Вадкі тлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вадкі тлен блакітнага колеру ўнутры сасуда Дзьюара.

Ва́дкі тлен (ВТ, па-ангельску: Liquid oxygen, LOX) — вадкасьць бледна-сіняга колеру, адносіцца да моцных парамагнэтыкаў. Зьяўляецца адным з чатырох агрэгатных станаў тлену. ВТ мае ўдзельную шчыльнасьць 1,141 г/см³ і мерна крыягенныя ўласьцівасьці з кропкай замярзаньня 50,5 K (-222,65 °C) і кропкай кіпеньня 90,188 K (-182,96 °C). Вадкі тлен актыўна выкарыстоўваецца ў касьмічнай і газавай галінах вытворчасьці, пры эксплюатацыі падводных лодак, шырока выкарыстоўваецца ў мэдыцыне. Звычайна прамысловае атрыманьне грунтуецца на фракцыйнай перагонцы паветра. Каэфіцыент пашырэньня тлену пры зьмене агрэгатнага стану на газападобны складае 860:1 пры тэмпэратуры 20 °C, што часам выкарыстоўваецца ў сыстэмах забесьпячэньня тлена для дыханьня ў камэрцыйных ды вайсковых самалётах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вадкі тленсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Тлен на сайце Webelements (анг.)