Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič/Імёны ліцьвінаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Важны артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Выдатная праца! Толькі няслушна пісаць "літоўская (беларуская) форма". Чаму - я ўжо тлумачыў. "Літоўскія" гэтыя імёны ў спачатным сэнсе, у германскім. Беларуская мова не мае да іх дачынення. Беларуская мова пачала называцца "літоўскаю", акурат калі спачатная германская мова літвінаў выйшла з ужытку і, адпаведна, сэнс гэтых імёнаў стаўся згубленым. Такім чынам, імя можа быць з паходжання або літоўскім, або беларускім, але не "літоўскім (беларускім)". Лепей напісаць проста "літоўская форма" і з слова "літоўская" даць спасылку, напрыклад, на раздзел "Раньнія часы" ў артыкуле "Ліцьвіны". Алёхно (гутаркі) 08:38, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Або можна ў артыкуле "Ліцьвіны" ў раздзеле "Літоўская мова" зрабіць падраздзел "Рэлікты спачатнае мовы ліцьвінаў" і даць матэрыял пра астачы ўсходнегерманскае мовы літвінаў ва ўрадавай лексыцы (з ПВКЛ, с. 29-30: дзякла, скарб, сок, бонда, харугва, рум і інш.). І на гэты падраздзел даваць спасылкі з фразы "літоўская форма...". Алёхно (гутаркі) 11:22, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Удакладню толькі, што Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Імёны ліцьвінаў зьмяшчае папярэдняю вэрсію артыкула, асноўная больш поўная — Імёны ліцьвінаў (магчыма, яшчэ дадам некалькі імёнаў у табліцу). Што да «літоўскіх (беларускіх) формаў», то маю на ўвазе найперш адаптацыю германскіх (паводле паходжаньня) імёнаў пад мясцовую фанэтыку. Усё ж, мы падаем у артыкулах менавіта адаптаваныя пад беларускую фанэтыку формы германскіх імёнаў, пагатоў гэтыя ж формы з даўніх часоў фіксуюцца ў пісьмовых літоўскіх крыніцах, на тагачаснай мове ліцьвінаў. Мяркую, што лепей за базу трымацца таго стану (які склаўся гістарычна, натуральным парадкам), што літоўскае = беларускае, іначай будзе занадта шмат блытаніны. Пласты германскай лексыкі ў мове ліцьвінаў (што, зрэшты, = у беларускай мове) — гэта напраўду даволі моцны аргумэнт на карысьць германскага паходжаньня імёнаў ліцьвінаў, дадаў гэтыя зьвесткі ў артыкул Імёны ліцьвінаў з спасылкай на адпаведныя старонкі вашай працы. Што да артыкула Ліцьвіны, то пазьней пляную заняцца пераносам пэўных зьвестак (найперш пра летувізацыю) у іншыя артыкулы, каб было больш месца пад асноўную тэму. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:03, 13 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]