Гран-пры Вугоршчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Вугоршчыны
Хунгарарынг
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 39
Першая гонка 1936
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (8)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Вялікабрытаніі Макларэн (11)
Траса
Працягласьць кола 4,381 км
Працягласьць гонкі 306,630 км
Колькасьць колаў 70
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
hungaroinfo.com/formel1/

Гран-пры́ Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyar Nagydíj) — штогадовае гонкавае спаборніцтва ў Вугоршчыне. З 1976 року ўваходзіць у каляндар чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае Гран-пры Вугоршчыны адбылося 21 чэрвеня 1936 року на трасе ў будапэшцкім Народным парку(d). Удзел бралі каманды Мэрсэдэс-Бэнцу, Auto Union і Фэрары. Далейшым спаборніцтвам перашкодзіла палітыка і Другая сусьветная вайна.

Вялікім дасягненьнем тагачаснага прэзыдэнта Асацыяцыі канструктараў Формулы-1(d) Бэрні Эклстоўна стаў прарыў Жалезнай заслоны: Гран-пры Вугоршчыны 1986 году стала першай гонкай Формулы-1 у сацыялістычных дзяржавах. Ад тае пары яна ладзіцца на трасе Хунгарарынг у Мадзяродзе пад Будапэштам.

На Гран-пры Вугоршчыны атрымалі свае першыя перамогі Дэйман Гіл (1993), Фэрнанда Алёнса (2003, першы гішпанскі пераможца і наймаладзейшы пераможца Гран-пры на той час), Джэнсан Батан (2006), Хэйкі Коваляйнэн (2008), Эстэбан Акон (2021). У 2001 року Міхаэль Шумахэр зраўняўся на Хунгарарынгу з Аленам Простам паводле рэкорднай колькасьці перамогаў (51) і стаў чатырохразовым чэмпіёнам, таксама дагнаўшы Проста па гэтым паказьніку.

На Гран-пры Вугоршчыны 2020 году у 8-ы раз перамог Льюіс Гэмілтан, што зраўняла яго зь Міхаэлем Шумахэрам паводле колькасьці перамог на адным Гран-пры (для Шумахэра гэта было Гран-пры Францыі).

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вузкая, вілюжная і пыльная траса Хунгарарынгу патрабуе прафэсійнага кіраваньня. Абгоны на гэтай трасе рабіць надта складана, таму нярэдка ўтвараюцца «цягнікі» з гоначных аўтамабіляў. Дзякуючы гэтаму ў 1990 року Т’еры Бутсэн здолеў перамагчы на павольнейшым Ўільямзе, не прапусьціўшы наперад лідэра чэмпіянату Айртана Сэну. Аднак здараюцца і выняткі: у 1989 року Найджэл Мэнсэл на Фэрары, стартаваўшы 12-м, дзякуючы абгонам перамог у гонцы.

У 2003 року трасу зьлёгку зьмянілі, каб зрабіць абгоны прасьцейшымі.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Справаздача
1936 Сьцяг Італіі Тацыё Нуваляры Альфа Рамэо Народны парк Пратакол
1937

1985
Ня ладзілася
1986 Сьцяг Бразыліі Нэльсан Піке Ўільямз-Хонда Хунгарарынг Пратакол
1987 Сьцяг Бразыліі Нэльсан Піке Ўільямз-Хонда Пратакол
1988 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1989 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Фэрары Пратакол
1990 Сьцяг Бэльгіі Т’еры Бутсэн Ўільямз-Рэно Пратакол
1991 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1992 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1993 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1994 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Форд Пратакол
1995 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1996 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Пратакол
1997 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Пратакол
1998 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
1999 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2000 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2001 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2002 Сьцяг Бразыліі Рубэнс Барыкелу Фэрары Пратакол
2003 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2004 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2005 Сьцяг Фінляндыі Кімі Райкэнэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2006 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Хонда Пратакол
2007 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2008 Сьцяг Фінляндыі Хэйкі Коваляйнэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2009 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2010 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2011 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2012 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2013 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2014 Сьцяг Аўстраліі Даніель Рык’ярда Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2015 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Пратакол
2016 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2017 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Пратакол
2018 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2020 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2021 Сьцяг Францыі Эстэбан Акон Alpine-Рэно Пратакол
2022 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-RBPT Пратакол
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Honda RBPT Пратакол
Крыніцы::[1][2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hungarian GP. ChicaneF1. Праверана 14 September 2021 г. Архіўная копія ад 14 September 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 405. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]