Абсалютны нуль тэмпэратуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Абсалютны нуль тэмпэратуры — мінімальная мяжа тэмпэратуры, якую можа мець фізычнае цела.

Абсалютны нуль служыць пачаткам адліку абсалютнай тэмпэратурнай шкалы, напрыклад, шкалы Кельвіна. Па шкале Цэльсія абсалютнаму нулю адпавядае тэмпэратура −273,15 °C.

У рамках дастасавальнасьці клясычнай тэрмадынамікі абсалютны нуль на практыцы недасяжны. Яго існаваньне і становішча на тэмпэратурнай шкале вынікае з экстрапаляцыі назіраных фізычных зьяваў. Экстрапаляцыя ў рамках клясычнай мадэлі паказвае, што пры абсалютным нулі энэргія цеплавога руху малекулаў і атамаў рэчыва павінна быць роўная нулю. З гледзішча квантавай фізыкі пры абсалютным нулі тэмпэратуры існуюць нулявыя ваганьні, абумоўленыя квантавымі ўласьцівасьцямі рэчыва і фізычнага вакууму.