Гогаль звычайны
| Гогаль | |
Гогаль |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Птушкі |
| Падкляса | Новападнябенныя |
| Надатрад | Placentalia |
| Атрад | Гусепадобныя |
| Сямейства | Качыныя |
| Трыба | Anserini |
| Род | Гогалі |
| Від | Гогаль |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Bucephala clangula | |
Го́галь, народн.: вогаль, вогаліца, гагаліца[1] (Bucephala clangula) — вадаплаўная птушка. Аб’ект паляваньня.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Нырковая качка сярэдняй велічыні з вялікай круглявай галавой, кароткай дзюбай і кантрасным чорна-белым апярэньнем. Даўжыня цела да 50 см, маса да 1,4 кг. Галава вялікая, шыя кароткая, тонкая. Самец белы з чорнай спінай і чорнай зь зялёным адценьнем галавой, на крыле вялікае белае «люстэрка», каля дзюбы — круглаватая белая пляма. Самка драбнейшая, шэрая, з карычневай галавой і белым ашыйнікам.
[рэдагаваць] Распаўсюджаньне
Распаўсюджана ў зоне лясоў паўночнага паўшар’я — як у Эўразіі, так і ў Амэрыцы. Селіцца пераважна на таёжных рэках і азёрах па поймах вялікіх рэк зь лясістымі берагамі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала віду.
[рэдагаваць] Асаблівасьці біялёгіі
Добра лятае, плавае і нырае. Корміцца воднымі жывёламі, насеннем расьлінаў. Гняздуецца ў дуплах дрэў па берагах лясных вадаёмаў, у сэзон размнажэньня трымаецца ў цяністых бухтах. Зімуе на марскіх узьбярэжжах і буйных прэснаводных вадаёмах — рэках, азёрах і вадасховішчах. Усюды нешматлікая, але месцамі звычайная птушка.
У адрозьненьне ад многіх іншых качак, у гнездавы пэрыяд буйныя зграі ўтварае вельмі рэдка (выключэньне — навалы на пэрыяд лінькі), аднак часам сустракаецца невялікімі разрозьненымі групамі. У кладцы 5-13 яек з зеленаватым адценнем.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ БелСЭ, Т.3, С.526.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гогаль // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С. 526.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |