Джэймз Гардэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джэймс Хардэн»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Джэймз Га́рдэн (па-ангельску: James Harden; 25 жніўня 1989, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Г’юстан Рокітс» і Алімпійскую зборную ЗША, зь якой выйграў залаты мэдаль на Лёнданскай Алімпіядзе 2012 году.

НБА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аклагома-Сіці Тандэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гардэн быў абраны на драфце 2009 году пад 3 нумарам камандаю Аклагома-Сіці Тандэр.[1] Ён стаў першым гульцом абраным на драфце гэтай камандаю пасьля пераезду яе з Сіетлу ў Аклагому. Гардэн 12 ліпеня 2009 году падпісаў з Аклагомай кантракт.[2]

Г’юстан Рокітс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго як Гардэн адмовіўся працягваць кантракт з Аклагомай, ён быў памяняны ў Г’юстан Рокітс, разам з Дэкуанам Кукам, Коўлам Олдрычам, Лазарам Хэйўордам на Кэвіна Марціна і Джэрэмі Лэмба, а таксама на права зрабіць тры выбары на драфце 2013 году: два ў першым раўндзе і адзін ў другім.[3]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]