Бітва пры Вімпфене

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бітва пры Вімпфене - адна з бітваў у часы Трыццацігадовай вайны. Адбылася 6 траўня 1622 года.

Войска Каталіцкай лігі ды Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі, ўзначаленае фон Цільлі (Johann Tserclaes von Tilly) і Ґансала дэ Кордава (Gonzalo de Córdoba) перамаглі пратэстанцкае войска на чале з фон Мансфельдам і Георгам Фрыдрыхам.

Партрэт графа Цільлі

Пасьля страты сталіцы Чэхіі Прагі (бітва на Белай Гары), маркграф бадэнскі Георг Фрыдрых вырашыў працягваць барацьбу супраць Ціллі і дэ Кордава, і даць бітву пад Вімпфенам. У пачатку траўня сілы князя Брунсвіка прыйшлі з поўначы ад ракі Некар і зьбіраліся далучыцца да войска пратэстантаў. Гэта была добрая навіна для фон Мансфельда і маркграфа Георга Фрыдрыха, якія зьбіраліся аб'яднаць свае войскі перад галоўнай бітвай. Для таго каб выйграць час і паспрабаваць падзяліць аб'яднанае каталіцкае войска, фон Мансфельд перайшоў Некар каля Хейдэльбурга, у той час калі Георг Фрыдрых рухаўся на ўсход уздоўж ракі, каб перайсьці яе пад Вімпфенам. Плян не атрымаўся, Цільлі і дэ Кордава не падзялілі войска, а рушылі за 14.000 жаўнерамі войска маркграфа Георга Фрыдрыха і сустрэлі яго пад Вімпфенам. Значна слабейшае колькасьцю войска маркграфа акапалася на ўзвышшу за вёскай. Пратэстанты аказалі эфэктыўны адпор, падтрыманы артылерыяй. Сытуацыя зьмянілася, калі адна з контратак гішпанцаў прывяла да выбуху абозу пратэстантаў. Узрашанае посьпехам войска каталікоў ударыла на ўзвышша і разбіла пратэстанцкае войска. Маркграф Георг Фрыдрых уцёк у Штутгарт з невялікай колькасьцю жаўнераў, якія засталіся. Адначасова фон Мансфельд спрабаваў дайсьці да князя Брунсвіка, які заняў пазыцыі над Менэм. Кардоба і Цільлі спрабавалі дагнаць Мансфельда, каб не дапусьціць аб'яднаньня войскаў пратэстантаў.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах