Баркэмп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Баркэмп (ад ангельскага BarCamp) — фармат канфэрэнцыі, якая ладзіцца ўсімі ейнымі ўдзельнікамі. У адрозьненьні ад традыцыйных канфэрэнцыяў, дзе за падрыхтоўку адказная арганізацыйная група, якая таксама й адбірае матэрыялы да выступаў, арганізацыйная група Баркэмпу складаецца з саміх удзельнікаў ды застаецца адкрытай: да яе можа далучыцца кожны, хто хацеў бы дапамагчы. Канфэрэнцыі ладзяцца ў фармаце выступаў, прэзэнтацыяў, трэнінґаў, абмеркаваньняў. Увесь матэрыял прапануецца самімі ўдзельнікамі й загадзя не ўхваляецца: калі прэзэнтацыя нецікавая, то слухачы заўжды могуць абраць іншую на свой густ зы сьпісу паралельных. Почасту галоўнымі тэмамі зьяўляюцца: новыя мэдыі, сацыяльныя сеткі, блоґі, Ўэб 2.0, стартапы, open source ды іншыя тэмы, зьнітаваныя зь Сецівам ды тэхналёгіямі.

Гісторыя зьявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Баркэмп» пайшла ад мерапрыемства, якое ладзіў Тым О’Рэйлі для сваіх сяброў — Foobar. Першы Баркэмп адбыўся ў Пала Альпа, Каліфорнія, 19-21 жніўня 2005 года ў офісе кампаніі Socialtext. Ад канцэпцыі да імпрэзы, якую наведалі каля 200 чалавек, мінуў адзін тыдзень. Ад таго часу Баркэмпы адбыліся ў болей за 350 месцах па ўсім сьвеце.

Традыцыя падобнага кшталту канфэрэнцыяў у краінах былога Савецкага Саюзу была запачаткаваная ва Ўкраіне, дзе 13-14 кастрычніка 2007 года адбыўся першы Баркэмп у Кіеве.

Арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай асаблівасьцю Баркэмпаў ёсьць самаарганізацыя: нягледзячы на існаваньне ініцыятыўнай групы, якая падае ідэю й пачынае падрыхтоўку, большую частку працы бяруць на сябе менавіта ўдзельнікі. Пры гэтым людзям не абавязкова быць фізычна ў адным і тым самым месцы: каардынацыя дзеяньняў ажыцьцяўляецца праз ўэб-бачыну, пабудаваную на рухавіку кшталту Wiki, альбо праз сацыяльныя сеткі. Праз гэты рэсурс абмяркоўваюцца ўсе бягучыя пытаньні што да арганізацыі мерапрыемства. Дапамагчы можа кожны, хто мае жаданьне й магчымасьць.

Колькасьць удзельнікаў абмяжоўваецца толькі памяшканьнем, дзе ладзіцца мерапрыемства. Рэгістравацца на ўдзел пажадана, хаця гэта й ня ёсьць абавязковай вымогай. Умовы правядзеньня розьняцца, але пры выбары месца галоўным крытэрам ёсьць наяўнасьць бяздротавага падлучэньня да Сеціва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баркэмпы ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баркэмпы ва Ўкраіне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баркэмпы ў Прыбалтыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баркэмпы ў Сярэдняй Азіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баркэмпы ў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]