Айва
| Айва | |
Плады айвы звычайнай |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Сьпірэйныя |
| Трыба | Pyreae |
| Род | Айва |
| Айва звычайная | |
|
Cydonia oblonga
|
|
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cydonia | |
Айва (па-лацінску: Cydonia) — манатыпны род драўляных расьлін сямейства ружавых. Від Айва звычайная ці Айва падоўжаная (па-лацінску: Cydonia oblonga) — адзіны прадстаўнік гэтага роду.
Зьмест |
[рэдагаваць] Батанічнае апісаньне
Дрэва невялікае, вышынёю 4—5 мэтраў.
Лісьце чарговае, яйкападобнае ці авальнае, часам шырока эліптычнае, радзей круглявае, на вяршыні вострае ці тупое, з клінаватаю, радзей кругляваю падставаю, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шараватае, даўжынёй 5—10, да 12 см, шырынёю да 7,5 см, з хвосьцікам да 2 см. Прылістак зваротна-даўгавата-яйкападобны, радзей лянцэтны, даўжынёю 6—12 мм, шырынёю 4—6 мм.
Кветкі правільныя, з большага адзіночныя, на кароткіх кветаножках. Венца бледна-ружовы, белы ці ружовы, буйны, да 4,5—5 см у дыямэтры. Тычачкаў 15—25, звычайна 20; слупкоў 5, вольных; пладалісьцікаў 5, зрослыя з кветаложай; чашалісьцікаў 5, суцэльныя, даўгаватыя, адхіленыя.
Плод — ілжывы яблык, амаль шарападобны ці ігрушападобны, лімоннага альбо цёмна-жоўтага колеру, спачатку лямцаваапушаны, калі сасьпее - гладкі.
Насеньне карычневае, адваротна-яйкападобнае. Мякіш маласакавіты, жорсткі з-за шматколькасных камяністых клетак. Смак даўкі, аскомісты, саладкаваты.
[рэдагаваць] Хімічны склад
[рэдагаваць] Культывацыя
У прыродзе арэал ахоплівае Каўказ, Закаўказьзе й Сярэднюю Азію. Шырока распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Міжземнамор'і, краінах Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Эўропе.
[рэдагаваць] Выкарыстаньне
[рэдагаваць] Крыніцы
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |