Пірагоўская вуліца (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пірагоўская
вуліца

Вуліца Пірагоўская каля гандлёвых радоў
Агульная інфармацыя
Даўжыня 450
Вуліца Пірагоўская ў Вікісховішчы

Пірагоўская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Амсьціслава, часткова пешаходная. Назва ўтварылася ад вёскі Пірагова, кірунак на якую паказвае вуліца.

Былы касьцёл бэрнардынаў

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і колішні касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былая земская ўправа

Упершыню ўпамінаецца ў 1645 годзе[1]

Савецкія ўлады перайменавалі Пірагоўскую вуліцу ў вуліцу Ўрыцкага (рас. улица Урицкого). У 2016 годзе частцы вуліцы афіцыйна вярнулі гістарычную назву[2].

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня каля 450 м. Пачынаецца ад скрыжаваньня з Кармэліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы, каля езуіцкага калегіюму. З правага паўночна-заходняга боку вуліцы дамы з цотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-ўсходняга боку — няцотная нумарацыя.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былая мужчынская гімназія

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мяцельскі А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII cтст. — 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2014. С. 311.
  2. ^ У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы, Наша Ніва, 24 верасьня 2016 г.