Вербная нядзеля
Ве́рбная нядзе́ля, Па́льмавая нядзе́ля, Ве́рбніца, Увахо́д Гаспо́дні ў Ерусалі́м — вясновае сьвята, якое адзначаецца ў Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем.
Зьмест |
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
Сьвяткаваньне Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім распачалося ў старажытныя часы і прысьвечана ўспаміну вядомай эвангельскай падзеі, калі Ісус Хрыстос прыйшоў у горад для прыняцьця пакут і сьмерці на Крыжы.
Эвангеліст Іаан апісвае ўрачыстае вітаньне Яго: «…мноства людзей, якія прыйшлі на сьвята, пачуўшы, што Ісус iдзе ў Ерусалiм, узялi пальмавыя галіны i выйшлi насустрач Яму, i ўсклікалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Ізраiлеў!» (Ін.12:12,13).
Вось чаму ў гэты дзень існаваў здаўна звычай асьвячаць вярбу, таму сьвята называецца Вербнай нядзеляй. І мы, трымаючы ў рукох першыя расквітнелыя вясною галінкі, услаўляем Збавіцеля як Пераможцу сьмерці.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Трапар сьвята Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім, глас 1
Агульнае уваскрасеньне
яшчэ перад Тваімі пакутамі сьцьвярджаючы,
зь мёртвых падняў Ты Лазара, Хрысьце Божа.
Таму і мы, як дзеці, несучы сімвалы перамогі,
Табе, Пераможцу сьмерці, усклікаем:
Аса́нна ў вышніх! Дабраславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе!
[рэдагаваць] Кандак сьвята Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім, глас 6
На прастоле — на нябёсах,
а на зямлі — на асьля́няці се́дзячы, Хрысьце Божа,
прыняў Ты ангелаў усхвале́ньне і сьпевы дзяцей, усклікаючых да Цябе:
благаславёны Ты, Які прыходзіш Адама заклікаць.
[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім
Бог Гасподзь і зьявіўся нам, зьбяры́це сьвята і, зь весяло́сьцю прыдзі́це, узьвялі́чым Хрыста, з ва́іямі і галінкамі, усклікаючы ў песьнях: Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Госпада, Спасіцеля нашага.
[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя
Касьцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяньнем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысьціянскай веры — пасхальную таямніцу сьмерці і ўваскрасеньня Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для зьдзяйсьненьня пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад сьвятой Імшою, а таксама асьвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва сьвята — Вербная нядзеля).
Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісаньні мэсіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на сьвята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13). Пальмовая нядзеля прысьвечаная асабліваму разважаньню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажываньня яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Эвангельскае апісаньне мукі Езуса Хрыста і Яго сьмерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай сьвятой Імшы.
[рэдагаваць] Народная традыцыя
На Вербніцу паўсюдна асьвячалі ў царкве ці касьцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сьцябаць адзін аднаго. Асьвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласьцівасьці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце (ёю выганялі на першы выпас жывёлу, існавала павер’е, што зьедзеныя з галінкі пупышынкі засьцерагаюць ад пэўных хваробаў).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вербная нядзеля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
