Асы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Асы (сканд. Æsir) — у скандынаўскай міталёгіі асноўная група багоў на чале з Одзінам, бацькам большасьці асаў, якія кахалі, ваявалі і паміралі, паколькі, падобна людзям, не валодалі неўміручасьцю. Гэтыя багі супрацьпастаўляюцца ванам (багам урадлівасьці), волатам (ётунам), карлікам (цьвергам), а таксама жаночым боствам — дзісам, норнам і валькірыям. Яны жылі ў нябеснай крэпасьці Асгард, якая злучалася зь Зямлёй людзей, Мідгардам, вясёлкавым мастом Біўрэст.

Асамі, акрамя Одзіна былі дваццаць сем богаў-ваяроў і дваццаць дзьве багіні. У мітах найболей вядомыя Бальдр, Борр, Брагі, Буры, Відар, Валі, Ве, Вілі, Дагр, Дзельлін, Локі, Магні, Ньёрд, Тор, Т'юр, Фарсэці, Фрэйр, Хед, Хеймдалль, а таксама багіні Эйр, Ідунн, Нанна, Нот, Сага, Сівы, Сігюн, Соль, Фрыг, Фрэя. Уласна, у скандынаўскай міталёгіі дзьве групы багоў - асы і ваны. Асы - жыхары нябеснага горада Асгарда. У старажытнасьці асы ваявалі з ванами, але затым вырашылі скласьці мір і абмяняліся багамі. Асы адправілі да ванаў Хеніра і Міміра, а ваны паслалі ў Асгард Ньёрда, Фрэю, Фрэйра і мудрага Квасіра.