Арцём Турыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Турыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 2005(2005-01-23)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 Цэнтар футболу[d] 0 (0)
2022—2023 Энэргетык-БДУ 40 (2)
2024—4 Дынама Берасьце 5 (0)
Зборныя
2023 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Арцём Турыч (нар. 23 студзеня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскага «Дынама». Выступаў за юнацкія каманды клюбу. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў далучыўся да берасьцейскага «Руха», дзе пачаў абараняць колеры клюбу ў складзе дубля. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 году трапіў у структуру берасьцейскага «Цэнтра разьвіцьця футболу» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энэргетык»-БДУ[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебска» (3:0), калі выйшаў у пачатковым складзе і адгуляў першы тайм, а на сёмай хвіліне сустрэчы адзначыўся голам. У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. У жніўні 2023 году арэнда ў «Энэргетыку-БДУ» была падоўжаная яшчэ на год[3]. У студзені 2024 году прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама», склаўшы трохгадовы кантракт[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]