Аўстрыйская Партыя Свабоды
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Аўстрыйская Партыя Свабоды | |
| Лідэр партыі | Гайнц Крыстыян Штрахэ |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 7 красавіка 1956 |
| Штаб-кватэра | Вена |
| Ідэалёгія | нацыяналізм |
| Афіцыйны сайт | fpoe.at |
Аўстрыйская Партыя Свабоды, АПС (па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs, FPÖ) — ультраправая, нацыяналістычная палітычная партыя Аўстрыі. Доўгі час зьяўляецца трэцяй партыяй краіны паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Старшынём партыі зьяўляецца Гайнц Крыстыян Штрахэ. Аўстрыйская Партыя Свабоды прадстаўлена ў Ніжняй палаце Парлямэнту ды ў 7 з 9 Зямельных парлямэнтаў краіны. Таксама АПС мае прадстаўніцтва ў многіх радах меншага ўзроўню. Доўгі час (ад 1986 і да 2000 году) старшынём партыі зьяўляўся Ёрг Гайдэр. Праз унутраныя спрэчкі ён выйшаў з партыі і стварыў новую партыю — Суполку за будучыню Аўстрыі (па-нямецку: Bündnis Zukunft Österreich, BZÖ).
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |