Бутырык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бутырык, Бутырых[1] (лац. Buthericus; ? — 390) — рымскі генэрал імпэратара Тэадосіюса I.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з готаў і меў годнасьць вайсковага магістра. Відаць, жыў у Тэсалёніках, дзе яго ў 390 годзе забілі разьюшаныя грамадзяне па тым, як той арыштаваў вядомага возьніка — удзельніка гонак[2]. У адплату імпэратар Тэадосіюс I загадаў пакараць сьмерцю забойцаў, што ўвайшло ў гісторыю як разьня ў Тэсалёніках.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nelson H., David M. Überlieferung, Aufgaub und Stil von Gai Institutiones. — Brill Archive, 1981. S. 110.
  2. ^ Curran J. The Cambridge Ancient History, Late empire, A.D. 337—425. Vol. 13. — Cambridge University Press, 1988. P. 108.