Ара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ара
Parrot.red.macaw.1.arp.750pix.jpg
Ара чырвоны
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўметазоі
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Птушкі
Падкляса Нованёбныя
Атрад Папугаепадобныя
Сямейства Папугаевыя
Род Ара
Бінамінальная намэнклятура
Ara

Ара (Ara) — род птушак сямейства папугаепадобных.

[рэдагаваць] Зьнешні выгляд

Буйныя (даўжынёй да 95 см) папугаі зь вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай зялёных, чырвоных, блакітных і жоўтых колераў. Зоны вакол вачэй і бакоў галавы ў іх голыя, часам з рэдкімі і кароткімі пёркамі. Крылы да канца моцна выцягнутыя і завостраныя. Клінападобнай формы хвост даўжэйшы за цела. Характэрнай асаблівасьцю гэтых папугаяў зьяўляецца буйная, сьціснутая з бакоў і моцна закругленая дзюба з крута цы і мзагнутым кончыкам. Самцы, саміаладыя папугаі маюць амаль аднолькавую афарбоўку. Гэты від папугаяў зьяўляецца уладальнікам самай моцнай дзюбы на зямлі.

[рэдагаваць] Распаўсюджаньне

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыцы.

[рэдагаваць] Лад жыцьця

У прыродных умовах пасяляюцца ў трапічных раёнах зь лясістай ўчасткамі. Вядуць зграйкавы лад жыцьця, але пары ствараюць на доўгія гады. Зграі ара часам шкодзяць плянтацыям пладовых дрэў. 1 від і 1 падвід занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах