Гран-пры Маямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Маямі
Міжнародны аўтадром Маямі
(Маямі, ЗША)
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 2
Першая гонка 2022
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (2)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Рэйсінг (2)
Траса
Працягласьць кола 5,412 км
Працягласьць гонкі 308,326 км
Колькасьць колаў 57
2024
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
  • Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн
  • Рэд Бул-Хонда
  • 1:29,708

Гран-пры́ Мая́мі (па-ангельску: Miami Grand Prix) — гонка Формулы-1 на міжнародным аўтадроме ў Маямі (ЗША). Ладзіцца з чэмпіянату сьвету 2022 року па цяпер.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтагонкі пад эгідай паўночнаамэрыканскай асацыяцыі маторнага спорту(d) на міжнародным аўтадроме Маямі ладзіліся з 1983 року. На іншых аўтатрасах Маямі і ў ваколіцах адбываліся таксама гонкі сэрыі IndyCar.

Першая гонка Формулы-1 адбылася 8 траўня 2022 року.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Міжнародны аўтадром Маямі

Дызайн і пабудова трасы вялася кампаніяй Apex Circuit Design, якая адмыслова займаецца распрацоўкай трасаў для Формулы-1. Яна расплянаваная такім чынам, каб спрычыніць найменш клапотаў мясцовым жыхарам. Бар’еры і платы лёгка здымаюцца і ўсталёўваюцца толькі на час гонак. Аўтадром Маямі — адна з найноўшых трасаў у ЗША, адкрытая 7 траўня 2022 року.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2022 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-RBPT Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Хонда Справаздача
Крыніца:[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Miami – Wins StatsF1 Праверана 7 траўня 2023 г. Архіўная копія ад 10 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]