Барыс Вальеха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барыс Вальеха
BorisVallejo.jpg
Барыс Вальеха ў красавіку 2005.
Імя пры нараджэньні: Boris Vallejo
Нарадзіўся: 8 студзеня 1941 (71 год)
Ліма, Пэру
Памёр:
Нацыянальнасьць: пэруанец
Грамадзянства: ЗША
Заняткі: мастак
Вучоба: Нацыянальная школа мастацтваў Пэру
Плынь: фэнтэзі, эротыка

Бары́с Валье́ха[1] (па-ангельску: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[2] ў Ліме, Пэру) — амэрыканскі мастак пэруанскага паходжаньня.

Маляваць пачаў у трынаццацірочным узросьце. Па сканчэньні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).

Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі ягоных карцінаў зьяўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя барбары абодвух палоў.

Зь першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафэсыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэльлю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.

У цяперашні час пражывае ў Алэнтаўне (Пэнсыльванія).

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Паводле правілаў гішпанскае мовы. Распаўсюджаны таксама «ангельскамоўны» варыянт Валеджа.
  2. ^ «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах