Гласіс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гласіс (анг., франц. glacis) - ахоўны земляны насып перад ровам і схаваным ходам у сыстэме абароны фартэцый Новага часу адкрыты для абстрэлу абарончай артылерыяй.
Гласіс зьявіўся ў галяндзкай школе фартыфікацыі ў другой палове XVI стагодзьдзя. Насыпаньне гласісу перад асноўным абарончым валам стала праявай тэндэнцыі да паглыбленьня лініі абароны, а пераход да тактыкі актыўнай абароны, бо за гласісам разьмяшчаўся т.зв. схаваны ход з пазыцыямі для пехоты, а таксама пляцдармы для канцэнтрацыі войскаў пры патрэбе нападу на ворага.
[рэдагаваць] Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

