Блакітная валошка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Блакітная валошка
Detailaufnahme Weizenfeld.jpg
Валошкі ў пшанічным полі
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Vegetabilia)
Падцарства Зялёныя расьліны (Viridiplantae, Chloroplastida)
Група Насенныя (Spermatophyta)
Аддзел Кветкавыя расьліны (Spermatophyta)
Кляса Двулісьценевыя (Magnoliopsida)
Падкляса Астэрыды (Asteridae)
Атрад Астракветныя (Asterales)
Сямейства Астравыя (Asteraceae)
Род Валошка (Centaurea)
Від Блакітная валошка
Бінамінальная намэнклятура
'Centaurea cyanus Linnaeus, 1753

Блакітная валошка (Centaurea cyanus) — расьліна сямейства астравых.

Зьмест

[рэдагаваць] Паходжаньне назвы

Лацінская назва сямейства паходзіць ад імя мітычнае істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з найлепшых лекараў. Назва віду ў перакладзе з лацінскае азначае «сіні», «цёмна-блакітны».

[рэдагаваць] Распаўсюджаньне

Расьце на палях, уздоўж дарогаў.

[рэдагаваць] Характарыстыка

Аднагадовая павуціністая расьліна вышынёю 30—60 (да 100) см. Лісткі целасныя лінейныя. Крайнія кветкі ў кошыку варонкападобныя. Лісточкі абгортак па краі вейкавыя. Цьвіце з чэрвеня да восені.

Крайнія варонкападобныя кветкі бязплодныя, яны прывабліваюць вусякоў, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Слупок знаходзіцца разам з тычачкамі, што зрасьліся ў трубачку.

[рэдагаваць] Размнажэньне

Размнажаецца насеньнем, жывучасьць якога зьберагаецца да 10 рокаў. Вось чаму валошка блакітная нярэдка ёсьць злосным зельлем.

[рэдагаваць] Мэдычнае выкарыстаньне

Крайнія варонкападобныя кветкі кошыку ўжываюць у мэдыцыне. Месьцяць мачагонныя ды жоўцегонныя, спазмалгічныя рэчывы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Блакітная валошкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах