Абавязкова. --Jauhienij 14:39, 11 жніўня 2010 (UTC)

Notice[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напэўна, я зыходжу зь Вікіпэдыі. А магчыма ў мяне проста вікікрызіс. Спадзяюся, гэта калі-небудзь пройдзе. :) Wizardist г 23:31, 16 жніўня 2010 (UTC)

Посьпехаў. --Jauhienij 23:32, 16 жніўня 2010 (UTC)
Адпачынак пойдзе на карысьць. :) --Reveraince 23:32, 16 жніўня 2010 (UTC)
Такім чынам — зь вяртаньнем! --Reveraince 09:46, 17 лістапада 2010 (EET)

Перанос артыкулаў пра гісторыю Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я бы параіў заглядаць у кнігі перад тым як пераносіць артыкулы. На жаль, сустракаюцца тэксты з «Энцыклапедыі ВКЛ». Магчыма і з іншых падобных крыніц. --EugeneZelenko 13:49, 17 жніўня 2010 (UTC)

Administracyjny padzieł Bułharyi[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ci nie lepsh napisać supołki, a nie abščyny? Pa-mojmu heta rusycyzm. Bladyniec 19:36, 23 жніўня 2010 (UTC)

Калі так, то не суполкі, а супольнасьці. Мажліва вы маеце рацыю, што «абшчына» гэта русіцызм, але ў слоўніку НН пададзеная і такая форма, таму, на маю думку, лепш захоўваць слова бліжэйшае да арыгіналу. --Jauhienij 20:11, 23 жніўня 2010 (UTC)

Acteki[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Zdaroŭ! Ty upeŭnieny, što hety tekst nie łamaje aŭtarskich pravaŭ? Jon zdajecca pierapisanym z niejkaj knihi. Bladyniec 11:35, 7 верасьня 2010 (UTC)

Вядома не. Напэўна варта паставіць копівіё. --Jauhienij 16:14, 7 верасьня 2010 (UTC)

Віншаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віншую з перамогай у Грунвальдзкай бітве!Face-smile.svg А так сама дзякуй за падтрымку Сьвяткаваньня! З павагай, --Gruszecki 18:47, 13 верасьня 2010 (EEST)

Вам дзякуй за ваш карысны ўнёсак! --Jauhienij 21:59, 13 верасьня 2010 (EEST)

Translation request[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Please, could you translate the following article?

The Book of Mormon is a sacred text of the Latter Day Saint movement. It was first published in March 1830 by Joseph Smith, Jr. as The Book of Mormon: An Account Written by the Hand of Mormon upon Plates Taken from the Plates of Nephi. According to Smith's account, and also according to the book's narrative, the Book of Mormon was originally written in otherwise unknown characters referred to as "reformed Egyptian" engraved on golden plates.

Thanks for your help.

If you want to translate any article onto Asturian, Catalan, Galician, Mirandese, Occitan or Spanish, ask me please. --Jeneme 18:20, 25 верасьня 2010 (EEST)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:IvanMelez.jpg[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Jauhienij!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 17:30, 10 кастрычніка 2010 (EEST)

Таксама для: Файл:Anatol Sys front.jpg. --Red_Winged_Duck 00:44, 12 кастрычніка 2010 (EEST)
Таксама для: Файл:Branisłaŭ Epimach-Šypiła.jpg, Файл:Biеłаrusskaja Chrestomatija. Tytulny list. 1889 rok.jpg, Файл:Maładaja Biełaruś. Almanach.jpg, Файл:B. EpimacH-Šypiła. Dziesiać Boskich prykazanniaŭ.jpg. --Red_Winged_Duck 15:04, 15 кастрычніка 2010 (EEST)
Таксама для: Файл:Янкі Купалы “Жалейка”. Рэд. Б. Эпімах-Шыпіла.jpg, Файл:Крывенка А. - Ядвігін Ш.jpg, Файл:Siamion Piatrovič Hierus. “Jazep Losik”. 1993..jpg. --Red_Winged_Duck 14:40, 17 кастрычніка 2010 (EEST)

ш:пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калега, здаецца, Вы выступалі за абавязковасць прастаўлення шаблону Пераклад, штосьці змянілася ў Вашай пазіцыі? --Максім Л. 11:37, 31 кастрычніка 2010 (EET)

Перапрошваю за неўважлівасьць. Я звычайна пазначаю старонку і вэрсію праўкі ў кароткім апісаньні зьменаў. У далейшым буду прытрымлівацца гэтага прынцыпу. --Jauhienij 12:41, 31 кастрычніка 2010 (EET)

Удзельнік:Bocianski/Пясочніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Які тытул даць артыкулу, які падрыхтаваў у пясочніцы, што б яго пазьней не пераназываць? Bocianski 11:33, 2 лістапада 2010 (EET)

Катастрофа PZL «Kania» пад Высокім --Jauhienij 11:39, 2 лістапада 2010 (EET)

Дэпартамэнты Францыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! Зрабіў шаблён для дэпартамэнтаў Францыі з усімі патрэбнымі парамэтрамі: Шаблён:Дэпартамэнт Францыі. Можна карыстацца :) —zedlik 04:50, 17 лістапада 2010 (EET)

Ага, бачу. Дзякую. P.S. Дарэчы, ты можаш зараз зайсьці ў IRC? Я нешта не магу падлучыцца. --Jauhienij 04:54, 17 лістапада 2010 (EET)
Так, за сёньняшні вечар не заўважыў ніякіх складанасьцяў. Напэўна, нейкая лякальная праблема. —zedlik 05:05, 17 лістапада 2010 (EET)
Скінь мне irc-адрас. Не магу ўцяміць у чым праблема. --Jauhienij 05:20, 17 лістапада 2010 (EET)

Ветлівасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нагадаю яшчэ раз пра неабходнасьць прытрымлівацца элемэнтарных правілаў павагі да іншых удзельнікаў Вікіпэдыі. Выказваньне ўласнага меркаваньня ў кароткім апісаньні зьмяненьняў (як, напрыклад, першая праўка ў абмеркаваньні катэгорыі пра біёту) можа іх абразіць або пакрыўдзіць. Гэта ня болей чым вашае ўласнае меркаваньне, для выказваньня якога й прызначаныя старонкі абмеркаваньня, але ні ў якім разе не кароткія апісаньні зьмяненьняў.

P.S. Да таго ж гэтага ўсяго магло б ня быць, калі б вы спачатку падумалі, перш чым падымаць гэтае пытаньне. --Reveraince 09:46, 17 лістапада 2010 (EET)

Несвабодныя файлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:

  1. Файл:Jazep Hładki. Lemantar. Tytulny arkuš..jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  2. Файл:Joseph Brodsky.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  3. Файл:Jurka Haŭruk.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар;
  4. Файл:Of Thee I Sing A Letter to My Daughters.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  5. Файл:Slucki-poyas2.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар; Час стварэньня;
  6. Файл:TheWaves.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;

--Red_Winged_Duck 00:09, 18 лістапада 2010 (EET)

Стварэньне накідаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, а ці не маглі б адразу пры стварэньні дробных артыкулаў дадаваць у іх яшчэ шаблён {{Накід}} з пазначэньнем тэматыкі? Сьпіс магчымых тэмаў шаблёну знаходзіцца ў катэгорыі. Дзякуй. --Reveraince 09:45, 23 лістапада 2010 (EET)

Акрамя таго, было б добра перад захаваньнем артыкулу карыстацца папярэднім праглядам для выпраўленьня памылак, у тым ліку ў сьпісе катэгорыяў. Такім чынам атрымаецца скараціць колькасьць створаных катэгорыяў з памылкамі ў назове.

Увогуле, ня варта ствараць катэгорыі з памылкамі, бо яны ўсё адно будуць выдаленыя. --Reveraince 11:12, 23 лістапада 2010 (EET)

Запыт да адміністратараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! У Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Jauhienij папрасілі пераканацца, ці чытаў ты тую дыскусію, таму я мушу паведаміць пра яе тут. Насамрэч, прэтэнзіі, выказаныя ў абмеркаваньні, зьўяўляюцца слушнымі, таму будзе файна пазьбягаць такіх выказваньняў у будучыні: сваркі ўсё роўна не дапамогуць канструктыўна вырашыць праблему, а толькі папсуюць адносіны, таму лепш за ўсё да іх не даводзіць. —zedlik 05:54, 8 сьнежня 2010 (EET)

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як вынік запыту на старонцы Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Jauhienij, мушу зрабіць папярэджаньне за нетактоўныя рэплікі і папрасіць пазьбягаць іх у будучыні, у тым ліку такія, якія могуць закрануць пачуцьці любога іншага ўдзельніка, незалежна ад ягоных поглядаў або перакананьняў, што ў выніку ня будзе спрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі («бульбаспрэчкі», «змагарызм»). Спадзяюся, што з закрыцьцём гэтага запыту, у нас атрымаецца таксама закрыць гэтую непрадуктыўную тэму. —zedlik 00:16, 12 студзеня 2011 (EET)

Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганаровая адзнака Ну і каб два разы не ўставаць, мае віншаваньні за першае месца! :) —zedlik 05:56, 8 сьнежня 2010 (EET)

Вайсковая тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паважаны спадар Jauhienij, не маглі бы вы падказаць пераклад такіх зброевых тэрмінаў як:

  • "Патронник"
  • "Флянец гильзы"

Дзякуй --HK-47 19:00, 21 сьнежня 2010 (EET)

Слоўнік падае толькі «патроннік, ка», аналяга флянцу няма, але гільза — «набойніца» --Jauhienij 19:06, 21 сьнежня 2010 (EET)
Вось, я таксама задумаўся, калі "патрон" гэта набой, то "патронник" як можа быць патронікам (хаця са слоўнікам цяжка спрачацца). А што рабіць з "гільзай", бо ў шаблёне яна падаецца менавіта як "гільза", не памылка лі гэта тады? --HK-47 19:17, 21 сьнежня 2010 (EET)
А адкуль зьвесткі, што «патрон» гэта «набой»? --Jauhienij 19:21, 21 сьнежня 2010 (EET)
У мяне неяк адбылася дыскуія на прасторах Вікіпедыі, прыйшлося паверыць што "набой". А вось яшчэ пытаньне, мелкакалібэрны ці малакалібэрны (у дачыненьне да патрона-набоя невялікага калібра)? --HK-47 19:26, 21 сьнежня 2010 (EET)
Набой гэта «заряд», а патрон ёсьць патрон (набой у сэнсе патрона зьяўляецца паланізмам: ślepy nabój халасты патрон). Вайсковы слоўнік Судніка-Чыслава таксама дае толькі «патрон». Таму «патроньнік» слова цалкам легітымнае з боку словаўтварэньня. Наконт калібру, паводле Тлумачальнага слоўніку «Малакаліберны (прыметнік), тое, што і дробнакаліберны». Вайсковы слоўнік Судніка-Чыслава дае для такі варыянт: «мелкий II (некрупный) — дробны» --Jauhienij 19:41, 21 сьнежня 2010 (EET)
Дзякуй --HK-47 19:54, 21 сьнежня 2010 (EET)

Вось яшчэ адно пытаньне, што кажа слоўнік пра адзінку «Дюйм», у такоё тэрміналёгіі ён дзюйм ці цаля?

«Цаля» ўвогуле беларускі аналяг слова «дюйм». Гэта слова агульнае і не падпадае пад якія-небудзь пэўныя тэрміналёгіі. --Jauhienij 11:55, 23 сьнежня 2010 (EET)

Узніклі складанасьці з пошукам слоўніку войсковых тэрмінаў таму вырашыў зноў запытацца ў вас, ці няма ніякага аналягу выразу "офицерский состав"? Калі дакладней то калі перакласьці выраз "для самообороны офицерского состава" як "для самаабароны афіцэрскага складу" гэта неяк цяжка для ўспрымання. І ці няма ніякага аналягу да расейскага слова "Орудие" (бо "прылада" і "прыстасаванне" ў дачынення да самаходнай гарматы гэта неяк дзіўнавата)--HK-47 23:41, 26 студзеня 2012 (FET)

У расейска-беларускім слоўніку С. Судніка і С. Чыслава падаюцца наступныя адпаведнікі: «состав III (техн., общ.) — склад», «состав сил — склад сілаў», «административный состав — адміністрацыйны склад», «баявы склад», «часовы склад», «інжынерна-тэхнічны склад», «кадравы склад», «камандны склад» і шуканы вамі «афіцэрскі склад» (С. 196); для «орудия» падаецца два адпаведнікі: «орудие I (оруж.) — гармата» і «орудие I (труда) — прылада». Прыметнікі да «гарматы»: г. суправаджння, неадкатная г., зенітная, карабельная, вандроўная, падманная, асноўная, прыстрэлачная, супрацьтанкавая, самаходная (С. 127). --Jauhienij 23:52, 26 студзеня 2012 (FET)

Узнагарода «За значны ўнёсак у стварэньне новых артыкулаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«За значны ўнёсак у стварэньне новых артыкулаў»

Дзякуй за працу па стварэньні артыкулаў і дапаўненьні ўжо існуючых. --Reveraince 22:10, 15 студзеня 2011 (EET)

Дзякую. --Jauhienij 22:12, 15 студзеня 2011 (EET)

Літвіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадар Яўген, і вы з вашымі "расейскімі каранямі", туды ж?... :( Вы бы перад праўкай артыкулу хаця б чыталі абмеркаваньне. Rasool 08:53, 18 студзеня 2011 (EET)

Вынікі тэматычнага тыдня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

BoNM - Slovakia - Gold.png Мэдаль за Славаччыну 
Мэдаль за ўзяцьце Славаччыны :)

Усё як дамаўляліся :) Выдатная праца насамрэч! —zedlik 05:51, 15 лютага 2011 (EET)

Дзяукй :)) --Jauhienij 09:07, 15 лютага 2011 (EET)

Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Заслугаў перад Рэспублікай Польшча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зрабіў вышэйшаю катэгорыю, што б інтэрвікі былі акуратныя. Bocianski 17:47, 19 лютага 2011 (EET)

Кампутарная гульня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй, што пачаў кампутарную гульню. — Wizardist г 11:23, 21 лютага 2011 (EET)

Японскае мора[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Excuse me, sir. Can you add the Korean name of Японскае мора for NPOV? (Maybe, Японскае мора is mean 'Sea of Japan'.(..)) Please, add the 'East Sea'. Thank you. --Idh0854 04:49, 4 сакавіка 2011 (EET)

Done. — Wizardist г 14:55, 4 сакавіка 2011 (EET)
Umm.. Thank you. And I would like to know what the here language spelling of "East Sea", please. Thank you. --Idh0854 18:32, 4 сакавіка 2011 (EET)
Added about South Korean name East Sea (Усходняе мора). --Jauhienij 18:41, 4 сакавіка 2011 (EET)
Thank you, sir. :) --Idh0854 19:00, 4 сакавіка 2011 (EET)

Скасаваньне правак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патлумачце, калі ласка, сэнс вашага скасаваньня маёй праўкі, пасьля чаго вы адразу яшчэ раз зьмянілі старонку. --Reveraince 09:36, 11 сакавіка 2011 (EET)

33к артыкул быў партрэт, а не тунэль, бо там штосьці выдалілі і замест 33к стала 32,999 і я сьцягнуў артыкул пра Партрэт. --Jauhienij 09:38, 11 сакавіка 2011 (EET)
Так, я адразу сьпярша таксама паставіў 33-тысячным «тунэль», але пабачыўшы, што ён стаў 32 999-ым, ужо скасаваў сваю праўку. Не разумею, навошта было яе вяртаць. --Reveraince 09:57, 11 сакавіка 2011 (EET)
Ну я вярнуў, а пасьля зьмяніў Тунэль на Партрэт. Я не хацеў вас пакрыўдзіць, калі вы пакрыўдзіліся, проста зрабіў так па аўтамаце. --Jauhienij 10:00, 11 сакавіка 2011 (EET)

Катэгарызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нас для земнаводных катэгорыя называецца Катэгорыя:Амфібіі. Калі ласка, дадавайце ўсіх земнаводных у яе, а не ў няісную Катэгорыя:Земнаводныя.

Апярэджваючы вашае пытаньне, адказваю: ня ведаю, чаму так. Зараз галоўнае, каб усе жывёлы ў нас былі ў адной катэгорыі, а потым разьбярэмся, калі што, якую назву пакінуць для артыкулу і катэгорыі. --Reveraince 12:28, 12 сакавіка 2011 (EET)

Ок, пры наяўнасьці буду замяняць. --Jauhienij 12:30, 12 сакавіка 2011 (EET)
Дарэчы, наконт тэрміналёгіі: «Найбольшае прызнанне набыла ў свеце іх назва - «амфібіі» (слова грэчаскага паходжання, азначае ў перакладзе «дваякажывучыя»). Беларуская іх назва - земнаводныя, яна, бадай, больш дакладна адлюстроўвае спосаб жыцця прадстаўнікоў гэтага класа жывёл, унікальных і ў той жа час прымітыўных, простых і загадкавых, для існавання якіх неабходны як вада, так і суша.» / Земнаводныя і паўзуны--Jauhienij 12:34, 12 сакавіка 2011 (EET)
Трэба будзе яшчэ глянуць па крыніцах. Увечары, калі не забудуся, пашукаю ў БНТ. --Reveraince 12:44, 12 сакавіка 2011 (EET)

Файл:Кадр з мультфільма «Браты Пілёты».jpg[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадай зьвесткі пра аўтарства/аўтарскія правы, а таксама крыніцу. Бяз гэтых зьвестак файл прыйдзецца выдаліць. --Red_Winged_Duck 17:09, 13 сакавіка 2011 (EET)

Юры Станкевіч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Подпіс Юрыя Станкевіча атрымаў у «П’яўцы» атрымаў? Варта было б дадаць тады ў артыкул пра пісьменьніка ягоны подпіс. А калі ёсьць вольны здымак ягоны, то і здымак. :) — Wizardist г 08:51, 14 сакавіка 2011 (EET)

Ён не прыйшоў :) --Jauhienij 09:41, 14 сакавіка 2011 (EET)

Бабінавічы (Лёзьненскі раён)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне Яўген. Дзякуй за кампрамісны варыянт адносна геральдыкі. — degrimort 10:53, 21 красавіка 2011 (EEST)

Ды няма за што. Проста герб паводле Цітова «абрэзаны» ад часткі з арлом (глядзіце подпіс Крыніца (з зьмяненьнямі) пад гербам) і ў такім выглядзе нідзе не выкарыстоўваўся, бо за савецкім часам Бабінавічы ўжо зьяўляліся вёскай. --Jauhienij 11:18, 21 красавіка 2011 (EEST)

Просьба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! А чи не могли б Ви перекласти цей шаблон до білоруської вікіпедії і створити з нього хоча б одну статтю для прикладу, за яким я міг би створювати інші подібні статті?) --Dimant 17:26, 21 красавіка 2011 (EEST)

Вітаньне. У нас ёсьць большы пашыраны шаблён {{Населеныя пункты, адселеныя пасьля катастрофы на ЧАЭС}}, але, як я заўважыў, у сьпісе «Зона адчужэньня (Украіна)» уключаны ня ўсё сёлы, таму вы можаце дадаць іх з украінскага шаблёну. --Jauhienij 18:00, 21 красавіка 2011 (EEST)

Стыль шаблёнаў пра каралеўствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмяніў стыль шаблёнаў {{Каралі Сыцыліі}} й {{Каралі Сардыніі}}. Ураўнаваў каляровую гамму шаблёнаў. --Dymitr 10:04, 30 красавіка 2011 (EEST)

Колер шаблёнаў трэба скінуць па змоўчваньні, бо зьмена адценьня не зьмяняе сытуацыю з каляровай кідкасьцю (гл. унізе: Філіп II (кароль Гішпаніі)) — тая ж самая сытуацыя. І яна будзе той жа ў іншых будучых артыкулах пра манархаў. --Jauhienij 11:18, 30 красавіка 2011 (EEST)

kind letter of request of collaboration for Article on Calabria and on Venezuela[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Dear Eugene,

I first of all write you to Wish you a Good Beginning Week, a Regard from Calabria and with the Heart from Venezuela. T I write for asking you a kind and agreeable collaboration with concerning Article the two people that I have in the heart, Calabria and Venezuela. in Calabria I live and alive from my birth, even if my ancestors came from Poland and from the Bielorussia and from other parties of the Former Austro-Hungarian Empire and also from the Former Russian Empire. in Venezuela the most beautiful party of my lifetime lives, the most beautiful piece of my heart, over that My Family also my friends that I have known on a known and well often criticized socialnetwork. In an ugly moment of my lifetime, or rather the period of my hospitalization, I was helped by the Venezuelans, in particolar way from the People of Mérida, in the homonym state.

In That dark moments the only hope arrived from those people, with messagings of peace, courage and hope on my wall. this way after a few months taken away the to the recovery from the anorexia. and Thanks to some queens of the Feriaa deeel Sol if I have resumed to the birthmark to live and to work and to study... and naturally to edit on Our Wikipedia. the most beautiful gift that arrived to me was that of a small angel, also become it my best friend. You gave me a Great simple but Beautiful gift: Our Lady of Coromoto. the Patrona and Protectress of the Venezuelan People, and believe me that in only few days started over recovering and to hope, when the science gave me for lost.

hourly that have told you some me..per to know better me and clear. I ask you if you are able and you want to collaborate with me in some Article on Venezuela in Belorussian (in the two variations) and also in Russian. naturally your good wish will be well pleasant and compensated. I can translate you in Spanish, Italian and Sicilian-Calabrian you articulate of your interest, and also in Galician, Aztec and other dialects and languages from Iberian Peninsula and native Americans.

says this certain of one yours certain and excellent answer I thank in advance you for true heart if you will collaborate with me and Marrovi we will be thankful of it. thanks of true heart.

P.S Sorry my bad english... and if you want you can find me in the English wikipedia, Italian and Spanish--Lodewijk Vadacchino 11:05, 2 траўня 2011 (EEST)

Hello. I guess I have some time for you propose. What exactly do you want me to translate? --Jauhienij 11:49, 2 траўня 2011 (EEST)
Hello, then Dear Eugene, if you want you can begin with the city of Ejido, en:Bailadores that is already in Russian... and Our Lady of Coromoto. and me that I can translate you? estoy a la orden! as they tell Venezuela--Lodewijk Vadacchino 14:18, 2 траўня 2011 (EEST)
Ok, I will take care of these articles in a few days and you owe me nothing for that. --Jauhienij 14:21, 2 траўня 2011 (EEST)

{{Выдаліць}}[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, пазначайце ў першым парамэтры шаблёну прычыну выдаленьня, каб адміністратарам лягчэй было разабрацца, чаму той ці іншы артыкул выстаўлены на выдаленьне. --Red_Winged_Duck 13:13, 2 траўня 2011 (EEST)

Добра, абавязкова. --Jauhienij 13:30, 2 траўня 2011 (EEST)
Яшчэ адна просьба дадаваць прычыну выдаленьня. --Red_Winged_Duck 23:46, 18 верасьня 2011 (EEST)

Выспы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Я зрабіў сьпіс артыкулаў-катэгорый-шаблёнаў, дзе прысутнічаюць словы «выспа» або «востраў»: Удзельнік:Zedlik/Выспы. Пакуль без разбору, таму трэба вырашыць, што пакінуць, што пераносіць, пасьля гэтага я магу зрабіць пераносы робатам для катэгорыяў і шаблёнаў, магчыма, што і для артыкулаў з выпраўленьнем спасылак. Калі што, сам сьпіс працоўны, таму яго можна адразу там і правіць, напэўна. —zedlik 04:15, 3 траўня 2011 (EEST)

Прывітаньне. Зрабіў сартаваньне артыкулаў паводле памеру выспы/вострава ў квадратных мэтрах. Таксама для нагляднасьці пазначыў плошчы «выспаў» у самім сьпісе. Калі будуць заўвагі, зьвяртайся сюды, а лепш у IRC :-) --Jauhienij 09:35, 3 траўня 2011 (EEST)
Перагледзеў сьпіс сьвежым вокам і ўпэўніўся, што ня так проста адасобіць адно і другога без арыгінальнага дасьледваньня. Хацеў бы абмеркаваць з табой некаторыя моманты. --Jauhienij 13:53, 3 траўня 2011 (EEST)

тытулаванне ў ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я ўжо сам заблытаўся. Родныя, напрыклад, старосты карысталіся тытуламі: сын старосьціч, дачка старосьцічанка, жонка старосьціна, жонка сына старосцічава. Гэта не нейкія словы, а афіцыйныя тытулы, якія пісаліся ва ўсіх дакументах і давалі адпаведныя правы. Можа ў мяне арфаграфія недакладная? У арыгінале гэта starościc. —Smal 17:00, 20 траўня 2011 (EEST)

Вітаньне. Мяркую, што варта пазначыць у артыкуле, што абазначаюць гэтыя словы, напрыклад, «старосьціч (сын старосты)», бо гугл не дае на іх ніякіх вынікаў, на старосьціча, у прыватнасьці. Яшчэ пытаньне: хто такі «староста гродавы»? --Jauhienij 17:10, 20 траўня 2011 (EEST)
Староста - гэта дзяржаўца каралеўскіх (ці княжацкіх) маёнткаў, карыстаўся даходамі ад гэтага маёнтка, выплачваў кварту на ўтрыманне войска. Гродавы староста ў адрозьненне ад негродавага быў яшчэ й кіраўніком гродзкага суда. Гродавыя староствы былі ў паветах. Што тычыцца таго, што гугл чагосьці не дае, дык ён многа чаго не дае, асабліва, нажаль, на беларускай мове. Усе гэтыя тэрміны лёгка знайсці ў польскай версіі. Пісаць «старосьціч (сын старосты)», мяркую, не варта, бо так прыйдзецца пісаць аб ўсіх 39 (канюшыц, абозьнічыц і г.д.) пасадах у ВКЛ. Гэта тысячы людзей. Лепш будзе пашырыць артыкул старосты. —Smal 22:36, 20 траўня 2011 (EEST)
Справа ў тым, што гэтых словаў няма ў сучаснай беларускай мове. Частасьць іх ўжываньня не палепшыць факт іхняга разуменьня чытачамі. Жорстка выпраўляць вашыя артыкулы, ведама, ніхто ня будзе, але не спадзявайцеся, што паспаліты чытач зразумее, што вы маеце на ўвазе, калі такія словы адсутнічаюць ва ўсіх слоўніках і не заўважаюцца ў Інтэрнэце. Сапраўды, напэўна, варта пашырыць артыкул староста. --Jauhienij 00:23, 21 траўня 2011 (EEST)
Такія словы ёсць (глядзіце Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў). У сучаснай мове наогул няма большасьці тытулаў, якімі карысталіся ў ВКЛ. Ці многа чытачоў разумее, хто такія крайчыя ці падстоліі? У 18 ст. не карысталіся бел. мовай. Многія тэрміны прыдзецца ствараць зараз, перакладая з польскага. Трэба ствараць артыкулы аб гэтых пасадах-тытулах, а не рабіць эта кожны раз у кожным біяграфічным артыкулу. —Smal 11:15, 21 траўня 2011 (EEST)
Зразумела, дзякуй. Было б добра, калі б вы паклапаціліся аб стварэньні гэтых артыкулаў. --Jauhienij 11:20, 21 траўня 2011 (EEST)

Welcome to "The Wright Challenge"[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Thats an impressive start ! Victuallers 00:42, 24 траўня 2011 (EEST)

Thanks for all your contributions to the Wright Challenge. The Belarussian pages are looking really good.
Notice that there's a new barnstar being awarded to those Wikipedians or teams who reach 72 points. You already qualify, and don't worry, you'll get your barnstar. I hope you'll work on with us. But we need your help. We'd like to spread this challenge further. Would you dare to go to the main talk page of any other language Wikipedia, or maybe the talk page of any friends who might be interested, and add a one-line message and link to the challenge page. It would be really good to get some new contestants. Hope you can help. I'm asking other participants too. Andrew Dalby 23:36, 3 чэрвеня 2011 (EEST)

Вежа Гедыміна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вікіпэдыя згадується і стаття Вежа Гедыміна демонструється в анімаційному мультфільмі "Будьмо білорусами", див. http://wikimediaukraine.wordpress.com/2011/05/31/belarus/ --Perohanych 11:34, 31 траўня 2011 (EEST)

Войска ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Адкажыце, адкуль узяўся Астроўскі, калі ў крыніцы Франкоўскі (Frankowski)? Чаму так на польскай старонке, я ня ведаю. —Smal 20:10, 31 траўня 2011 (EEST)

Я падумаў, што вы абмыліліся. Перапрашаю. Выправіце, калі ласка, на слушны варыянт. --Jauhienij 20:12, 31 траўня 2011 (EEST)

Гетман вялікі й булава вялікая, гетман польны й булава польная (гэта даўно замацавалася ў бел. гістарычнай літ. - не палявы). Далей, у крыніцы BUŁAWY WIELKIEJ W. Ks. LIT, а не Булавы вялікай літоўскай.—Smal 23:44, 31 траўня 2011 (EEST)

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. падае «палявы гетман», выданьне «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т» падае польны, прычым, што дзіўна, аўтар публікацыяў аднолькавы. Пакуль існуе артыкул з назвай Палявы гетман літоўскі, я схільны выкарыстоўваць гэтую назву, але калі ў вас ёсьць шэраг аўтарытэтных спасылак, дзе сустракаецца толькі варыянт «польны», калі ласка, адпішыце на старонку абмеркаваньняў артыкула Палявы гетман літоўскі. Наконт парадку словаў, чаму тыда ў польскай вікі 3 Regiment Pieszy «Buławy Polnej Litewskiej»? Напэўна, каб пазьбегнуць таўталёгіі вялікі вялікі, бо такія скарачэньні, як «В. Кн. Літ» у нас забароненыя. --Jauhienij 23:53, 31 траўня 2011 (EEST)
У польскай вікі толькі адна крыніца прыведзена, я ў яе гляжу й бачу тры слова, а не адно. Справа не ў скарачэньні, а ў тым, што Булава ... княства, а не булава літоўская..—Smal 0:07, 1 чэрвеня 2011 (EEST)
Тады трэба перанесьці ў 3-ці пяхотны рэгімэнт вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага, бо, па-першае, дапасаваньне назоўнік + прыметнік (булава вялікая) не зьяўляецца беларускай сынтаксэмай, а па-другое, зь вялікай літары агульныя назоўнікі ня пішуцца, прынамсі ў клясычным правапісе. Хоць дапушчаю, што «булаву вялікую» можна ўжываць як гістарычны выраз. --Jauhienij 00:13, 1 чэрвеня 2011 (EEST)
Ну, магчыма, так.—Smal 0:22, 1 чэрвеня 2011 (EEST)
Добра, тады я перанясу створаныя артыкулы. --Jauhienij 00:25, 1 чэрвеня 2011 (EEST)

Наконт вашага пытаньня, у арыгінале: BRYGADA 1-sza KAWALERJI NARODOWEJ WOJSK W. Ks. LITEWSKIEGO. Калі я памыляюся, выправіце. Наконт тэрмінаў польны, гродзкі і інш., калі гэтыя словы і запазычаньні (што яшчэ трэба даказваць), то яны былі запазычаны стагоддзі таму й сустракаюцца ў статутах, актах і інш. старых тэкстах (у тым ліку і на (старабела)рускай мове). Калі мы будзем усе гэтыя гiстарызмы перакладаць на сучасны лад, то самі сябе вылягчым.—Smal 9:37, 1 чэрвеня 2011 (EEST)

У нечым згодны, але мы не перакладаем на свой лад, а ўжываем згодна з сучаснымі крыніцамі вартымі даверу. Яшчэ раз удакладняю, лепш абмеркаваць гэтае пытаньне на старонцы абмеркаваньняў артыкула Палявы гетман літоўскі, каб супольнасьць выказалася за ці супраць выстаўленай прапановы. --Jauhienij 12:52, 1 чэрвеня 2011 (EEST)

Статус аўтадаглядальніка ў польскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Удзельнік:Renessaince атрымаў статус аўтадаглядальніка ў польскай В-і. Калі жадаеш, можаш падаць заяўку на pl:Wikipedia:Wersje przejrzane/Przyznawanie uprawnień паводле ўзору. Адзінае, што яшчэ мусіш зробіць, то стварыць на польскай сваю старонку карыстальніка. Bocianski 17:48, 2 чэрвеня 2011 (EEST)

Дзякую. Мажліва наступнымі днямі зраблю. --Jauhienij 18:57, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
Я магу за цябе напісаць заяўку, толькі старонку карыстальнікі мусіш самастойна стварыць. Bocianski 21:30, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
Ок, сёньня зраблю. --Jauhienij 21:31, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
Зрабіў --Jauhienij 22:47, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
Вітаем сярод «рэдактараў» :) Bocianski 23:05, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
Дзякую :) --Jauhienij 23:08, 2 чэрвеня 2011 (EEST)

You work has been amazing. Thank you, Jauhienij --[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

GLAM barnstar.png Original Barnstar.pngThe Wikimedia GLAM barnstar
This is for your truly valuable contribution to the GLAM Derby collaboration and to the multilingual development of Wikipedia. Our sincere thanks -- Andrew Dalby 15:09, 8 чэрвеня 2011 (EEST)
Thanks! --Jauhienij 15:16, 8 чэрвеня 2011 (EEST)

Краіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слухай, ты прасіў зьмяніць краіну ў нейкім шаблёне, але лог у мяне не захаваўся, а я забыўся, што за шаблён :) Ці можаш нагадаць? Хіба выспа, але нешта мяне сумненьні бяруць. —zedlik 01:47, 9 чэрвеня 2011 (EEST)

Так {{Востраў}}, здымі аўтаматычную сьцягіфікацыю, каб можна было пазначыць некалькі краінаў, калі, напрыклад, востраў падзелены паміж дзьвюма краінамі. --Jauhienij 04:54, 9 чэрвеня 2011 (EEST)
Зрабіў. З-за тэхнічных абмежаваньняў падзяліў на 2 парамэтры: калі неабходна пазначыць дзьве краіны, то для другой варта выкарыстоўваць парамэтры Краіна2 і Сьцяг2 (другая краіна, як і першая, таксама безь вікі-разьметкі). —zedlik 18:29, 9 чэрвеня 2011 (EEST)

Wright Challenge[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Do add yourself here ... at least approximately - Belarus seems very well represented. Well done. We now have 45 editors and some recent additions in French and Estonian. Victuallers 21:26, 20 чэрвеня 2011 (EEST)

I wonder how I can get my coords from the map. --Jauhienij 21:48, 20 чэрвеня 2011 (EEST)

Гутаркі ўдзельніка:Q13[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, вам хіба няма чым заняцца, пужаючы новых удзельнікаў войнамі правак на іх старонцы гутарак? Можна ж дамовіцца ў іншым месцы. —zedlik 18:09, 4 ліпеня 2011 (EEST)

Дык а што рабіць калі ўдзельнік распачынае ўласную вэндэту на старонках гутарак? Усе моманты, здаецца, ужо абмяркоўваліся. Гэтая праблема вырашыцца толькі адміністрацыйна. --Jauhienij 18:18, 4 ліпеня 2011 (EEST)
Супакоіцца, выпіць гарбаты і шукаць іншыя шляхі вырашэньня пытаньня. Вайной рэдагаваньняў вы разам парушаеце правілы, незалежна ад таго, што там раней абмяркоўвалася ці не. —zedlik 19:07, 4 ліпеня 2011 (EEST)
Табе было часу мала, каб упэўніцца, што ўдзельнік абмяркоўваць нічога не зьбіраецца? У папярэднім выпадку з жыдам і рокамі, ты адпісаў сваё меркаваньне, хтосьці ўвогуле адпісаў? прынамсі адказ на мае заўвагі... табе проста так зручней не прынімаць рашэньні, справа не ў гарбаце. У даным выпадку ёсьць яўнае парушэньне папярэдняй дамоўленасьці і разьвязваньне вайны правак. Што ад мяне патрэбна? --Jauhienij 21:29, 4 ліпеня 2011 (EEST)

Ды вас што, заблякаваць трэба? Вайна рэдагаваньняў — дакладна ня той спосаб, каб вырашаць канфлікты, тым больш на старонцы гутарак удзельніка. —zedlik 23:48, 4 ліпеня 2011 (EEST)

Блякаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад гэтага моманту любая спроба распачаць вайну адкатаў на любых старонках будзе прыводзіць да блякаваньня. Такія вашыя дзеяньні не спрыяюць разьвіцьцю Вікіпэдыі і толькі адпужваць новых удзельнікаў. Калі ласка, прапануйце шлях разьвязаньня канфлікту. --Red_Winged_Duck 13:56, 16 ліпеня 2011 (EEST)

Калі ласка, Абмеркаваньне шаблёну:Вітаем#Belarusian vs Belarusan. Зьвярніце ўвагу на камэнтары ўдзельнікаў EugeneZelenko, zedlik'а і Wizardist'а. Дарэчы, парупіцца пра выкананьне дамоўленасьці варта было б вам, як адміністратару.--Jauhienij 14:02, 16 ліпеня 2011 (EEST)
У шаблёне паводле абмеркаваньня і прапісана Belarusian, але пры гэтым нельга забараніць ужываньне ў Вікіпэдыі слова Belarusan, бо яно зьяўляецца цалкам дапушчальным у ангельскай мове. Ужываньне/неўжываньне шаблёну {{Вітаем}} таксама ніяк не рэглямэнтавана. У любым выпадку, вайна адкатаў — ня той сродак, якім мусяць вырашацца канфлікты. Калі ласка, прапануйце варыянт разьвязаньня канфлікту без дапамогі вайны адкатаў. --Red_Winged_Duck 14:15, 16 ліпеня 2011 (EEST)
Канфлікт ня тычыцца ўжываньня шаблёну {{Вітаем}}, а сутнасна вынікае з ігнараваньня ўдзельнікам-апанэнтам папярэдняй супольнай дамоўленасьці шляхам устаўленьня на старонках гутарак коду, які дублюе зьмест {{Вітаем}} за выняткам слова-варыянта, на конт якога і вялася дыскусія. Прапаную прымусіць удзельніка нейкім чынам абгрунтаваць сваю дзейнасьць, і калі пераважным чыньнікам ігнараваньня дамоўленасьці будуць аргумэнты накшталт «і што?» ці «мне так болей падабаецца», то варта зрабіць удзельніку папярэджаньне, і ў выпадку чарговай адмовы, накладваць спагнаньні па ўзьбежнай. --Jauhienij 14:43, 16 ліпеня 2011 (EEST)
У нас няма пагадненьняў, як мусяць вітацца новыя ўдзельнікі, таму калі дададзенае вітаньне не пярэчыць ніякім правілам, няма і нагоды, каб выносіць папярэджаньні. Калі жадаеце бачыць на старонках гутарак менавіта шаблён, нічога не забараняе вам разьмяшчаць яго першым. Асноўная прэтэнзія тычыцца таго, што вы абодва разьвязваеце нематываваныя войны адкатаў у тым ліку на старонках удзельнікаў (а калі ў іх актывізаваная адпаведная опцыя і праз электронную пошту), што ніякім чынам не спрыяе разьвіцьцю Вікіпэдыі, а да таго ж нэгатыўна ўплывае на навічкоў, калі яны бачаць такія паводзіны ў сталых удзельнікаў. --Red_Winged_Duck 15:07, 16 ліпеня 2011 (EEST)
Прычынай выкарыстаньня коду замест агульнаўжыванага шаблёну не зьяўляецца яго тэхнічныя хібы. Удзельнік-апанэнт выкарыстоўвае яго адумысна для ўхіленьня ад прынятага супольнасьцю кансэнсусу. Я маю прэтэнзіі не да зьместу канфлікту, а да яго формы. Навошта тады ўвогуле штосьці ўнармоўваць праз абмеркаваньне спрэчнасьцяў, калі ад гэтага можна ухіліцца праз тафталёгію адсутнасьці «пагадненьня, як мусіць вітацца новыя ўдзельнікі». Гэта не сур'ёзна і скрозь пальцы я на гэта глядзець не пляную, бо гэта шкодна для далейшага разьвіцьця праекту. Што да вайны правак, то гэта, нажаль, прыкры вынік позьняга рэагаваньня адміністараў, што, ведама, тлумачыцца жаданьнем знайсьці нейкае другое «разьвязваньне» замест ужо прынятага большасьцю ў папярэднім абмеркаваньні, але тут ёсьць істотны хіб, выніканы з ігнараваньня герархіі мацнейшых і слабейшых аргумэнтаў у межах кампраміснага варыянту «Belarusian». --Jauhienij 15:26, 16 ліпеня 2011 (EEST)
RWD, прашу зьвярнуць тваю ўвагу на тое, што шаблён быў абаронены ад рэдагаваньняў з пакінутым варыянтам "Belarusian". Дадаваньне на ВП:СУ коду шаблёну замест шаблёну са зьмененым кодам (у нашым выпадку — замена Belarusian на Belarusan) ёсьць абходам абмежаваньня, што, працытую цябе, «не спрыяе разьвіцьцю Вікіпэдыі і толькі адпужвае новых удзельнікаў». — Wizardist г 02:40, 17 ліпеня 2011 (EEST)
Для мяне наогул ёсьць дзіўным, што два дарослыя чалавекі ня могуць дамовіцца ў такіх дробных момантах. І ўсе астатнія ўдзельнікі толькі і займаюцца, што вырашэньнем гэтых спрэчак, замест плённай працы на карысьць Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 19:25, 17 ліпеня 2011 (EEST)

Ад гэтага моманту: зьменены тэкст шаблёну; да разьвязаньня канфлікту і пакуль ня будзе знойдзены кансэнсус, які дазволіць пазьбегнуць вайны правак, адзіным магчымым варыянтам вітаньня новых карыстальнікаў ёсьць менавіта шаблён {{Вітаем}}; любыя спробы адкатаў ці гульні ў войны правак будуць прыводзіць да блякаваньняў. --Red_Winged_Duck 20:09, 17 ліпеня 2011 (EEST)

Раблю апошняе папярэджаньне. Далей будуць толькі блякаваньні на працяглыя тэрміны. --Red_Winged_Duck 22:56, 21 ліпеня 2011 (EEST)
Вы, наколькі я бачу, ня надта праяўляеце ініцыятывы ў падтрыманьні вамі абвешчанага кансэнсусу. Нагадаю: «адзіным магчымым варыянтам вітаньня новых карыстальнікаў ёсьць менавіта шаблён {{Вітаем}}». Прэтэнзіі не да мяне. --Jauhienij 23:03, 21 ліпеня 2011 (EEST)
Для пачатку вам трэба спыніць войны адкатаў. Ня думаю, што новым удзельнікам прыемна атрымліваць на электронную пошту паведамленьні пра зьмены іх старонак гутарак, якія ня маюць ніякага карыснага зьместу. Зь іншымі ўдзельнікамі будзем разьбірацца асобна. --Red_Winged_Duck 23:09, 21 ліпеня 2011 (EEST)
Тады ў выпадку ўжываньня ўдзельнікам Renessaince асобнага коду замест шаблёну {{Вітаем}} я буду адпісваць на вашую старонку гутарак, а вы, у сваю чаргу, сыходзячы з уласных поглядаў, будзеце спрабаваць «разабрацца асобна». Мяне гэта таксама ня цешыць і, дарэчы, вельмі замінае напісаньні артыкулаў. --Jauhienij 23:24, 21 ліпеня 2011 (EEST)

Х-Г (абмеркаваньне Гэльсынгборг)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, Я пакуль знайшоў 2 артыкулы: 1.Даг Хамаршэльд — Даг ГамаршОльд (зьвяртаю ўвагу: мусіць быць «О» ў другім складзе). 2.Халянд (лэн) — Галянд (лэн) У артыкулах пра суседнія з Галяндам лэны сам павыпраўляю на «Галянд», тое ж тычыцца Хальмстаду (а артыкул пра гэты горад напішу крыху пазьней).--Lesnas ättling 21:37, 14 жніўня 2011 (EEST)

  • Зроблена. --Jauhienij 21:41, 14 жніўня 2011 (EEST)
    • Вітаю, спадар Jauhienij. Я зноў з пытаньнем аб артаграфіі. Чаму «Тубінген», «Турынгія», «Дурнштайн», але «Цюмень»? Як, у такім выпадку, слушна: «Дзюсэльдорф», альбо «Дусэльдорф»? --Lesnas ättling 21:32, 18 жніўня 2011 (EEST)
Прывітаньне. Гэтае правіла рэгулюе пункт БКП 29:85 б «гук нямецкае, францускае, турэцкае ды іншых моваў [ü] (агублены і) перадаецца: праз у – у сярэдзіне слова пасьля зубных (д, т) і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р». Гэтае правіла добра абгрунтоўвае заўвага пададзеная ніжэй:

У выпадках з заходнеэўрапейскімі мовамі напісаньне такіх словаў праз у часта азначае вяртаньне спрадвечнае лацінскае формы: дукер (ням. Düker ад лац. ducere), кампутар (анг. computer ад лац. computare), дыстрыбутар (анг. distributor = лац. distributor), авантура, мініятура, натурморт, фрытур (фр. -ture ад лац. -tura) – на ўзор: арматура, літаратура, натура. Пры гэтым, па-першае, захоўваецца блізкая да арыгіналу якасьць папярэдняга зычнага; па-другое, захоўваецца паралелізм кірылічнага й лацінкавага напісаньня.

--Jauhienij 21:49, 18 жніўня 2011 (EEST)

Дзякуй. Аднак, усё ж цікава, што гэтае правіла ня тычыцца расейскай мовы (не спрачаюся, проста мяркую). "Düssel" наўрадці лацінскага паходжаньня... Добра, пайшоў у Паўночны Райн - выпраўляць.--Lesnas ättling 21:58, 18 жніўня 2011 (EEST) Бачу, што ўжо выпраўлена.
Гэтае правіла ня тычыцца славянскіх моваў, дзе ёсьць такая зьява, як асыміляцыя, то бок прыпадабненьне па мяккасьці, як у выпадку зь Цюменьню, дзе гук «т'» — мяккі, у адрозьненьні ад нямецкага Дусэльдорф, дзе наступны галосны «ü» не памякчае папярэдні зычны «д». --Jauhienij 22:02, 18 жніўня 2011 (EEST)
Дзякуй, зразумеў.--Lesnas ättling 22:38, 18 жніўня 2011 (EEST)
Вітаю. Заўважыў памылку датычна лэну Norrbotten: там "Норбатэн" - а слушна альбо "Норботэн", альбо калі гэтак няслушна па-беларуску, то "Нарботэн" - бо першы націск (а ў швэдзкай іх 2) крыху слабейшы за другі. Параўнайце таксама: "ВэстэрбОтэн" . Перанясеце? Маю яшчэ пытаньне: як слушна Norrköping ("Нар- ці Норчопінг"), Sundsvall (Sund-svall, па складах "Сунд-сваль" - няўжо будзе "СундЗваль"?--Lesnas ättling 19:53, 21 жніўня 2011 (EEST)
Прывітаньне. Перанёс Нарботэн (лэн). Слушна будзе «Нарчо́пінг», калі націск падае на другі склад. Што да «Сундзваль», то гэта памылка, слушна перадаваць Сундсваль, бо асыміліцыі па звонкасьці тут няма, як і ў слове Кёнігсбэрг і Габсбургі --Jauhienij 20:01, 21 жніўня 2011 (EEST)
Дзякуй!--Lesnas ättling 20:42, 21 жніўня 2011 (EEST)

Podkomorzowie[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Хачу стварыць аналяг катэгорыі Kategoria:Podkomorzowie nadworni koronni. У двух артыкулах найшоў дзьве вэрсіі: Катэгорыя:Падкаморыя надворныя каронныя і Катэгорыя:Падкаморыі надворныя каронныя. Як будзе правільна? Bocianski 23:50, 30 жніўня 2011 (EEST)

Правільна будзе Падкаморыі (назоўны склон, множны лік). Падкаморыя — гэта родны склон адзіночнага ліку: напрыклад, пасада падкаморыя. --Jauhienij 23:52, 30 жніўня 2011 (EEST)
Дзякуй. Bocianski 00:18, 31 жніўня 2011 (EEST)

Prizegiving on Saturday at 10 UK time[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hope you are going to watch the prize giving at 10 on Saturday which should be shown here. You can log in with a Twitter account and type comments about the winners, etc. Could you send me your name, a picture and a skype address? A small bio would be useful too. Victuallers (talk) 21:02, 30 August 2011 (UTC)

Hello. Aye, why not. 10 pm I hope? My skype is Jauhienij. I've just checked GLAMDerby chat from Spooky109. Works fine. --Jauhienij 00:19, 31 жніўня 2011 (EEST)

From Derby[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

On 3rd September you can watch the LIVE WEBCAST here: meanwhile --
Three Persons Viewing the Gladiator by Candlelight.jpg

Thank you from the Wikimedia Foundation and
Thank you from Derby Museums
for your friendly participation in the Wright Challenge

This was the first multilingual Wikipedia collaboration. 51 Wikipedians took part, in at least 61 languages
Your contribution shows how we might work with any cultural institution, in any country ... that's the future of Wikipedia!

Andrew Dalby 14:54, 1 верасьня 2011 (EEST)

Cтварэньне падкатэгорый[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаноўны Яўген, Ці не падкажаце, яе можна стварыць падкатэгорыі ў існуючай катэгорыі? Метадам "навуковага тыку" не атрымалася... Зараней дзякуй. ---

Якую канкрэтна катэгорыю вы жадаеце стварыць? --Jauhienij 11:15, 6 кастрычніка 2011 (EEST)

Думка была распаўсюдзіць катэгорыі «Дактары навук па спецыяльнасьцях» і «Кандыдаты навук па спецыяльнасьцях» на дадатковыя найбольш распаўсюджаныя спецыяльнасьці: напрыклад, філялагічныя навукі, гістарычныя навукі, эканамічныя навукі, філязофскія навукі (магчыма, прыбраўшы асобную катэгорыю «Дактары філязофіі») і г.д. --Удзельнік:Ганцавічук 13:50, 6 кастрычніка 2011 (EEST) ---

Пашырыў катэгорыю Дактары навук па спэцыяльнасьцях. --Jauhienij 11:17, 7 кастрычніка 2011 (FET)

Дзякуй! --Ганцавічук 19:57, 7 кастрычніка 2011 (FET)


Яхімаўшчына ці ўсё ж Яхімоўшчына?[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-расейску, сапраўды, націск на першы склад: Яхимовщина. Беларуская ж энцыкляпэдыя падае варыянт з націскам на другі склад, з напісаньнем праз "о". Энцыкляпэдычнае напісаньне дае і ў 4,5 болей вынікаў пры пошуку праз Гугл. Можа, варта падправіць назву артыкула? PS Я зараз над ім працую... --Ганцавічук 21:18, 7 кастрычніка 2011

Калі ласка: Яхімоўшчына. --Jauhienij 21:25, 7 кастрычніка 2011 (FET)

Гэта проста СУПЕРхуткасьць! :) Дзякуй. --Ганцавічук 21:28, 7 кастрычніка 2011

Не працуюць спасылкі на існуючыя артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаноўны Яўген, падкажыце, калі ласка, што я зрабіў не так у артыкуле «Літаратурны экспрэс Эўропа 2000», што ў мяне не працуюць спасылкі на існуючыя артыкулы пра Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Сяргея Законьнікава. Зараней дзякуй. --Ганцавічук 22:05, 18 кастрычніка 2011

Прывітаньне. Справа ў тым, што лацінскае «i» і кірылічнае «і» адрозьніваюцца паміж сабой. У вашым артыкуле спасылкі на даных аўтараў былі напісаныя праз лацінскае «i», у той час як назвы артыкулаў паўсюдна выкарыстоўваюць «і» кірылічнае. Такім чынам, Вікіпэдыя не знайшла такога артыкулу (напрыклад, Вікіпэдыя ня ведае ўдзельніка Удзельнік:Jauhienіj, бо «і» ў дадзеным выпадку, я напісаў кірылічнае). Гэтую праблему можна вырашыць, карыстаючыся беларускай раскладкай Ўіндаўз. --Jauhienij 22:14, 18 кастрычніка 2011 (FET)

Як заўсёды, вялікі дзякуй!--Ганцавічук 12:16, 20 кастрычніка 2011

Лівэрпул ці Лівэрпуль?[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найперш, дзякуй за Вашыя намаганьні па праўцы артыкула пра Джона Ленана - ўсё трапна і прыгожа. Хацеў з Вамі параіцца вось па якім пытаньні: як пісаць назву радзімы «Бітлз» - Лівэрпул ці Лівэрпуль? Артыкул пра горад і футбольны клюб выкарыстоўвае напісаньне Лівэрпул. Разам з тым слоўнік «Нашае Нівы» дае напісаньне з мяккім «л» - Лівэрпуль. Разнагалосьсе і пра напісаньне ў месным склоне: я пісаў у Лівэрпулу (дарэчы, убачыў такое напісаньне ў Вашым артыкуле пра Пітэра Пэрэза Бардэта). Так, здаецца, захоўваецца цьвёрдасьць канчатковага «л». Вы паправілі яго на напісаньне з мяккім «л»: у Лівэрпуле (так, дарэчы, названая і катэгорыя: Нарадзіліся ў Лівэрпуле). Пяць артыкулаў у энцыкляпедыі выкарыстоўваюць напісаньне: у Лівэрпулі. Што вы думаеце на гэты конт? Якім чынам магчыма дамовіцца пра адзіны для энцыкляпедыі падыход і выправіць усе адхіленьні ад яго? Зараней дзякуй за параду. --WikiWriter 17:41, 30 кастрычніка 2011 (FET)

Прывітаньне. Сучасная нармалізацыя БКП падае варыянт «Лівэрпул» (19:56.1), што, паводле ВП:Правапіс, зьяўляецца больш прыярытэтным варыянтам за «Лівэрпуль» у слоўніку Нашай Нівы. Наконт меснага склону ўласнага назоўніка «Лівэрпул», то, па ўсім відаць, што слушным будзе напісаньне «у Лівэрпулі» (параўнайце запыты па гугле у Лівэрпулі, у Лівэрпуле і у Лівэрпулу). Можна на гэтым і спыніцца. --Jauhienij 19:22, 30 кастрычніка 2011 (FET)

Дзякуй! --WikiWriter 21:27, 30 кастрычніка 2011 (FET)

Калі ласка. Я перанясу катэгорыю Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лівэрпуле ў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лівэрпулі. --Jauhienij 21:43, 30 кастрычніка 2011 (FET)

Загрузка мэдыяфайлаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падкажыце, калі ласка, ці ёсьць розніца паміж загрузкай фотафайлаў у Commons і ў наш моўны разьдзел энцыкляпэдыі? У чым? Вопыту ў мяне бачна не хапае і не хацелася б наступаць на граблі, пра якія больш дасьведчаныя вікі-аўтары добра ведаюць. :) Зараней дзякуй за падказку. --Ганцавічук

Справа ў тым, што фонд Вікімэдыя вельмі рупліва ставіцца да аўтарскага права. Вы ня можаце перадаваць чужыя фатаздымкі ў грамадзкі набытак (то бок загружаць на ВікіСховішча пад вольнай ліцэнзіяй), калі аўтарам таго ці іншага фота вы не зьяўляецеся. На Беларусі тэрмін аховы аўтарскага права складае 50 гадоў са сьмерці аўтара, у Эўрапейскім зьвязе і Расеі — 75 гадоў. Напрыклад, карціны Язэпа Драздовіча яшчэ ахоўваюцца аўтарскім правам, бо ён ствараў свае палотны ў Вільні, якая цяпер знаходзіцца ў прававым полі заканадаўства Літвы, дзе тэрмін аўтарскага права складае 75 гадоў зь сьмерці аўтара, а не 50, як у нас.
Зрэшты, у Вікіпэдыі існуюць Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня, паводле якіх можна загружаць аўтарызаваныя файлы ў лякальны моўны разьдзел, папярэдне запоўніўшы ўсе належныя палі. Напрыклад, як тут. --Jauhienij 12:48, 27 лістапада 2011 (FET)
Вялікі дзякуй за тлумачэньне. Так, глядзіш, патроху-патроху стану цывілізаваным карыстальнікам... :) --Ганцавічук

Paradise i Sinking Island[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі будзе ў вас вольны час, ці можаце вы мне дапамагчы з арфографіяй гэтых артыкулаў?--Mishae 23:09, 20 сьнежня 2011 (FET)

Вітаю. Так, канешне. У хуткім часе выпраўлю. --Jauhienij 23:23, 20 сьнежня 2011 (FET)
Я выпраўіл Pro Evolution Soccer 2 i Sinking Island, праверце калі ласка.--Mishae 01:48, 21 сьнежня 2011 (FET)
Памылак засталося вельмі шмат. --Jauhienij 10:37, 21 сьнежня 2011 (FET)
Ці можаце вы мне паказаць якія менавіта?--Mishae 02:48, 22 сьнежня 2011 (FET)
Перапрашаю, але няма жаданьня пісаць разгорнуты пералік артаграфічных памылак на кожны артыкул. Найперш, вам трэба прачытаць правілы беларускае мовы. --Jauhienij 13:34, 22 сьнежня 2011 (FET)
Гэтая спасылка ў мяне блакуецца. Але я знайшоў іншую: [7]

Напісаў новы артыкул, на гэты раз памылак менш. Самі ўбачыце: Pro Evolution Soccer 3 Падправіў Sinking Island--Mishae 05:05, 24 сьнежня 2011 (FET)

НП-Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Если вас заинтересует, могу выслать Word-файлы с викифицированным текстом на русском языке, либо на наркомовке (белорусском). 1 файл - 1 район. В белорусскоязычном варианте не исправлены орфографические ошибки и викификация. --Tutaishy 21:50, 28 сьнежня 2011 (FET)

Буду благодарен: forkpcrew@hotmail.com. Лучше выслать на наркомовке. --Jauhienij 21:53, 28 сьнежня 2011 (FET)
Отправлено. В распакованном виде объём более 40 М. --Tutaishy 17:06, 29 сьнежня 2011 (FET)
Дзякуй. --Jauhienij 23:20, 29 сьнежня 2011 (FET)


Лiтаратура ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сдаецца, вы цiкавiлiся. Глядзi у рускай вiki.--Ohlumon 15:54, 7 студзеня 2012 (FET)

Дзякуй. Моцны артыкул. Вы малайчына. --Jauhienij 16:10, 7 студзеня 2012 (FET)
Служу Айчыне)) А нема лi дзе фота Светланы Акружной и Наталлi Бальшаковай без чыiх-то прау?--Ohlumon 22:48, 8 студзеня 2012 (FET)

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ці можаце вы мне дапамагчы з гэтымі кампазітарамі?:--Mishae 23:32, 21 студзеня 2012 (FET)

Дапамагу цягам некалькіх дзён ці тыдня. --Jauhienij 23:35, 21 студзеня 2012 (FET)

be:Вікіпедыя:Праект:Беларускі тыдзень/Юбілейны тыдзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі яшчэ цікава, то можна дапрацаваць і правесці ў сакавіку--Хомелка 03:24, 2 лютага 2012 (FET)

Ага, дзякуй, што напомнілі. --Jauhienij 06:26, 2 лютага 2012 (FET)
Прывітанне, прапаную перанесці ўжо старонку да вас і пачаць з заўтра, што скажаш?--Хомелка (гутаркі) 10:31, 2 сакавіка 2012 (FET)
Вітаю. Перапрашаю, што позна адказваю на паведамленьне. Пвж. сп. Silk user blue online.pngWizardist ужо перанёс сьпіс у нашую прастору і засталося крыху ўзгадніць артаграфію. На жаль, не магу абяцаць актыўнага ўдзелу ў тыдні, бо апошні часам маю шмат клопатаў па вучобе. Зрэшты, плянаваныя артыкул мецьму разьмяшчаць у абодвух праектах. Яшчэ раз выбачаюся за нізкую актыўнасьць. --Jauhienij (гутаркі) 18:10, 2 сакавіка 2012 (FET)

Артаграфія: Ö[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Памятаю, мы ўжо абмяркоўвалі пытаньне наконт трансьлітарацыі «Ö» — я канешне, вымушаны пагадзіцца з правіламі, але ўсё ж нагадаю, чаму я супраць трансьлітарацыі праз «Э»: возьмем напрыклад, два даволі звычайныя швэдзкія прозьвішчы: Söderberg (даслоўна «Паўднёвая гара») i Cederberg («Кедравая гара»)— атрымаем што абодва стануць «Сэдэрбэрг», ці ня так? Адначасова, спалучэньне «СЁ» не зьяўляецца чымсьці незвычайным у бел.мове (Сёмы), ну, а далейшыя мае меркаваньні Вы ўжо ведаеце. Але ЦЯПЕР ПЫТАНЬНЕ НЯ Ў ГЭТЫМ. Я лічу, што ў кожнага правіла мусіць быць лёгіка: чаму ў адным і тым сама слове Södertörn Вы выпраўляеце ў першым складзе на «Э», але пакідаеце ў апошнім «О»? Ці Вы гэтага проста не заўважылі? Іншымі прыкладамі могуць служыць гарады на –köping (Нарчопінг і г.д.) ці тут таксама выпраўляць на «Э»? Яшчэ (ўжо не пытаньне, а заўвага) — у «Daniel» няма «й», таму «Даніэль». І апошняе: як быць з гарадамі на Karls– (Karlsruhe, Karlskrona)— тут мяккае «ль», таму, мяркую, варта перанесьці, адпаведна ў «Карльсруэ», «Карльскруна» і г.д. Калі пацьвердзіце, магу зрабіць.--Lesnas ättling 23:38, 7 лютага 2012 (FET)

Шчыра выбачаюся за гэтую праўку, гэта памылка. Паводле БКП 29:84 б гук [ö] (агублены э) перадаецца ў шэрагу германскіх моваў праз «э» толькі пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам, у астатніх выпадках — празь «ё» Сёдэрстрэм (Söderström), Мальмё (Malmö) і інш., таму вы маеце рацыю. Што да «Södertörn», то ён мусіць перадавацца як «Сёдэртэрн», «Norrköping» перадаецца як «Нарчэпінг» (гл. таксама uk:Норрчепінг). Што да Карльсруэ, то вы таксама маеце рацыю, гл. БКП 3:11 в) «Карльсруэ», але варта памятаць, што «ў бальшыні адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду – фіналь -л: Катул, Ромул..», значыць, як бачна, на дэрываты гэта не пашыраецца. Што тычыцца імя «Daniel»: БКП сьцьвярджае, што ў сярэдзіне слова пасьля і (ы) «пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і):... спаніель, фіеста; Андора-ля-Віеха, Арыель, Віетнам, Вэрвіе, Габрыель, Гэнрыета, Даніель, Жэнэвіева, Марыета, Рывіера» (БКП 18:51 а). --Jauhienij 00:25, 8 лютага 2012 (FET)
Дзякуй за тлумачэньні. Будзе час — павыпраўляю. Яшчэ варта будзе выправіць «МілАн» на Мілян. Наконт прыведзеных Вамі прыкладаў — сапраўды, там значна лягчэй пачуць «й» — калі гэтае правіла ўключае туды й «ДаніЕль» — спрачацца ня буду.--Lesnas ättling 14:14, 10 лютага 2012 (FET)

Пятро Шалахонаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hi Jauhienij,

Thank you for updating and improving the article. Sorry, we are not fluent in Belorussian yet. Good wikipedians may help correcting the grammar, like you did and it was done in other languages. Please keep the article and let other users continue the work. Thank you again for your good work in Wikipedia.

Гомельская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Вам удзельнік:Tutaishy даслаў файл з населенымі пунктамі Гомельскай вобласьці. Калі ласка, дашліце мне яго на valparaiso@mail.ru. Загадзя дзякуй. --Ліцьвін (гутаркі) 17:55, 8 красавіка 2012 (FET)

Прывітаньне. Адкажыце, калі ласка, ці ёсьць у вас файл з населенымі пунктамі Гомельскай вобласьці? --Ліцьвін (гутаркі) 21:02, 10 красавіка 2012 (FET)

Вітаю. Адправіў. Перапрашаю за затрымку. --Jauhienij (гутаркі) 21:10, 10 красавіка 2012 (FET)
Вялікі дзякуй! --Ліцьвін (гутаркі) 21:37, 10 красавіка 2012 (FET)

Крупскі пасялковы савет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. А адкуль у вас зьвесткі пра існаваньне Крупскага пасялковага савету? --Ліцьвін (гутаркі) 21:14, 2 траўня 2012 (FET)

Вітаю. Ужо ня памятаю. Ці адсюль [8] ці з наркамаўскага праекта перацягнуў. --Jauhienij (гутаркі) 21:20, 2 траўня 2012 (FET)
Тамака ўсе пасялковыя :-) Атрымліваецца, памылка. --Ліцьвін (гутаркі) 21:27, 2 траўня 2012 (FET)

Так і не зразумеў, адкуль і што за вёскі Барсучына (Крупскі раён), Новы Засьценак і Юзуфава. Можа вы ведаеце? --Ліцьвін (гутаркі) 22:09, 2 траўня 2012 (FET)

Знайшоў. --Ліцьвін (гутаркі) 09:45, 3 траўня 2012 (FET)

Мацярык/матэрык[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А якая крыніца на слова «матэрык»? Бо ў слоўніку НН ёсьць толькі «мацярык», а ў БКП ні тое, ні другое ня згадваецца. --Red_Winged_Duck 13:41, 25 чэрвеня 2012 (FET)

Папраўдзе, ня ведаю. Вынікае, што маю памылковую завядзёнку. Варта адкаціць рэдагаваньне. --Jauhienij (гутаркі) 13:49, 25 чэрвеня 2012 (FET)

І.Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікава, чаму раптам ініцыялы перасталі адбівацца ад прозьвішча прагалам? Мне заўсёды здавалася, што ў энцыкляпэдыях гэта выкарыстоўвалася для сьцісканьня месца. Imho, гэта благая практыка. Як думаеш? — Wizardist г 18:01, 11 ліпеня 2012 (FET)

Згодны. У нас толькі сп. Silk user blue online.pngГанцавічук практыкуе напісаньне без прагалаў. Я быў выпраўляў такія выпадкі паводле агульнай завядзёнкі, разам з артаграфіяй, але аўтар не падтрымаў маіх намераў і ў сваіх апошніх артыкулах прагалы паміж імем і прозьвішча ўсё роўна не выкарыстоўваў. Сам стаўлюся адмоўна да гэтага. --Jauhienij (гутаркі) 18:07, 11 ліпеня 2012 (FET)

New article request: Belavia Flight 1834[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Are you interested in a new article request? If so, are you interested in starting a stub on en:Belavia Flight 1834? This one does not yet have a Belorussian article Thank you WhisperToMe (гутаркі) 03:05, 21 красавіка 2013 (FET)

Гусарыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Вітаю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, сп. Яўген, дарэчы штосьці Вас ня бачна у апошні час, былі часы калі Вы былі адным з самых актыўных удзельнікаў. Было б прыемна бачыць тую актыўнасьць і зараз =). --Dymitr 16:41, 22 чэрвеня 2013 (FET)

Блякаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вы заблякаваныя на 3 дні за сыстэматычнае ігнараваньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць, у прыватнасьці на старонках абмеркаваньня: Абмеркаваньне шаблёну:Беларускія рукапісы і Абмеркаваньне шаблёну:Старабеларускія Эвангельлі. Нагадаю, што старонкі абмеркаваньня ў Вікіпэдыі прызначаныя для абмеркаваньня зьместу артыкулаў, а ня аўтараў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 12:55, 19 ліпеня 2013 (FET)

Усё ж такі вярнуўся --37.17.114.96 12:45, 29 жніўня 2013 (FET)
Вы заблякаваныя на тыдзень за чарговы пераход на асобы на старонцы Абмеркаваньне:Хай будзе з табой Моц. Нагадваю, што адзін з слупоў Вікіпэдыі: «…прадугледжвайце добрыя намеры з боку іншых». Падрабязьней: Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 18:41, 13 верасьня 2013 (FET)
На жаль, вы працягваеце ігнараваць Вікіпэдыя:Ветлівасьць і працягваеце пераходзіць на асобы (Абмеркаваньне:Хобіт: Гвалтаваньне Смога), таму атрымліваеце чарговае блякаваньне. --Red_Winged_Duck 12:32, 13 сьнежня 2013 (FET)

Update on Interstate Aviation Committee[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hi! About en:Interstate Aviation Committee Georgia no longer appears as a member country. In the old Belorussian Wikipedia article please put Georgia on the list of former countries.

Thank you WhisperToMe (гутаркі) 21:27, 19 лістапада 2013 (FET)

Catalan Culture Challenge[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

I apologize if this message is not in your language. I've seen that -in 2011- you joined the Derby Multilingual Challenge. I just wanted to inform you that from March 16 to April 15 we organise the Catalan Culture Challenge, a Wikipedia editing contest in which victory will go to those who start and improve the greatest number of articles about 50 key figures of Catalan culture. You can take part by creating or expanding articles on these people in your native language (or any other one you speak). It would be lovely to have you on board. :-)

We look forward to seeing you!

Amical Wikimedia--Kippelboy (гутаркі) 09:21, 16 сакавіка 2014 (FET)

Ян Чачот[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. З тэкста: "Па абвяшчэньні выраку спачатку адбываў шасьцімесячнае пакараньне ў крэпасьці Кізіл, перакладаў Вашынгтона Ірвінга (пераклад выйшаў у Вільні, 1830)". А выпадкова не вядома дакладна, з якой на якую перакладаў?--Хомелка (гутаркі) 10:26, 27 сакавіка 2014 (FET)