Джуманджы: Наступны ўзровень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джуманджы: Наступны ўзровень
па-ангельску: Jumanji: The Next Level
Жанр камэдыйны баявік[d], прыгодніцкі фільм, кінакамэдыя[d] і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Jumanji[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Стыў Эдўардс[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d] і Seven Bucks Productions[d]
Распаўсюд Sony Pictures Releasing[d], Sony Pictures Motion Picture Group[d] і InterCom[d][2]
Дата выхаду 12 сьнежня 2019[3][2], 13 сьнежня 2019[3], 11 сьнежня 2019[3], 4 сьнежня 2019[3], 6 сьнежня 2019[3], 5 сьнежня 2019[3] і 10 сьнежня 2019[3]
Працягласьць 122 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 125 000 000 $[4]
Прыбытак 800 059 707 $[5] і 320 314 960 $[6]
Папярэдні Джуманджы: Покліч джунгляў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Джуманджы: Наступны ўзровень» (па-ангельску: Jumanji: The Next Level) — амэрыканскі фантастычны прыгодніцкі камэдыйны фільм 2019 году, зьняты рэжысэрам Джэйкам Кэзданам. Сцэнарыстамі кінастужкі выступілі сам Кэздан, а таксама Джэф Пінкнэр і Скот Розэнбэрг. Фільм ёсьць працягам фільму «Джуманджы: Покліч джунгляў» 2017 году і ёсьць чацьвёртай часткай франшызы «Джуманджы». Галоўныя ролі выканалі Дўэйн Джонсан, Джэк Блэк, Кевін Гарт, Карэн Гілан, Нік Джонас, Алекс Ўулф, Морган Тэрнэр, Сэрдарыюс Блэйн і Мэдысан Айзман, якія паўтараюць свае ролі з папярэдняга фільму, а таксама Аквафіна, Роры Макан, Дэні Гловэр і Дэні Дэвіта, якія ўпершыню зьявіліся ў фільмах франшызы. Асноўныя здымкі праходзілі ў 2019 годзе з 21 студзеня па 11 траўня ў Атланце, Нью-Мэксыка, Албэрце і на Гаваях.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз два гады пасьля прыгодаў, якія мелі месца ў фільме «Джуманджы: Покліч джунгляў», Спэнсэр Гілпін (Алекс Ўулф), Энтані «Фрыдж» Джонсан (Сэрдарыюс Блэйн), Марта Каплі (Морган Тэрнэр) і Бэтані Ўокер (Мэдысан Айзман) разлучыліся, бо працягваюць навучаньне кожны ў сваім каледжы, але плянуюць сумесную сустрэчу на Каляды. Увечары перад сустрэчай Спэнсэр, адчуваючы, што больш ня мае мэты ў жыцьці, дастае гульнявы ​​набор Джуманджы. Калі ён не зьяўляецца на сустрэчы, ягоныя сябры наведваюць дом ягонай маці, сустракаючы дзеда Спэнсэра Эдзі (Дэні Дэвіта) і ягонага былога сябра і партнэра па бізнэсе Майла Ўокера (Дэні Гловэр). Сябры выяўляюць, што Спэнсэр зноўку патрапіў у Джуманджы, і яны вырашаюць далучыцца да Спэнсэра, каб выратаваць яго. Аднак, у гульню трапляюць Фрыдж, Марта, Эдзі і Майла, у той час як Бэтані застаецца адна ў доме.

У гульні Марта знаходзіць сябе ўсё той жа Рубі Раўндгаўс (Карэн Гілан), тым самым аватарам, якім яна была ў папярэднім фільме. Фрыдж гэтым разам апынаецца прафэсарам Шэлданам Абэронам (Джэк Блэк), якім у папярэднім фільме была Бэтані. Эдзі і Майла ёсьць доктарам Ксандэрам «Смолдэрам» Брэйвстоўнам (Дўэйн Джонсан) і Франклінам «Мышшу» Фінбарам (Кевін Гарт) адпаведна, тымі пэрсанажамі, якімі папярэдне былі Спэнсэр і Фрыдж. Пасьля інструктаваньня Эдзі і Майла па правілах гульні, група сустракае негульнявога пэрсанажа Найджэла Білінгсьлі (Рыс Дарбі), кіраўніка гульні, які расказвае, што Джуманджы пакутуе на моцную сухмень. Каб пакінуць гульню, група павінна спыніць сухмень, вярнуўшы назад скрадзеныя Юргенам Лютым (Роры Макан) чароўныя каралі, вядомыя як Сакалінае сэрца. Тым часам Бэтані, пакінутая па-за гульнёй у рэальным сьвеце, зьвяртаецца па дапамогу да Алекса Урыка (Колін Гэнкс), таго самага гульца, якога сябры выратавалі ў першай частцы фільму.

Пераадолеўшы наступ зграі разьюшаных страўсаў у пустэльні, група сустракае ў горадзе Спэнсэра, які кіруе новым аватарам, дасьведчаным злодзеем па мянушцы Мін Флітфут (Аквафіна). Выбачаючыся за тое, што зноўку ўцягнуў сяброў у гульню, Спэнсэр згаджаецца дапамагчы групе. У горадзе Марта і Фрыдж знаходзяць ягаду Джуманджы, а таксама выяўляюць басэйн, які сьвеціцца зялёнай вадой і дазваляе зьмяняць аватары паміж гульцамі. Між тым, Эдзі сварыцца з Майла, раскрываючы, што іхнае сяброўства скончылася, калі Майла прадаў сваю частку іхняй агульнай рэстарацыі, якую яны мелі, прымусіўшы Эдзі сысьці на пэнсію. Падарожнічаючы па лесе група перасякае сэрыю вяровачных мастоў, адначасова падвяргаючыся нападам групы мандрылаў. Пасьля пасьпяховага перасячэньня мастоў яны ўзьядноўваюцца з Алексам, які як і звычайна кіруе аватарам Джэфэрсанам «Гідраплянам» Макдонам (Нік Джонас), і Бэтані, якая кіруе яшчэ адным новым аватарам пад назвай Цыклён, чорным конем, якога можа зразумець толькі Фінбар. Адпачываючы пасьля бітвы з мандрыламі, Эдзі разумее, што Майла сьмяротна хворы і ён прыйшоў да Эдзі, каб выбачыццп перад сьмерцю. Абодва заміраюцца паміж сабой.

Выправіўшыся далей за Сакаліным сэрцам, група прыходзіць да гары Жатмір, на якой месьціцца крэпасьць Юргена. Непадалёк сябры знаходзяць раку з такой самай сьветлай зялёнай вадой, што дазваляе Спэнсэру, Бэтаніі і Фрыджу вярнуцца да сваіх звыклых па першым фільме пэрсанаджаў, у той час як Эдзі і Майла, адпаведна, апынаюцца Мінай і Цыклёнам. Неўзабаве пасьля абмену аватармі людзі Юргена схопліваюць Эдзі і Майла, астатныя чальцы групы вырашаюць іх вызваліць і вярнуць назад чароўныя каралі.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 72% на аснове 243 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 6,1/10. На думку крытыкаў вэб-сайта, фільм як і многія клясычныя гульні захоўвае асноўныя кампанэнты таго, што было раней, дадаючы пры гэтым дастатковую колькасьць сьвежых фрагмэнтаў, каб захаваць цікавасьць. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 58 балаў з 100 магчымых на аснове 37 крытычных водгукаў, што сьведчыць пра зьмешаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал A– паводле шкалы ад A+ па F, у той час як на рэсурсе PostTrak «Джуманджы: Наступны ўзровень» мае ў сярэднім 3,5 з 5 зорак, прычым 58% рэспандэнтаў заяўляюць, што дакладна парэкамэндуюць фільм для прагляду[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]