Вусава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вусава
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Пасялковы савет: Сапоцкінскі
Тэлефонны код: +375 15
Паштовы індэкс: 231733
Аўтамабільны код: 4

Ву́сава[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Вусава ўваходзіць у склад Сапоцкінскага пасялковага савету.

Ранейшая назва вёскі — Вулька-Доргунская.

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1941 годзе побач зь вёскай знаходзілася 3-я памежная застава 86-га памежнага атраду Войскаў НКУС СССР пад камандаваньнем лейтэнанта Віктара Вусава. Пасьля нападу Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня 1941 году застава Вусава (каля 30 чалавек) баранілася цягам 6 гадзін, пакуль памежнікі не загінулі.

6 траўня 1945 году лейтэнанту Вусаву было пасьмяротна прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. 28 ліпеня 1952 году пры раскопках заставы былі знойдзеныя астанкі Віктара Вусава, якія былі перапахаваныя разам з астанкамі іншых салдат каля вёскі Вулька-Доргунская.

30 чэрвеня 1964 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Вулька-Доргунская была перайменаваная ў Вусава.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты