Афрыканскі бародавачнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Афрыканскі бародавачнік
Warthog chicago.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Атрад Парнакапытныя
Сямейства Сьвіньні
Род Бародавачнікі
Від Афрыканскі бародавачнік
Бінамінальная намэнклятура
Phacochoerus africanus
Арэал
Distribution P. africanus.svg
Арэал

Афрыканскі бародавачнік (Phacochoerus africanus) — від зь сямейства сьвіньняў (Suidae) атрада парнакапытных, якія жывуць на большай частцы Афрыкі.

На першы погляд бародавачнік нагадвае дзіка з крыху прыплюснутай, вельмі буйной галавой. Перш за ўсё кідаюцца ў вочы поўсць бародавак, разьмешчаных сымэтрычна па пэрыметры пысы, а таксама выгнутыя, што дасягаюць даўжыні да 60 см, іклы. Бародаўкі, што растуць з прагрэсуючы узростам бародавачніка, зьяўляюцца выключна скурным утварэньнем, закладзеным у эмбрыёне на генэтычным узроўні і ня маюць ні касьцяной, ні мускульной асновы.

Скура звычайна шэрага колеру і з-за цёплага клімату Афрыкі больш тонкая за эўрапейскіх суродзічаў. На шыі і на сьпіне ў бародавачніка маецца грыва. Хвост на кончыку мае своеасаблівым патаўшчэньне і пры небясьпецы або ўцёках бародавачнік мае звычай падымаць яго ўверх, за што прысвоілі яму жартоўную мянушку «Радыё Афрыка». Дарослыя саміцы бародавачніка дасягаюць вагі да 70 кг, самцы да 100 кг, вышыня ў карку дасягае 65 см.