Базыліскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Базыліскі (Basiliscus) — род яшчарак сямейства ігуанавых. Налічвае чатыры віды, распаўсюджаных у трапічнай Амэрыцы, у прыватнасьці ў Гвіяне, Коста-Рыцы і Панаме.

У самцоў на патыліцы трохкутны грэбень, папярочная зморшчына на горле і скурысты грэбень ўздоўж сьпіны і пярэдняй траціне хваста, які падтрымліваецца падоўжанымі асьцюкаватымі атожылкамі пазванкоў. Жывуць ля вады, на дрэвах і хмызняках. Асноўную ежу складаюць насякомыя. Здольныя бегаць па паверхні вады, трымаючыся за кошт частых удараў перапончатых задніх ног і таму, што апускаюць лапы вэртыкальна на ваду — паверхневая плёнка вады не паспявае прарвацца пад вагай цела.