Арыярамн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Арыярамн (па-старапэрсыдзку: Ariyāramna, па-грэцку: Ἀριαράμνης; каля 645 да н.э - ?) - легендарны кароль Парсы, ядра будучае Пэрсыдзкае імпэрыі.

Імя Ariyāramna перакладаецца як "той, хто прыносіць мір арыям (іранцам)". Верагодна, быў братам Кіра І і сынам Тэіспа, але гэта не пацьверджана. У любым выпадку быў прадсташніком роду Ахемэнідаў. Згодна з Бэгістунскім надпісам, які зьяўляецца ці не адзіным сьведчаньнем пра Арыярамна, быў першым каралём Парсы, якая ўтварылася пасьля расколу дзяржавы Тэіспа і ўключала 10 з 12 пэрсыдзкіх плямёнаў. Пасьля захопу ягоных уладаньняў мідыйскім царом Кіяксарам II, страціў сваю пасаду, якая дасталася ці ягонаму сыну Арсаму, ці Кіру І.

[рэдагаваць] Табліцы з Гамадану

У 1930 у раёне Гамадану былі знойдзеныя 2 залатыя табліцы з тэкстам ад першае асобы на старапэрсыдзкай. На табліцах распавядаецца пра кіраваньне Арыярамна й ягонага сына Арсама. Ніжэй прыведзены тэкст аднае з табліцаў:

  1. Ariyâramna \ xšyathiya \ vazraka \ xšâyath
  2. iya \ xšâyathiyânâm \ xšâyathiya \ Pârsâ
  3. \ Cišpaiš \ xšâyathiyahyâ \ puça \ Haxâmanišah
  4. yâ \ napâ \ thâtiy \ Ariyâramna \ xšâyathiya
  5. \ iyam \ dahyâuš \ Pârsâ \ tya \ adam \ dârayâ
  6. \ miy \ hya \ uvaspâ \ umartiyâ \ manâ \ baga
  7. \ vazraka \ Auramazdâ \ frâbara \ vasnâ \ Au
  8. ramazdâha \ adam \ xšâyathiya \ iyam \ da
  9. hyâuš \ amiy \ thâtiy \ Ariyâramna
  10. \ xšâyathiya \ Auramazdâ \ manâ \ upastâ
  11. m \ baratuv

Арыярамн, вялікі кароль, кароль каралёў, кароль Пэрсіі, сын караля Тэіспа, унук Ахемэна. Кажа кароль Арыярамн: Гэтая краіна Пэрсія, якой я валодаю, поўнай добрых коняў, добрых людзей, вялікі бог Агурамазда дараваў яе мне. Міласьцю Агурамазды, я кароль гэтае краіны. Кароль Арыярамн кажа: дапамажы мне Агурамазда.

Але сёньня дадзеныя таблічкі значнай часткай дасьледчыкаў лічацца падробкай, ці то сучаснай, ці старажытнай, бо былі знойдзеныя на некантраляваных раскопках.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Папярэднік:
Ахемэн
Кароль Пэрсіі
640 да н. э.625 да н. э.
Пераемнік:
Арсам