Дзіцячы мат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзіцячы мат

Дзіця́чы матмат у шахматах, які атрымліваецца пасьля хадоў:

1. e4 e5
2. Аc4 Вкf6
3. Вh5 Вкc6
4. В:f7×.

Фігуры могуць рухацца ў рознай пасьлядоўнасьці, але асноўная ідэя — візыр і афіцэр атакуюць поле f7.

На адмену ад дурацкага мату, які сустракаецца даволі рэдка, дзіцячы мат даволі часта здараецца сярод навакоў. Яго лёгка пазьбегнуць, аднак пасьля 1. e4 e5 2. Вh5 Вкc6 3. Аc4, дзіцячы мат можа адбыцца пасьля 3. Вкf6 4. В:f7× (гл. дыяграму). Ход 3 …g6 вымушае адступіць белага візыра (пасьля 4. Вf3, з пагрозай 5. В:f7× чорныя гуляюць 4 …Вкf6), з наступным фіянкетаваньнем афіцэра на g7.

Асноўная ідэя, што палягае ў аснове дзіцячага мату — поле f7, абароненае толькі чорным каралём, слабое і таму зьяўляецца добрай мэтаю для атакі, што характарызуе мноства шахматных дэбютаў.

Натацыя з камэнтарамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. e4 e5
2. Вh5?! Рызыкоўны ход, паколькі візыра, выведзенага на пачатку гульні, вельмі проста атакаваць. Пры правільнай абароне чорныя апярэдзяць белых у разьвітку.
2. …Вкc6
3. Аc4 Вкf6?? У гэтым выпадку аптымальнымі зьяўляюцца хады g6! або Вe7, якія абараняюць латніка f7.
4. В:f7×

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Маты