Дударскі клюб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дуда́рскі клюб - гэта творчае аб'яднаньне музыкаў, якія граюць на дудах, і майстроў, якія вырабляюць гэты інструмэнт. Галоўная мэта - рэгулярна ладзіць вечарыны, дзе б выконвалася дудовая музыка, дзе б танчылі пад гэны інструмэнт, а таксама запрашаць замежных музыкаў. Таксама праводзіць майстар-клясы гульні на дудзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Ідэя

Ідэя стварэньня творчага аб'яднаньня такога кшталту ўзнікла пасьля таго, як менская моладзь пачала штотыднёва зьбірацца ў парках места на танцавальныя вечарыны пад дуду.[1]

Вечарыны ў межах Дударскага клюба сталі лагічным працягам гэтай традыцыі.

Дударскі клюб з'яўляецца цалкам прыватнай ініцыятывай, але мерапрыемствы адкрыты й для дзяржаўных ансамбляў і майстроў.

[рэдагаваць] Гісторыя

28 лістапада 2007 года[1] - дата стварэньня Дударскага клюба, што адбылося ў клюбе Катакомбы (Менск, вул. Рабкораўская, 2) - адбылася прэзэнтацыя творчага аб'яднаньня беларускіх майстроў і музыкаў, якія займаюцца адраджэньнем беларускай (ліцьвінскай) дуды.

Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зьміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі.[1]

Для стварэньня адпаведнай творчай і традыцыйнай атмасфэры клюб Катакомбы быў аздоблены фотаздымкамі беларускіх дудароў 19-20 стст.

[рэдагаваць] Кіраўніцтва

Кіраўніком клюба абраны майстар і музыка, кіраўнік гурта Testamentum terrae Юрась Панкевіч.[1]

Ініцыятыва падтрымана гуртамі, якія выкарыстоўваюць гэты інструмэнт: Стары Ольса, Testamentum terrae, Litvintroll, Galiarda, Келіх кола, Ліцьвінскі хмель, Яварына, RR і інш.[1]

  • Юрась Панкевіч - фальклярыст, майстар, дудар (кіраўнік гурта Testamentum Terrae, аўтар артыкулаў аб беларускай аўтэнтычнай тэхніцы граньня на дудзе.[2]
  • Зьміцер Сасноўскі - фальклярыст, дудар (кіраўнік гурта Стары Ольса)

[рэдагаваць] Дзейнасьць

Дзейнасьць Дударскага клюба заклікана планамерна рыхтаваць правядзеньне Дударскіх фэстаў і развіваць ідэю аб вяртаньні традыцыйнай дуды ў якасьці асноўнага музычнага інструмэнта на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.[1]

У межах Дударскага клюба праводзяцца канцэрты гуртоў, якія выкарытоўваюць дуду, творчыя сустрэчы з музыкамі, прэс-канферэнцыі, танцавальныя вечарыны.

На працягу ўсяго года ладзяцца вечарыны й спатканьні:

  • Клюб Катакомбы - з кастрычніка па красавік (зараз не праходзяць)
  • На карчы - пляцоўка ў яблыневым садзе ля ст. метро Ўсход (у летні час) - зараз на гэтым мейсцы не ладзяцца (з-за пачатку будаўніцтва)
  • Кавярня Бастыён - з кастрычніка па красавік (вечарыны перанесены з клюбу Катакомбы)
  • Кавярня Жар Птушка - танцавальныя вечарыны пад дуду
  • Клюб Сфэра - танчавальныя вечарыны пад дуду (ладзяцца з 2010 года)

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты