Джуманджы (франшыза)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Джума́нджы (па-ангельску: Jumanji) — амэрыканская мэдыйная франшыза, заснаваная на дзіцячых кнігах «Джуманджы» (1981) і ейнага працягу «Затура» (2002), напісаных амэрыканскім літаратарам Крысам Ван Олзбургам. Першапачаткова франшыза належыла TriStar Pictures з часу першага фільму, але працяг фільму «Затура: касьмічная прыгода» і далейшыя сыквэлы арыгінальнага фільму ў цяперашні час належаць Columbia Pictures. Абедзве студыі зьяўляюцца даччынымі кампаніямі Sony Pictures.

Сюжэт франшызы распавядае пра прыгоды розных людзей, якія апынуліся ў небясьпецы, гуляючы ў гульню Джуманджы, якая спараджае небясьпеку ў рэальным сьвеце, альбо ўцягвае гульцоў у гульню. У рэшце рэшт, ёсьць толькі адзіны спосаб спыніць гульню — яе скончыць. На сёньня франшыза ўключае чатыры фільмы, як то «Джуманджы» (1995), «Затура: касьмічная прыгода» (2005), «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019), а таксама мультсэрыял, які выходзіў з 1996 па 1999 гады. Першы фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў, аднак наступныя тры фільмы былі ўспрыняты даволі станоўча. Фільмы сабралі ў сусьветным пракаце агулам больш за 2 мільярдаў даляраў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]