Жалудоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жалудоўка
Складнікі жолуд

Жалудо́ўка, жалудо́вая ка́ва — старажытны напой з жалудоў.

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабраць увосені здаровыя, не пашкоджаныя казуркамі жалуды. Прамыць, замачыць у вадзе з даданьнем попелу(d) лісьцевых дрэваў (напрыклад, дубу). Вымачваць да тае пары, пакуль вада не перастане карычнявець[1] (ня меней за 24 гадзіны). Ачысьціць ад шкарлупіньня, здрабніць у кавамолцы і абсмажыць на патэльні[2].

Запарыць як звычайную каву. Для прыгатаваньня аднаго кубку дастаткова адной-дзьвюх гарбатных лыжак жалудовага парашку[2]. На смак жалудоўка досыць горкая[1][3], мае насычаны карычневы колер.

Пажыўнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалуды — крыніца вітамінаў групы B, мінэралаў (каль, магн, манган, медзь, фосфар)[1]. Напой з жалудоў дапамагае адолець бранхіт і цыстыт, зьніжае ўтрыманьне цукру ў крыві, павышае імунітэт, станоўча ўплывае на нэрвовую сыстэму. У адрозьненьне ад звычайнай кавы, жалудоўка не вымывае з арганізму магн, а павялічвае ягонае ўтрыманьне. Адсутнасьць кафэіну дазваляе спажываць жалудоўку цяжарным жанчынам, дзецям[2], асобам з падвышаным ціскам[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запіскі пра пажыўныя якасьці жалудовай кавы сустракаюцца ўжо ў XIX стагодзьдзі. У часе Другой сусьветнай вайны яна здабыла папулярнасьць у адсутнасьць традыцыйнай кавы і нават атрымала назву «партызанскай кавы»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Mazurek, Magda (14 кастрычніка 2020) Żołędziówka — nalewka z żołędzi i kawa z żołędzi. Właściwości i zastosowanie (пол.) Zdrowie. PoradnikZdrowie. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  2. ^ а б в Ружыцкая, Натальля (20 верасьня 2017) Кава ад Шапэна, або Кававы лайфхак нашых продкаў — гэта трэба пакаштаваць Наша Ніна. Наша НіваПраверана 21 лістапада 2023 г.
  3. ^ а б Urbańska, Anna (15 кастрычніка 2021) Kawa żołędziowa — czym jest, jak smakuje i czy jest alternatywą dla czarnej kawy? (пол.) Zdaniem eksperta. Allegro. Праверана 21 лістапада 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]